• Авторизация


Дан Балан-Люби 29-07-2014 11:54
Слушать этот музыкальный файл

комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 27-07-2014 21:53


Зянон ПАЗЬНЯК: ЗМАГАЙМАСЯ ЗА БУДУЧЫНЮ І БЕЛАРУСЬ!

Наша свабода будзе залежыць ад нашага супраціўленьня агрэсарам. Верагоднасьць захопу і рускай агрэсіі вялікая, і да вайны трэба быць гатовымі, рыхтавацца ўжо цяпер тым, хто здольны гэта разумець і каму дарагая Бацькаўшчына і свабода.

На жаль, поўная непадрыхтаванасьць Украіны да вайны з рускім фашызмам і жыцьцё ў палоне “брацкіх” ілюзіяў дорага ім каштавала. Нам трэба дапамагаць Украіне ў іхняй барацьбе. У нас агульная справа і агульны вораг.

Наш голас да беларусаў пра падрыхтоўку і салідарнасьць з Украінай пачуты, нягледзячы на шаленства расейскай дэзінфармацыі і хлусьні. Беларусы ўжо ваююць разам з украінцамі за свабоду Украіны супраць пуцінскай агрэсіі. Падрабязнасьцяў мы не даем, але за беларусаў ганарымся. Асабліва ўлічваючы безразьдзельнае панаваньне расейскай гёбэльсаўшчыны ў інфармацыйнай прасторы Беларусі і яе атрутны ўплыў на сьвядомасьць людзей.

Нашыя звароты да беларусаў аб падрыхтоўцы да адпору лубянская агентура, вядома ж, заўважыла і адрэагавала ў Сеціве на шэрагу рэсурсаў прытым даволі стрымана і асьцярожна, бадай, акрамя аднаго рэсурса – воргана ТБМ “Новы час”, дзе інфармацыя пададзена ў старых правінцыйных традыцыях стылю камуна-савецкай агентуры, падлаваценька, з падтэксьцікам і прыхаваным абсьмейваньнем. Але гэта глупства — галоўнае ў канцы. А ў канцы – характэрная рэжымная пагроза. Цытата: “заклік Пазьняка і сьледаваньне яму можа быць падставай для крымінальнага перасьледу па шмат якіх артыкулах айчыннага Крымінальнага кодэкса.”

Матэрыял не падпісаны, значыць – рэдакцыйны. І хто ж гэта беларусаў палохае “айчынным” лукашысцкм кодэксам? Спускаемся ўніз… Ба! Знаёмыя асобы! Галоўны рэдактар — Аляксей Кароль. Нават адзначыўся. Прыгразіў беларусам, маўляў, глядзіце, супраць Масквы – ні-ні! (Ну, але гэта мы так, дзеля сьмеху працытавалі, бо і злое, і камічнае ходзяць побач.)

Гісторыя са зьбіцьцём рускімі малазійскага пасажырскага самалёта над Данбасам 17 ліпеня гэтага года сьведчыць ізноў, што Крэмль плянуе для Ўкраіны доўгую крывавую вайну пад фальшывай лічынай “міратворца”. Схему крамлёўскіх паводзінаў тут апісваць я ня стаў бы. Разьвіцьцё падзей будзе залежыць ад цьвёрдасьці Парашэнкі, якога Эўропа, зразумела, пачне схіляць да замірэньня і перамоваў з расейскімі бандытамі. Але выглядае, што ў выпадку правалу палітыкі фальшывага “міратворства” Масква можа пачаць татальнае ваеннае ўварваньне і “навядзеньня рускага парадку” ва Украіне ў “інтарэсах усяго сьвету” пад крымінальны лямант “трымай злодзея!” Да гэтага Масква рыхтуецца.

У пуціністаў ёсьць вялікі вопыт пад Смаленскам (2010 г.), калі “заклапочаная” заходняя Эўропа (схавана радуючыся) спусьціла ў пясок пуцінскую расправу з польскім урадавым самалётам, зь нелюбімым у Эўропе прэзыдэнтам Качынскім на борце. Руская гёбельсаўшчына на гэты раз яшчэ сябе таксама пакажа.
Тым больш нам, беларусам, трэба цяпер думаць пра сваю Беларусь. Пасьля рускага нападу на Украіну становішча рэзка і кардынальна зьмянілася, дзейнічаюць іншыя заканамернасьці і іншая лёгіка дачыненьняў. Гэта лёгіка ваеннага часу, якая вымагае хуткіх, рашучых і адэкватных паводзінаў. Ня трэба ніякіх заклінаньняў, бо тут ужо іншая мова і іншая справядлівасьць. Прамаўляюць прагматычны інтэрас, маніякальнасьць, зброя і збройная сіла. (Ня трэба забывацца, што з нападам Расеі на Украіну лукашысцкі рэжым аўтаматычна апынуўся на баку Расеі, а значыць – на баку вайны. Балбатня Лукашэнкі тут ня мае значэньня.)

Беларусь за 20 гадоў унутранай акупацыі і антыбеларускай палітыкі рэжыму фармальна ўжо падрыхтавалі да анэксіі. На чарзе цяпер важны для Масквы этап — інфармацыйная апрацоўка дэнацыяналізаванага беларускага насельніцтва, якую якраз расейцы пачалі праводзіць праз абплёўваньне Украіны ва ўсіх сваіх сродках масавай інфармацыі.

Гістарычная практыка паказвае, што ператварыць любую нацыю на пэўны час у натоўп сацыяльных ідыётаў зь неадэкватным успрыняцьцем рэчаіснасьці праз дастасаваньне гёбельсаўскай інфармацыйнай палітыкі – для выканаўцаў яе ёсьць справа нескладаная і дасягальная. Тым больш, што супраць такога злачынства да гэтага часу не існуе ніякага нацыянальнага і міжнароднага заканадаўства. Пасьля татальнай апрацоўкі інфармацыйнай хлусьнёй вынікі замбаваньня насельніцтва выкарыстоўваць будзе ўжо чужая акупацыйная збройная сіла, якая ўрываецца ў краіну і (як правіла) перамагае без супраціву.

Аднак пры аказаньні супраціву (асабліва патрыятычнага супраціву), вынікі інфармацыйнага замбаваньня натоўпу могуць рассыпацца ўшчэнт, зьехаць на нуль, і вельмі хутка. Натоўп зьнікае перад альтэрнатывай, абапертай на сілу.

Вось на гэтым і палягае абавязковая арганізацыя супраціўленьня агрэсіі і варожаму наступу. Толькі змагаючыся, можна перамагчы.

Маскоўскі вораг не павінен застаць беларусаў непадрыхтаванымі, з голымі рукамі і бяздумнымі галовамі. Вораг рыхтуецца. Яго агрэсія тут толькі пытаньне часу, моманту і абставінаў.

Найцяжэй, вядома, людзям пачаць цяпер думаць на ўмовах пагрозы вайны і ваенннага часу.
Читать далее...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии

би-2 19-07-2014 14:59
Слушать этот музыкальный файл

Безвоздушная тревога
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Рускі мір 15-07-2014 23:28


ПРА “РУССКИЙ МИР” І ФАШЫЗМ

Задаткі фашызму існавалі ў маскоўскім грамадзтве здаўна, яшчэ ад часоў Арды і Маскоўскага княства. Гэта ўвогуле родавая прыкмета расейцаў. Цяга да агрэсіі, масавага вынішчэньня людзей і да таталітарнага сьветапогляду была ад пачатку. Найбольш яскрава і разбуральна яна выявілася ў ХХ-м стагоддзі з усталяваньнем камуністычнага рэжыму СССР і камуна-фашысцкай ідэалёгіі “пабудовы камунізму”. У паднявольных краінах (асабліва ў Беларусі і Украіне) пад гэтую марку камунізму зьнішчылі дзясяткі мільёнаў нявінных людзей.

Фашысцкая ідэалёгія агрэсіі рускага камунізму і планы вынішчальнай перабудовы чалавецтва грунтавалася на класавым ідэале пралетарыята (рабочых людзей без маёмасьці і ўласнасьці). Астатнія маёмныя станы павінны былі быць зьнішчаны фізічна альбо сацыяльна (у выніку пазбаўленьня ад маёмасьці).

Канцэпцыя агрэсіі і вынішчальнай перабудовы сьвету паводле нямецкага гітлерскага фашызму грунтавалася на расавым ідэале арыйскай (нямецкай) расы, перад якой іншыя расы мусілі быць альбо зьнішчаны, альбо ўведзены ў стан нявольнікаў.

Да апошняга часу фашызм ва ўсім сьвеце (там, дзе ён узьнікаў) паслугоўваўся адной з гэтых дзьвюх фашысцкіх канцэпцыяў.

Пасьля краху рускага камунізму і пасьля частковага паўраспаду савецкай імпэрыі абсалютную ўладу ў Расеі ў 2000-м годзе забірае КГБ. Адбываецца фармаваньне новага рускага фашызму ўжо не на класавай, а на шавіністычна-імпэрскай аснове. Канцэпцыя агрэсіі і падпарадкаваньня сьвету тут палягае не на класавай, не на нацыянальна-расавай ідэях, а на нацыянальна-моўнай падставе. Класавая і расавая ідэалёгія фашызму папоўніліся яшчэ адной таталітарнай ідэалёгіяй, імя якой – “русский язык”. Гэтая ідэалёгія аформлена ў фашысцкай канцэпцыі “русский мир”, распрацаванай ў КГБ пад дахам праваслаўнай арганізацыі РПЦ (Русской Православной Церкви).

Сутнасьць гэтай канцэпцыі – апраўданьне імпэрскай тэрытарыяльнай агрэсіі на падставе рускай мовы. Пуцінская Расея лічыць, што ва ўсіх месцах у сьвеце, дзе ёсьць людзі, якія размаўляюць па-руску (гэта не абавязкова этнічна рускія), яна можа ўвесьці туды сваё войска дзеля абароны рускамоўных інтарэсаў.

Такая мэтадалёгія ня ёсьць для Расеі новай. У ХVІІ-ХІХ стагоддзях рускія цары, напрыклад, выкарыстоўвалі дзеля агрэсіі і анэксіі тэрыторыяў жупел праваслаўя, якое яны быццам бы павінны былі “абараняць”. Гітлераўцы ў 30-х гадах дзеле анэксіі Судэцкай вобласьці і Аўстрыі абапіраліся на чыньнік этнічны. Тут жа навіна ў тым, што цяперашняя канцэпцыця рускага гэбізму, плянуючы экспансію, спрабуе абапірацца на “русский язык” як на асобны фэнамэн агрэсіі, незалежна ад этнічнага паходжаньня людзей. Гэта (як лічаць, відаць, у Крамлі) дае шырокія магчымасьці для ваеннага ўмяшаньня ў розных пунктах розных тэрыторыяў, каб нібыта абараняць рускамоўных людзей, якіх нібыта перасьледуюць і г. д.

Адсюль зразумела, чаму галоўным накірункам крамлёўскай палітыкі (і раней у СССР, і цяпер, у дачыненьнях з суседнімі краінамі) ёсьць русіфікацыя і любымі спосабамі насаджэньне рускай мовы (паралельна са зьнішчэньнем нацыянальнай мовы карэннага народа). У гэтай сувязі цалкам зразумелая палітыка прамаскоўскага лукашызму па зьнішчэньні беларускай мовы, беларускай школы, беларускага друку і нацыянальнай асьветы ў Беларусі. Тут мэтанакіраваная падрыхтоўка да анэксіі цэлай краіны ў адпаведны час і адпаведны момант. У гэтым якраз і ёсьць найвялікшая здрада і найвялікшае злачынства Лукашэнкі перад беларускай нацыяй. За 20 гадоў лукашызму разбурана вельмі шмат, падарваныя этнакультурныя асновы нацыі і страчаны гістарычны час. Аслабленая беларуская нацыя апынулася, практычна, у адзіночку, тварам у твар з новым агрэсіўным рускім фашызмам, які ўжо пачаў збройную вайну супраць Украіны.

Тым часам у беларусаў ёсьць магутная і пераможная зброя, перад якой антыбеларуская палітыка Крамля -- бясьсільная. Гэтая зброя – Беларуская мова, вялікая мова вялікай культуры і магутнай краіны – Вялікага Княства Літоўскага,-- мова дзяржаўнай эліты і міжнароднай дыпламатыі.

Перад рэальнай фашысцкай пагрозай з усходу трэба вяртацца да беларускай мовы, гаварыць на ёй, пісаць і чытаць, вучыць дзяцей. Яшчэ ня позна. Яшчэ ня позна скарыстаць наймагутнейшую сілу нацыі, каб зьберагчы дзяржаву, культуру, незалежнасьць і свабоду.

14 ліпеня 2014 г. Зянон ПАЗЬНЯК
Крыніца:https://pieramoha.org/artykuly/zianon-pazniak-karotki-ahliad-stanoviszcza
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Папярэджванне 14-07-2014 16:34


""Далей, хацеў бы звярнуць увагу беларусаў на ствараемы на тэрыторыі Украіны атрад добраахвотнікаў “Пагоня”. Ідэя сама па сабе неблагая, але трэба звярнуць увагу на важныя моманты. Вайна ідзе ўжо чацвёрты месяц, шмат беларусаў даўно ўжо паехалі і змагаюцца без ніякіх дэкларацый. Гэта звязана з тым, што тут ёсць праблемы з украінскім заканадаўствам. Мне дагэтуль невядома, як яно будзе стасавацца з гэтым атрадам. Таксама, вялікі сумнеў выклікае тое, што касцяком тут з’яўляюцца “Малады Фронт”, моладзь псеўдабнф і, як напісана, іншыя патрыятычныя структуры. І вось гэтыя, кіруемыя канторай, “арганізацыі” называюцца патрыятычнымі і будуць змагацца за Ўкраіну. Мы добра памятаем, як яны бязглуздымі справамі падстаўлялі моладзь. Ну і апошняе. Той, хто хоць трохі разумее, што такое вайсковая навука, ня будзе агалошваць і збіраць людзей у падобныя атрады праз смі і інтэрнэт. У гэтый справе павінна быць строгая канспірацыя, а тут ужо нават нейкая дзяўчына называецца, якая дапамагае. Шмат пытанняў, на якія няма адказаў. На маю думку, гэта робіцца, каб мець спісы і кантраляваць патрыятычна настрояных беларусаў, якія гатовыя змагацца са зрояй. У будучым, калі настане рэальная небяспека, іх можна лёгка спрабаваць вербаваць, бо наёмніцтва гэта крымінальная справа. І ў выніку поспеху, прасоўваць у збройныя атрады на нашай тэрытоі, як “ветэранаў” з вялікім аўтарытэтам. Людзі, якія даўно ваююць, гэта разумеюць, і пакуль ня “свецяцца”. А ўжо ў вольнай Беларусі і Ўкраіне ўсе атрымаюць па заслугах.

Нельга паддавацца на такія афёры. Для тых, хто гатовы змагацца, шмат справы тут. Вайна хутка скончыцца перамогай украінцаў, вернуцца тыя беларусы, якія ваявалі, таму трэба рыхтаваць глебу. Масква ўжо рыхтуецца да паразы, ёй трэба будзе на нейкім адыграцца. Нельга даваць магчымасці ворагам, нельга паўтараць адны і тыя памылкі!"
Нацыяналіст / 13-07-2014
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Сьцяг 11-07-2014 18:13


Сьцяг Ісуса Хрыста

"Бел-Чырвона-Белы Сьцяг у хрысьціянскай традыцыі сымвалізуе Хрыста, ягоную ахвяру за чалавецтва. Выяву гэтага сымвала можна знайсьці ў шэрагу твораў класічнага мастацтва. Вялікі гонар і вялікая адказнасьць ёсьць тое, што беларускі народ мае гэты сьвяты сымвал як нацыянальны. У храмах беларускага замежжа Бел-Чырвона-Белы Сьцяг разам з сьвятым Крыжам ёсьць у цэнтры.

Усё больш людзей пытаюцца: чаму сьвятары ў Беларусі баяцца Сьцяга Ісуса Хрыста? Чаму яны спрабуюць замяніць хрысьціянскі і нацыянальны сымвал яркімі, стракатымі чужымі шматамі?"
Крыніца:https://pieramoha.org/artykuly/2014-07-11-sciah-isusa-chrysta
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 11-07-2014 17:49

Это цитата сообщения baqira-7513 Оригинальное сообщение

Беларусы

"Ня трэба ісьці на паваду тых правакатараў і антыбеларускіх сілаў, якія ўжо спісалі (імкнуцца спісаць) з этнічнай сцэны сьвету беларускі народ. Сутнасьць у тым, што нацыянальнае знаходзіцца ў чалавека настолькі глыбока, што часта бывае праз пакаленьні, гэтая сутнасьць нечакана, нават для самаго чалавека, выбухае. І тут гаворка ідзе не пра “чысьціню крыві” а пра той глыбінны ўзровень нацыянальнай памяці чалавека, які немагчыма зьнішчыць у абсалютна пераважнай большасьці беларускага народа."(Бэнедзікт)
Крыніца:https://pieramoha.org/artykuly/bieznadziejnasc-dlia-slabych-ducham
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Беларусы 11-07-2014 17:47


"Ня трэба ісьці на паваду тых правакатараў і антыбеларускіх сілаў, якія ўжо спісалі (імкнуцца спісаць) з этнічнай сцэны сьвету беларускі народ. Сутнасьць у тым, што нацыянальнае знаходзіцца ў чалавека настолькі глыбока, што часта бывае праз пакаленьні, гэтая сутнасьць нечакана, нават для самаго чалавека, выбухае. І тут гаворка ідзе не пра “чысьціню крыві” а пра той глыбінны ўзровень нацыянальнай памяці чалавека, які немагчыма зьнішчыць у абсалютна пераважнай большасьці беларускага народа."(Бэнедзікт)
Крыніца:https://pieramoha.org/artykuly/bieznadziejnasc-dlia-slabych-ducham
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Это,детка рашизм 10-07-2014 12:53


http://youtu.be/xq7EA8UuQdA
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 07-07-2014 14:02


В Украине формируется белорусский отряд «Погоня» 16

10:38, — Политика
В Украине формируется белорусский отряд «Погоня»

Для борьбы с сепаратистами в Украине формируется белорусский отряд «Погоня».

Об этом заместитель главы Волынского областного совета Игорь Гузь написал на своей странице в Facebook:

«Это мой побратим, белорусский националист, друг Витушко. Уже сегодня он и его друзья в Украине проходят спецподготовку для участия в украинских добровольческих батальонах против московских оккупантов на Востоке Украины! В ближайшее время будет сформирован белорусский отряд сопротивления «Погоня». Приглашаем белорусских патриотов присоединиться к защите украинской земли. Без свободной Украины не будет свободной Беларуси! Прошу всех неравнодушных белорусов и украинцев помочь ребятам с приобретением снаряжения! В первую очередь нужны бронежилеты и каски! Отчет предоставим!» - сообщил Гузь.
Источник:http://charter97.org/ru/news/2014/7/7/105926/
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 06-07-2014 22:46

Это цитата сообщения baqira-7513 Оригинальное сообщение

БЧС

Новая Ўсходняя Эўропа (Балта-Чарнаморская супольнасьць) – гэта была б сьвежая сіла, якая стымулявала б Адраджэньне ўсёй Эўропы – Эўропы дэмакратычных айчынаў без нямецкага і рускага фашызму, без заходняга лібэралізму і яго антычалавечага, антымаральнага паскудзтва.

Новая Ўсходняя Эўропа абазначала б канец імпэрыялізму фашысцкай Расеі. Нам, фронтаўцам, ад пачатку было зразумела тое, што цяпер мусілі б усьвядоміць усе беларусы і ўкраінцы, і Каўказ. Ніколі ня будзе нам ні міру, ні свабоды, ні вольнага жыцьця, пакуль існуе ў любой форме ўлады такая імпэрская краіна, як Расея. Фашысцкая Расея павінна быць разбурана, як быў разбураны Трэці Райх. Такой імпэрыі не павінна існаваць. Гэтая арда вось ужо скора 800 гадоў ёсьць пастаянны падпальшчык вайны, пагроза чалавецтву і язва на целе народаў. Расейскі імпэрыялізм, і тым больш рускі цяперашні фашызм, павінны быць зьнішчаны гэтак жа, як пасьля 1946 года і Нюрнбэрга быў зьнішчаны нямецкі мілітарызм. Толькі тады настане спакой і мір у Эўропе.

Удакладняю, што размова ідзе аб ліквідацыі агрэсіўнай імпэрыялістычнай дзяржаўнай сістэмы, небясьпечнай для чалавецтва, а не аб рэпрэсіях насельніцтва. Народы Расеі мусілі б атрымаць нацыянальную свабоду на сваёй тэрыторыі (у тым ліку і рускія на сваёй тэрыторыі).
(Зянон Пазьняк)
Крыница:https://pieramoha.org/artykuly/zianon-pazniak-hist...niaszczascie-i-daroha-napierad
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
БЧС 06-07-2014 22:43


Новая Ўсходняя Эўропа (Балта-Чарнаморская супольнасьць) – гэта была б сьвежая сіла, якая стымулявала б Адраджэньне ўсёй Эўропы – Эўропы дэмакратычных айчынаў без нямецкага і рускага фашызму, без заходняга лібэралізму і яго антычалавечага, антымаральнага паскудзтва.

Новая Ўсходняя Эўропа абазначала б канец імпэрыялізму фашысцкай Расеі. Нам, фронтаўцам, ад пачатку было зразумела тое, што цяпер мусілі б усьвядоміць усе беларусы і ўкраінцы, і Каўказ. Ніколі ня будзе нам ні міру, ні свабоды, ні вольнага жыцьця, пакуль існуе ў любой форме ўлады такая імпэрская краіна, як Расея. Фашысцкая Расея павінна быць разбурана, як быў разбураны Трэці Райх. Такой імпэрыі не павінна існаваць. Гэтая арда вось ужо скора 800 гадоў ёсьць пастаянны падпальшчык вайны, пагроза чалавецтву і язва на целе народаў. Расейскі імпэрыялізм, і тым больш рускі цяперашні фашызм, павінны быць зьнішчаны гэтак жа, як пасьля 1946 года і Нюрнбэрга быў зьнішчаны нямецкі мілітарызм. Толькі тады настане спакой і мір у Эўропе.

Удакладняю, што размова ідзе аб ліквідацыі агрэсіўнай імпэрыялістычнай дзяржаўнай сістэмы, небясьпечнай для чалавецтва, а не аб рэпрэсіях насельніцтва. Народы Расеі мусілі б атрымаць нацыянальную свабоду на сваёй тэрыторыі (у тым ліку і рускія на сваёй тэрыторыі).
(Зянон Пазьняк)
Крыница:https://pieramoha.org/artykuly/zianon-pazniak-hist...niaszczascie-i-daroha-napierad
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 04-07-2014 18:19


Тэрарысты трапілі ў “кацёл”

Прэс-сакратар Рады Нацыянальнай Бясьпекі і Абароны Украіны Андрэй Лысенка 3 ліпеня паведаміў пра адзін з вынікаў ваеннага наступу Украінскай арміі на тэрарыстычныя банды. Уначы быў зафіксаваны факт спробы ўцёкаў групы тэрарыстаў з 300 баевікоў праз мяжу на тэрыторыю Расеі. Аднак расейскія памежнікі адкрылі па тэрарыстам агонь з усіх відаў зброі.

Вядома таксама, што такзваныя “апалчэнцы” здаюцца ў палон украінскім вайскоўцам і складаюць зброю малымі і большымі групамі. Многія кідаюць зброю і хаваюцца ў сваіх дамах.

Аналітыкі шукаюць адказ на пытаньне: чаму расейская армія мае загад не пускаць у Расею “своіх ребят”? Мяркуецца, што “ребята” нікому не патрэбныя, заданьне яны правалілі. Да таго ж, калі ўпусьціць у Расею хаця б 300 баевікоў-уцекачоў, то ў бок Расеі пабягуць усе астатнія. Бачна, што Масква баіцца масавых уцёкаў сваёй кліентуры.

(Паводле Gordonua.com)




Павел Гулевіч / 04-07-2014
» Больш артыкулаў аўтара Крыніца:https://pieramoha.org/artykuly/terarysty-trapili-u-kaciol
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Enigma - Belyj plen___ 03-07-2014 12:14
Слушать этот музыкальный файл

комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Енигма 03-07-2014 12:01
Слушать этот музыкальный файл

комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Енигма 03-07-2014 11:53
Слушать этот музыкальный файл

комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 03-07-2014 00:37


Пастка

Дзякуючы двадцаці гадам панаваньня антыбеларускага рэжыма, Беларусь апынулася ў неверагодна цяжкім становішчы – Расеяй (праз навязаны беларусам антыбеларускі рэжым) нанесены больш чым моцны ўдар па грунтоўных каштоўнасьцях беларускай нацыі: беларускай мове, беларускай культуры, беларускай дзяржаве, па тым што ёсьць падмуркам гэтай дзяржавы, у тым ліку – эканоміцы, нацыянальнай бясьпецы.

Зараз назіраюцца вельмі насьцярожваючыя, небясьпечныя, для нашай краіны падзеі, зьвязаныя ня толькі з Украінай, але і з сітуацыяй у самой Расеі (дакладней, з розным стаўленьнем пэўных уладных і каля ўладных груповак да расейскай палітыкі, яе правядзеньня, як у самой Расеі, так і за яе межамі).

Тое, што Расея незваротна ўвайшла ў фазу канчатковага распаду, зразумела частцы тых расейскіх уладных структураў, якія не згубілі сувязь з рэальнай ацэнкай падзеяў, бачаць рэальны стан Расейскай імпэрыі ў галіне маральнага становішча расейскага грамадства, зьнешняй і ўнутранай палітыкі, эканомікі, вайсковага складніка...

Як заўсёды, у расейскім імпэрскім грамадстве і адпаведна ў правячых колах (гісторыя і падзеі пра гэта сьведчаць), выйсьце з сітуацыі плянуецца за кошт іншых народаў, у дадзеным выпадку – беларускага народа, беларускай дзяржавы.

Агульнавядома, што ў беларускіх сілавых установах і ў іншых дзяржаўна важных арганізацыях на ключавых пасадах знаходзяцца асобы бязмежна варожыя беларускай нацыі і беларускай дзяржаве, якія цалкам падкантрольныя пэўным расейскім структурам.

Апрача прысутнасьці ў Беларусі расейскіх ВПС, расейскіх радыёлякацыйных базаў і замаскіраваных расейскіх вайсковых групаў, як у складзе “беларускага” войска, так і асобна, у Беларусь усё часьцей і часьцей завозяцца расейскія вайскоўцы з найноўшай тэхнікай, што лягічна вядзе да пастаяннага іх знаходжаньня ў нашай краіне. Падставы для такіх візітаў выкарыстоўваюцца самыя розныя – парады, манёўры, сумесныя вучэньні і іншае “боевое братство”. Паказальна, што ў шэрагу сумесных акцыяў, з беларускага боку, выкарыстоўваюцца не толькі часткі СПА, але і дэсантныя (мабільныя) войскі, які ёсьць наступальнымі па свайму прызначэньню.

А зараз параўнаем гэтыя два паведамленьні, якія падзелены па часе, прыкладна месяцам.

1. “Командующий ВДВ генерал-полковник Владимир Шаманов провел в Пскове сбор руководящего состава десантников с участием представителей Сил специальных операций Республики Беларусь. Об этом сообщили в пресс-службе Минобороны России. На мероприятие привлекли также командиров десантно-штурмовых соединений всех военных округов и командиров бригад и полков морской пехоты береговых войск ВМФ.”

2. “...в Минск прибыла делегация Российской Федерации во главе с командующим Воздушно-десантными войсками РФ генерал-полковником Владимиром Шамановым, сообщает пресс-служба министерства обороны республики. В течение шести дней делегация во главе с генерал-полковником Шамановым посетит 103 и 38 гвардейские отдельные мобильные бригады, 5 отдельную бригаду специального назначения, где ознакомится с организацией боевой подготовки, условиями службы и быта личного состава”.

Зразумела, што на працягу шасьці дзён будзе адбывацца не знаёмства з арганізацыяй баявой падрыхтоўкай, як дыпляматычна сказана ў паведамленьні, а менавіта будзе адбывацца грунтоўная праверка “беларускіх” частак.

Тое, што акупацыйны рэжым ў Беларусі заўсёды ішоў і будзе ісьці на любыя авантурныя дзеяньні, на расейскі загад – сумненьняў не выклікае. Не выклікае сумненьняў і тое, што беларуская кроў для яго – вада. Нельга выключыць, што беларусаў плянуецца выкарыстоўваць ня толькі ў міжнародных канфліктах разьвязаных Расеяй, але і пры пэўных абставінах, у самой Расеі...

Ва ўмовах панаваньня ў Беларусі расейскай інфармацыйнай прасторы, антыбеларускай палітыкі, якую праводзіць чужы рэжым, цяжка, складана супрацьстаяць плянам фашыстоўскай Расеі, яе кіруючым колам. Але толькі актыўны нацыянальны беларускі супраціў (у спалучэньні розных яго формаў) ёсьць гарантыяй захаваньня беларускай нацыі і беларускай дзяржавы.
Бенедзікт / 01-07-2014
» Больш артыкулаў аўтара
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Фашызм 02-07-2014 16:09

Это цитата сообщения baqira-7513 Оригинальное сообщение

Без заголовка

Слова Прарока: Васіль Быкаў пра фашызм

"Гэта страшная, часам невытлумачальная з'ява — фашызм. Але мне думаецца, я блізка да таго, каб яе зразумець. Вядома, зразумець — не абавязкова апраўдаць. Мне здаецца, гэты еўрапейскі сфінкс разгадваецца проста: шалёная актыўнасьць адных пры мяшчанскай пакорлівасці другіх. З аднаго боку мараль: мэта — усё, сродкі — нішто. З другога: мая хата — з краю. Палітыка — не наша справа. За ўсіх думае фюрар. Мы — маленькія людзі. І ў дадатак — самая раз'юшаная прапаганда, здольная, не міргнуўшы, чорнае выдаць за белае"

(Васіль Быкаў, "Мёртвым не баліць", 1965 г.)
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Что-то не понятное-но оно мне нравится. 02-07-2014 01:20
Слушать этот музыкальный файл

комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Enigma 02-07-2014 01:19
Слушать этот музыкальный файл

комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии