• Авторизация


Нянавісьць 08-10-2014 09:53


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: "НЯНАВІСЬЦЬ РАЗБУРАЛЬНІКАЎ"

Нянавісьць – гэта ірацыянальная страсьць, якая пабуджае чалавека да варожасьці, агрэсіі і разбурэньня. Фармальна нянавісьць мае прычыну і пункт адліку. Але, тым ня менш, яна існуе сама па сабе ў душах некаторых людзей. І калі прычыны нянавісьці няма, то яна будзе шукаць прычыну і знойдзе яе, часам здавалася б цалкам неадэкватна.

Рацыё часьцей за ўсё не спыняе нянавісьці. У рацыё і нянавісьці розная прырода. Безадрасная нянавісьць вельмі небясьпечная, бо сьведчыць ужо аб псіхічным нездароўі чалавека. Яна можа знайсьці любы адрас, як ірацыянальная паталёгія, якая патрабуе выхаду. Калі ўявіць, што адначасна для аднаго адсотка насельніцтва Зямлі далі б магічны гузік, націснуўшы на які была б зьнішчана плянэта Зямля, то можна не сумнявацца – Зямля праіснавала б максімум адну секунду.

Асэнсаваная нянавісьць, экстрапаляваная на ідэалёгію, у аснове сваёй прыроды імкнецца да зьнішчэньня чалавека і разбурэньня чалавецтва.

На псіхалогіі нянавісьці пабудаваныя цэлыя сацыяльна-палітычныя сістэмы, у якіх нянавісьць уведзена ў дактрыну і зьяўляецца базавай асновай ідэалогіі.

Тыповым прыкладам такой сістэмы зьяўляецца СССР, які грунтаваўся на дактрыне камунізма і яго адгалінаваньнях (бальшавізму, марксізму, трацкізму, ленінізму і т. п.).

Асновай палітычнага дзеяньня камуністычнай дактрыны была нянавісьць людзей без прыватнай уласнасьці да тых, у каго такая ўласнасьць была, бедных да багатых, цёмных да адукаваных і г. д. Нянавісьць узбуджалася прапагандай і называлася “класавая барацьба”, у выніку якой немаёмныя класы павінны былі зьнішчыць маёмныя (забіць уласьнікаў, адабраць уласнасьць і падзяліць).

Псіхалогія бандытызму была ўзьведзена ў ранг псэўдатэорыі і аб’яўлена ў якасьці навукі цалкам рэспектабельнымі людзьмі, якія валодалі і адукацыяй, і прыватнай уласнасьцю з выкарыстаньнем наёмнай рабочай сілы.

Ва ўсіх дактрынах, пабудаваных на вынішчэньні культуры і людзей, нянавісьць выкарыстана як псіхалагічны фэнамэн усяленскага зла, як зьява трансцэндэнтная і абсалютная.

Назіраючы цяперашняе і аналізуючы мінулае, я прыходжу да несуцяшальнай высновы, што катэгорыя нянавісьці ёсьць тыповай ацэначнай, эмацыйнай і праграмуючай зьявай, якая характарызуе аблічча сучаснага сьвету ў палітыцы, ідэалогіі, мастацтве, культуры. Нянавісьць ёсьць цяпер асноўная пазыцыя гэтага часу.

Прычына – збой у каштоўнасьцях у выніку павелічэньня ўплыву нізкіх групаў людзей, разьвіцьця індывідуалізму, прыняцьця матэрыялізму як базавай асновы жыцьця.

Жыцьцёвы вопыт і аналіз дачыненьняў дае магчымасьць рабіць параўнаньні аб канцэнтрацыі гэтага псіхалагічнага фэнамэна і аб сувязі яго з сацыяльнай і нацыянальнай ідэалогіяй грамадзтва.

Псіхалагічная прырода нянавісьці, на мой погляд, больш характэрна для Азіі, але праяўляецца шырока там, дзе ўзьнікае таталітарная ідэалёгія маргінальных групаў, якія атрымліваюць доступ уплыву на палітыку і, што самае крайняе, -- калі загортваюць пад сябе дзяржаўную ўладу краіны ці цэлага арэалу – сістэмы краін.

У такіх выпадках ідэалогія ўлады абавязкова апэлюе да нізкіх інстынктаў чалавецтва і да нізкіх сацыяльных пластоў насельніцтва, люмпэнізуе прыроду людзей.

У старажытным сьвеце нянавісьць, як сістэму ваенна-дзяржаўнага існаваньня, найбольш канцэнтравана арганізавалі манголы. Дзяржава, якую яны стварылі на гэтай пасіянарнай аснове (дакладней, працяг яе) існуе, фактычна, па сёньняшні дзень і працягвае быць рэальнай пагрозай цывілізаванаму сьвету

Класіфікацыя Рональда Рэйгана Расеі як “скопішча зла” зыходзіць з разуменьня прыроды гэтага ваенна-дзяржаўнага фэнамэна. Нянавісьць тут – форма дзяржаўнай ідэалогіі і прынцып жыцьцёвага існаваньня.

Людзям і народам, якія жылі пад расейскай акупацыяй і ў сістэме ідэалагічнага ўплыву гэтай імпэрыі, словы Рэйгана былі цікавыя толькі ў тым сэнсе, што гэта першы чалавек на Захадзе, які зразумеў абсалютна відавочныя рэчы, і сказаў тое ўслых.

З расейскім фэнамэнам нянавісьці я пазнаёміўся даўно, назіраючы, як усталёўвалася ў нас іхная савецкая “ўласьць”. Але сутыкнуўся твар у твар як з штодзённай, штохвіліннай, фактычна, бясконцай сістэмна накіраванай агрэсіяй толькі тады, калі прышоў у палітыку і ачоліў рух, які пачаў змаганьне з савецкай акупацыяй і камуністычнай сістэмай.

Мне ўспомніліся думкі Аляксандра Цьвікевіча, якія ён выказаў у 1922 годзе на пахаваньні перад труной Алеся Бурбіса. Цьвікевіч казаў, што Бурбіс пражыў кароткае, але мужнае і вельмі цяжкае жыцьцё, бо быў беларусам-адраджэнцам, а гэта, як пасьвячэньне, якое наклікала шалёную, зьвярыную нянавісьць ворагаў Беларусі.

Асаблівая прыкмета расейска-гэбоўскай нянавісьці – гэта фантастычная і неверагодна брудная ілжа, выказаная (напісаная) у азлобленай форме. Тады, за часы СССР, увесь друк і ўсе СМІ былі ў руках улады камуністаў. Але спэцыяльна для барацьбы з Народным Фронтам яны стварылі яшчэ спэцчасопіс, які называўся “Политический собеседник”. Гэта быў тыповы часопіс нянавісьці.

На пачатку палітычнай дзейнасьці я
Читать далее...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Забрали в армию 26-09-2014 13:49


http://youtu.be/hdh_TeuTXgU
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии

Беларуская душа 25-09-2014 11:01


http://youtu.be/mrOWUFRN4C0
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Пагроза фашызма 22-09-2014 17:32


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: "РУСКІ ФАШЫЗМ – ПАГРОЗА СЬВЕТУ"

Гісторыя зьяўленьня фашызму паўтараецца да дробязяў. У Расеі аднаўленьне і фармаваньне фашысцкай сістэмы ідзе па апрабаванай (класічнай) схеме. Там ў наяўнасьці ўжо ўсе родавыя прыкметы фашызму: маргіналізм ідэалогіі, ўшчымленная мэнтальнасьць абыватэляў, агрэсіўнасьць, імпэрскія мэты, дэклярацыі аб ратаваньні і пераробцы чалавецтва, стаўка на сілу, салідарызацыя на нянавісьці да навакольнага сьвету і ўсіх народаў, адмаўленьне ад свабоды, месіянскае ўспрыняцьце сваёй імпэрскай выключнасьці, геапалітычная палітыка агрэсіі і вайны за перадзел сьвету.

Напад на Ўкраіну, анэксія Крыма, захоп Данбаса азначае пачатак новай актыўнай фазы фашызму ў Расеі. Паламаны міжнародны парадак бясьпекі, які трываў дагэтуль. Расея адкрыта выяўляе варожасьць да сістэмы Заходняга сьвету. Агучвае мэты барацьбы зь ім аж да ўжываньня атамнай зброі. Руская агрэсія мае зьмест і набывае формы цывілізацыйнай вайны.

У камуна-фашысцкіх сістэмах цэнтральную ролю, якая вызначае палітыку, мае ідэалогія. Ідэалогіяй цяперашняга фашысцкага рэжыму ў Расеі ёсьць канцэпцыя "Русский мир" (рускі сьвет). Згодна з гэтай канцэпцыяй "русский мир" ёсьць ўсюды там, дзе гучыць руская мова. Адпаведна Расея прад'яўляе права на гэтае месца і тэрыторыю.

Такая ідэалогія натуральна вырасла з усёй папярэдняй рускай імпэрскай палітыкі. Ў цяперашнім выглядзе яна пачала фармавацца яшчэ ў 90-х гадах ў асяроддзі КГБ і праваслаўнага аддзелу КГБ (Рускай Праваслаўнай Царквы).

Ідэалогія "Русский мир" спэцыяльна створана пад магчымасьць апраўданьня расейскай агрэсіі ў любым месцы сьвету, дзе ёсьць асяроддзе, што гаворыць па-руску (незалежна ад этнічнага паходжаньня). Зьмест ідэалогіі і тэхналогія агрэсіі тыпова рускія. Ствараецца прапагандысцкі міф аб уціску рускай мовы (альбо "рускіх") у якім-небудзь месцы Эўропы (сьвету), і гэта быццам бы дае права Крамлюўвесьці туды войска дзеля нібыта "абароны" "русского мира". Фашысты зрабілі рускую мову галоўным чыньнікам агрэсіі і акупацыі тэрыторыяў. Мяркую што высновы з гэтага вольныя народы зробяць непасрэдныя і канкрэтныя. "Русский мир" больш ня пройдзе, пятай калоны ня будзе.

Зафіксавана ў інфармацыі і ў парламанцкіх дакумантах, што ў першай палове 90-х сістэматычныя кантакты з рускімі фашыстамі меў дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Аляксандар Лукашэнка. Ён неаднаразова езьдзіў у Маскву ў рускую Думу, у ФСБ і прыняў пазыцыю "русского мира" як ідэалогію ўлады . Масква, ФСБ і КГБ забясьпечылі яму апэратыўную падтрымку на прэзыдэнцкіх выбарах у 1994 годзе.

Пасьля прыходу Лукашэнкі да ўлады ідэалогія "русский мир" стала афіцыйнай палітыкай прамаскоўскай улады ў Беларусі і галоўным ідэалагічным чыньнікам унутраннай акупацыі краіны. За кароткі час былі ліквідаваныя нацыянальныя законы, беларуская Канстытуцыя 1994 года, зачыненыя беларускія школы, беларускае радыё і тэлебачаньне, беларускія кнігавыдавецтвы і часопісы, распачата жорсткая рэпрэсіўная палітыка супраць усяго беларускага і адначасна паўсюднае насаджэньне рускай мовы нахабна, з нахрапам і зьнявагай беларусаў.

Палітыка вынішчэньня ўсяго беларускага і насаджэньне "русского мира" працягваецца ўжо 20 гадоў. Вынікі жахлівыя. Заадно са зьнішчэньнем беларускай мовы і засільлем рускага "языка" адбывалася абсаджэньне расейскімі кадрамі, службістамі і шпіёнамі асноўных дзяржаўных пасадаў у краіне. Дваццаць гадоў ідзе непрыкрытая рэпрэсіўная падрыхтоўка да анэксіі Беларусі.

Галоўным выканаўцам гэтай палітыкі і галоўным злачынцам перад нацыяй зьяўляецца Аляксандар Лукашэнка. Шкоду для Беларускай нацыі, якую ён ужо пасьпеў зрабіць, немагчыма ні з чым параўнаць. Не было ў гісторыі Беларусі большага злачынцы перад нацыяй і краінай, чым гэтая адыёзная фігура, што засела на вяршыні ненароднай улады.

Пакараньне такой фігуры непазьбежнае, як непазьбежным павінна стацца адраджэньне Беларусі і зьяўленьне супраціву палітыцы рускага фашызму.

На сёньняшні дзень, калі фашысцкая Расея адкрыта ступіла на шлях разьвязваньня вялікай вайны за перадзел сьвету, абапіраючыся на ксэнафобію і русізм, кожнаму беларусу трэба задумацца пра галоўнае – пра важнасьць сваёй роднай беларускай мовы і культуры ў справе захаваньня нашай дзяржавы, незалежнасьці і свабоды. Беларуская мова і культура – гэта ёсьць аснова нашага нацыянальнага існавньня і галоўная зброя нашай свабоды.

Супраць рускага фашызму кожны народ мае найперш магутную абарону ў сваёй мове і культуры. І толькі потым уступае ў рахунак войска і вайсковая зброя.

Мы, беларусы, мусім рыхтавацца да вайны з маскоўскім фашызмам па галоўных накірунках абароны: ўмацоўваць і пашыраць нашу беларускую мову і культуру і рыхтавацца да збройнага адпору крамлёўскаму ворагу.

Халодная вайна супраць існаваньня незалежнай Беларусі вядзецца ўжо дваццаць гадоў. Але цяпер, калі Масква напала на Украіну, расейская агрэсія наблізілася да нашых сьцен. Зброя супраціву павінна быць у нашых руках.

Слава Айчыне! Жыве Беларусь!

20 верасьня 2014 г.
Зянон Пазьняк /
Читать далее...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
группа 16-09-2014 20:54
Слушать этот музыкальный файл

комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Пикник - А может быть и не было меня 16-09-2014 20:47
Слушать этот музыкальный файл

комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
группа 16-09-2014 20:44
Слушать этот музыкальный файл

комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Пикник 16-09-2014 20:39
Слушать этот музыкальный файл

комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Да абароны! 15-09-2014 20:43


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: "РЫХТУЙМАСЯ ДА АБАРОНЫ АЙЧЫНЫ"
(Выступ на верасьнёўскім Сойме КХП – БНФ і БНФ «Адраджэньне»)

Зьменны сьвет і перамены ў міжнародных прынцыпах прымушаюць нас думаць, казаць і пісаць пра галоўнае: пра расейскую агрэсію супраць Украіны, пра вайну, пра выяўленьне фашызму ў Расеі, пра рэшту сьвету і наш нацыянальны лёс.

Верагоднасьць пашырэньня рускай агрэсіі, вайны і анэксіі Беларусі настолькі вялікая, што неабходнасьць канкрэтных дзеяньняў, запатрабаваных яшчэ ўчора, сёньня павінна стаць прыярытэтам у нашым падыходзе да практычных справаў. І ў асьветніцкай, і ў мэмарыяльнай, і ў сацыяльна-культурнай, і ў прапагандысцка-інфармацыйнай працы трэба ўлічваць гэты прыярытэт і неабходнасьць падрыхтоўкі да абароны нацыі і дзяржавы.

Як заўсёды, у абставінах пагрозы міру, незалежнасьці і свабодзе, важна рэальна бачыць становішча і рэальны накірунак падзей. Цяперашняя, на мой погляд, пасьпешная аналітыка (што ў Беларусі, што ў Расеі, што на Захадзе) перамешана з палітыкай і прапагандай, і таму разыходжаньні вельмі вялікія. Але амаль усе крытыкі зыходзяцца на тым, што Пуцін заганяе сябе ў тупік, што заходнія санкцыі яго задушаць, што яны вымусяць яго рабіць зваротны ход, бо Расея ня вытрымае, эканоміка яе зваліцца ў яму, і вось тады Захад дацісьне і Пуціна, і Расею. Але Захад мусіць быць рашучым і жорсткім у сваіх санкцыях і падыходах.

Сапраўды, калі б у пэрыяд захопу Крыма ўкраінцы аказалі б супраціўленьне, а Захад праявіў бы рашучасьць, жорсткі падыход і пасьлядоўнасьць, то інвазія ў Данбас магла б і не адбыцца. Цяпер вайна ідзе поўным ходам, і дыпламатыяй ды санкцыямі яе ня спыніш.

Літаральна ва ўсіх даступных мне крытычных аналізах выяўлена перакананьне, што ў далейшым канфлікце з Захадам расейская палітыка – гэта авантура, якая прывядзе да паражэньня і распаду Расеі. Пры гэтым параўноўваюцца эканамічныя, фінансавыя і дэмаграфічныя рэсурсы абодвух бакоў, якія ўражліва не ў карысьць Расеі. І таму мала хто верыць (хоць і шмат пішуць), што пуцінская Расея пойдзе далёка ў сваёй агрэсіі і тым больш, што яна на гэтым можа нешта зыскаць, акрамя ізаляцыі і паразы.

Усе такія меркаваньні разумныя, бо заснаваныя на логіцы, на рацыё і рэальнасьці. І якраз таму (у дадзеным выпадку) яны памылковыя. Расея не жыве ні па розуму, ні па логіцы, ні па рэальнасьці. Яна існуе па хаценьню, яе дзеяньні ірацыянальныя. Галодны расеяц будзе думаць не аб тым, як паесьці, а аб тым, каб забраць Дарданэлы і ўсім даць па гарбе, каб баяліся, бо ўсе вінаватыя, што ён галодны. Эўрапейскім розумам Расею не зразумееш. Але беларусы, украінцы, палякі, што жылі пад расейскай акупацыяй, азіяцкі характар Масквы ведаюць. І яго трэба ўлічваць пры ацэнцы рускай агрэсіі і ваеннных падзей.

Ні Пуцін, ні расейскі натоўп ня зробяць зваротны ход, не адступяцца ад агрэсіі. Вайна будзе працягвацца, і пры пэўных абставінах – аж да трэцяй Сусьветнай, выйграць якую Расея мае большыя шансы, чым Захад, зыходзячы з тых прычын, якія я тут адзначыў, тым больш, што (у адрозьненьні ад Захаду) каштоўнасьць чалавечага жыцьця ня мае ў расейцаў ніякай цаны.

Палітычная сістэма Расеі (карпаратыўная дыктатура КГБ з моцнымі функцыямі прэзыдэнта) лепш прыстасавана да вайны, чым заходняя. Асабліва маючы на ўвазе бюракратычную сістэму ўлады Эўразьвязу з закамуфляванай функцыяй «лібэрум вето» па асноўных пытаньнях палітыкі і няздольнасьць у ваеннай вобласьці.

На Захадзе цяпер няма валявых палітычных лідэраў, здольных да рашучых дзеяньняў і да прыняцьця адказных рашэньняў у экстрымальных умовах. Тым часам у любых агрэсіўных дзеяньнях Пуціна (калі яны яму спатрэбяцца) можна не сумнявацца. Уся гісторыя злачынстваў гэтай асобы (пачынаючы ад падрыву дамоў зь людзьмі ў Маскве і Валгадонску) вымоўна ягоныя мэтады пацьвярджае.

Ваенная дактрына Расеі, прынятая пры Пуціне, прадугледжвае выкарыстаньне атамнай зброі «пры пагрозе бясьпецы Расеі». Пачынаючы з руска-грузінскай вайны, пастаянна гучаць рускія намёкі і пагрозы аб атамнай бамбардоўцы. Крэмль прывучае Захад да магчымасьці ўжываньня Расеяй тактычнай атамнай зброі і кропкавых ядзерных удараў і ўпэўнены, што адэкватнага адказу ня будзе. (Яго сапраўды, хутчэй за ўсё, ня будзе.)

У выпадку стратэгічнага канфлікту Расея сапраўды мае зброю, супраць якой Захаду цяжка справіцца. Расея сапраўды можа ператварыць Амэрыку ў «радыёактыўны попел», хоць і сама застанецца пустыняй. З гледзішча заходніх рацыё і логікі, такое не павінна адбыцца, бо бессэнсоўна, бо гэта самагубства. З гледзішча Пуціна, «Матросава», «Мачылава» ды розных матросаў-жалезьнякоў (у стане афэкту) – гэта геройства.

Для рускіх падпальшчыкаў вайны цяпер склаліся спрыяльныя міжнародныя абставіны, найперш у сувязі з палітычным аслабленьнем Амэрыкі і войнамі на Блізкім Усходзе (якія Расея падтрымлівае). Калі Амэрыка не праявіць рашучасьці, хуткіх і моцных эканамічных і палітычных дзеяньняў, то Крэмль дацісьне Эўразьвяз, і Эўропа «заклапочана» здасьць Украіну. І тады ... і тады пачнуцца працэсы распаду Эўразьвяза, дзе руская агентура,
Читать далее...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Са сьвятам! 08-09-2014 11:58


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: "СЛАВА ВОРШЫ! СЛАВА ГЕРОЯМ!"

Дарагія фронтаўцы, дарагія беларусы! Віншую ўсіх зь вялікім сьвятам – Днём Беларускай Вайсковай Славы і пяцісотай гадавінай пераможнай гістарычнай бітвы пад Воршай, якая адбылася 8 верасьня 1514 года з маскоўскай ардой. Ліцьвіны-беларусы ў тыя часы шмат разоў перамагалі маскоўска-ардынскія войскі. Гэта было правіла ў нашых продкаў – перамога меншай сілаю за кошт сьмеласьці і ўменьня. Але бітва пад Воршай мацней за ўсе іншыя запомнілася ў гісторыі нашай краіны. Тады, у жніўні 1514 года, маскоўцы толькі што захапілі ў нас Смаленск. Іхняе войска амаль у тры разы пераўзыходзіла па колькасьці войска Вялікага Княства Літоўскага. Яны былі ўпэўненыя ў перамозе, бахваліліся між сабой і хваліліся, як яны, перамогшы, захопяць усю Літву.

Вынік жа бітвы стаўся такі, што маскалі былі разьбітыя ўшчэнт і страцілі забітымі палову свайго войска (40 тысяч), а ўся камандная маскоўская верхавіна трапіла ў палон.

Перамога пад Воршай над Масква-Ардой прыпыніла наступ з Усходу, затармазіла і адклала на доўгі час змову Заходняй Эўропы з Масковіяй супраць Вялікага Княства, падняла аўтарытэт нашай краіны ў тагачасным сьвеце.

З канца 1980-х беларускія адраджэнцы-фронтаўцы аднавілі легальнае сьвяткаваньне Дня Вайсковай Славы. Гэты дзень стаў стымулам і надзеяй на стварэньне сапраўднага патрыятычнага беларускага войска – абаронцаў Айчыны. Толькі патрыятычнае войска здольнае абараніць Бацькаўшчыну ад чужога нашэсьця.

Напад маскоўскай арды на рэвалюцыйную Украіну ў лютым гэтага года зноў у каторы раз пацьвердзіў гістарычную праўду і паказаў нязьменную агрэсіўную азіяцкую сутнасьць Маскоўшчыны, якая не зьмяняецца і застаецца заўсёднай пагрозай суседзям, мірнаму жыцьцю і ўсяму чалавецтву.

Уся гісторыя арды і маскоўскай агрэсіі ад сярэднявечча і да сёньняшняга дня паказвае, што на Ўсходзе існуе пэрманэнтнае «скопішча зла», якое мэнтальна не зьмяняецца з цягам гісторыі, зьяўляецца вогнішчам пастаяннага ўнутранага і зьнешняга разбою, ёсьць небясьпекай для культуры і цывілізацыі Эўропы, стала прычынай дзьвух крывавых сусьветных войнаў і плянуе трэцюю, ужо адкрыта пагражаючы сьвету атамнай зброяй.

У Сярэднявеччы наша краіна на працягу амаль пяцісот гадоў, сьцякаючы крывёй, бараніла эўрапейскую цывілізацыю ад усходніх варвараў. Наша краіна – Вялікае Княства Літоўскае – была адзінай дэмакратычнай дзяржавай у сярэднявечным сьвеце. Зразумела, што ўдзячнасьці ад заходняй Эўропы мы ня мелі ніякай. А ў выніку мы атрымалі нож у плечы ды змову з Масквой супраць ВКЛ гэтай самай нямецкай Эўропы.

Такая ж палітыка працягвалася і супраць незалежнай Беларусі ў канцы 90-х, калі немцы разам з прамаскоўскім рэжымам і КГБ пад шырмай Менскай місіі АБСЭ разбурылі ў Беларусі нацыянальныя сілы беларускага Адраджэньня і планавалі аддаць Беларусь Маскве.

Падобнае узаемадзеянье назіралася супраць Украіны, захоп якой, практычна, рыхтавала пуцінская зграя разам з Эўразьвязам. У сакавіку 2000-га года я надрукаваў матэрыял у «Беларускіх Ведамасьцях» (№ 2(25) «Як Эўропа Заходняя здае Эўропу Ўсходнюю», дзе звяртаўся да беларускіх элітаў, мяркуючы, што яны «маюць прыблізныя ўяўленьні пра Заходні сьвет». Там прыводіцца цытата з «Rzeczpospolita» (2000, 28. 03) наступнага зьместу: «Мішэль Эмэрсон, які да нядаўнега часу быў амбасадарам эўрапейскага зьвязу ў Маскве, а цяпер незалежны экспэрт прэстыжнага брусэльскага інстытуту TPCS, лічыць, што краіны Эўразьвязу захаваюць прыхільныя адносіны да Пуціна, бо мяркуюць, што толькі ён можа вярнуць стабільнасьць Расеі. Асяроддзе былога КГБ – гэта адзіная сіла, якая да гэтага здольная. Гэта ня ёсьць людзі, якія асабліва зацікаўленыя ў дэмакратыі. Але шмат хто зь іх – кампэтэнтныя... Пуцін выкарыстае цяжкую эканамічную сытуацыю на Украіне, каб падпарадкаваць сабе гэтую краіну (хоць бы, напрыклад, праз замену запазычанасьці перад Расеяй на акцыі ўкраінскіх прадпрыемстваў). Эўрапейскі Зьвяз хутчэй за ўсё ня будзе пярэчыць гэтым імкненьням.»

Дадам. Тыя, хто схільныя былі прадаць Украіну, тыя ж тады здавалі і Беларусь. А ўвогуле, яны здольныя здаць усё, нават самых сябе. ХХ-е стагоддзе (асабліва разьвязваньне 2-й Сусьветнай вайны) гэта пацьвярджае.

Гісторыя сьведчыць, што, на жаль, у барацьбе са «скопішчам зла» на Усходзе мы можам спадзявацца толькі на самых сябе і, як ні дзіўна, -- у гэтым якраз аснова нашай перамогі, якая ёсьць нічым іншым, як цяперашняй нашай бітвай пад Воршай. Для Украіны гэтая бітва ўжо пачалася ў рэальным часе і ў ваенным выяўленьні. Для нас, беларусаў, -- галоўнае выпрабаваньне наперадзе. Рыхтуймася да яго, вастрэм зброю і розум, дапамагайма Украіне, памятаючы пра веліч Аршанскай перамогі ў мінулым і лёсавызначальнасьць нашай бітвы цяпер і ў будучыні.

Жыве Беларусь! Слава Воршы! Слава героям!

8 верасьня 2014 г.
Зянон Пазьняк / 07-09-2014
Крыніца:https://pieramoha.org/artykuly/zianon-pazniak-slava-vorszy-slava-hierojam
комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии
Заклік. 03-09-2014 17:03


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: "ШАНУЙМА ВОЛЬНУЮ БЕЛАРУСЬ"

Паважаныя спадарыні і спадары! Дарагія Беларусы!

Вітаю ўсіх на 31-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі.

Цяперашняя сустрэча адбываецца ў складаны міжнародны і цяжкі для нашай Бацькаўшчыны час. І якраз гэты цяжкі час вымагае ад усіх беларусаў у сьвеце ўзаемаразуменьня і гуртаваньня на падставе каштоўнасьцяў, якія важныя для нашага дзяржаўнага, нацыянальнага і культурнага існаваньня,--беларуская мова, культура, свабода.

Наша краіна ўжо 20 гадоў знаходзіцца пад унутранай акупацыяй прарасейскіх стаўленьнікаў і функцыянераў. 20 гадоў вядзецца ўнутраная вайна Масквы супраць беларускай нацыі. Мы бачым яе разбуральныя вынікі.

У гэтым годзе Расея напала на Ўкраіну, захапіла Крым, акупавала Данбас. Зараз там ідзе вайна. Украінцы ваююць з расейскім войскам і бандамі расейскіх наймітаў.

Цяперашні 31-ы збор беларусаў Паўночнай Амэрыкі адбываецца ў пераломны час, калі зьмяняецца сусьветны парадак, створаны пасьля 2-й Сусьветнай вайны. Гэты парадак, практычна, ужо не існуе. Сьвет вяртаецца да ўзроўню 1939 года.

Агрэсія Расеі супраць Украіны (цалкам прадбачаная ў нас у Беларусі і ва Украіне) стала поўнай нечаканасьцю для Захаду, які ня ведае, што рабіць, каб захаваць свой камфорт і статус кво. Але для нас, для беларусаў і для украінцаў, -- зноў паўстала пытаньне свабоды і нацыянальнага існаваньня.

Зараз лёс Усходняй Эўропы вырашаецца ва Украіне. Калі б адбылася акупацыя Украіны Расеяй, то працягам яе стала б далейшае ўвядзеньне расейскага войска і ўзбраеньняў на Беларусь, стварэньне дэ-факто зоны акупацыі нашай краіны.

Эўропа, як звычайна, не ўсьведамляе сур'ёзнасьці становішча, але мы, беларусы, гістарычна вымушаныя тое разумець, ня гледзячы на поўнае панаваньне рускага гёбэльс-тэлебачаньня і рускай ілжывай прапаганды ў беларускай інфармацыйнай прасторы.

Вольныя беларусы (гэта значыць тыя, якія адмаўляюць антыбеларускі рэжым Лукашэнкі), гэтыя беларусы ідэёва і практычна (гэта значыць практычнымі дзеяньнямі -- удзелам у вайне на баку ўкраінцаў) падтрымліваюць абаронцаў Украіны, што ваююць супраць рускага нашэсьця.

Мы ўсе вольныя беларусы кажам: Слава Украіне! Героям слава!

Мы, беларусы за мяжой, нашыя беларускія арганізацыі за мяжой, нашая Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква -- усе падтрымліваем нашых братоў украінцаў у іхнай барацьбе і ў іхнай сьвятой абароне Айчыны.

Адначасна мы бачым, як крок за крокам, пад прыкрыцьцём прамаскоўскага рэжыму адбываецца ціхая вайсковая акупацыя Беларусі, уводзяцца рускія войскі на нашу тэрыторыю, рускія эскадрыльлі стратэгічных самалётаў займаюць беларускія аэрадромы, у беларускім войску створаныя цэлыя расейскія гарнізоны (напрыклад, у Менску на вуліцы Якуба Коласа), дзе расейскія вайскоўцы маскуюцца ў беларускай армейскай форме. Расейскія генэралы і афіцэры таемна ўведзены ў беларускія сілавыя структуры і ўвесь наш сілавы блок ужо насычаны расейскімі шпіёнамі і інфарматарамі.

Крэмль ужо даўно рыхтуе ўкраінскі сцэнар на Беларусі. Пуцін пра гэта аб'явіў яшчэ ў 2002 годзе, калі заявіў аб планах захопу Беларусі і далучэньня нашай тэрыторыі да Расеі шасьцю вобласьцямі.

Цяперашняя сытуацыя ва Ўсходняй Эўропе паказвае, што пры разгортваньні ўкраінскага сцэнара ў Беларусі адзіным эфэктыўным, і абавязковым сродкам супраціўленьня мусіць стаць збройная барацьба з акупантам. Адсутнасьць збройнага змаганьня будзе азначаць аншлюс нашай краіны па волі народа. Беларусы не павінны такога дапусьціць, таму рыхтавацца да збройнага супраціву трэба ўжо цяпер, і кожны дзень, і кожную гадзіну. І такі працэс ужо пачаўся. Ёсьць беларусы, якія ваююць за вольную Украіну. Ёсьць патрыёты, якія будуць абараняць Беларусь.

Заклікаю беларусаў замежжа падтрымліваць влольную Беларусь і вольную Украіну і быць гатовымі дапамагаць Бацькаўшчыне ў змаганьні супраць рускага фашызму і імпэрскай агрэсіі крамлёўскай Расеі. Падтрымлівайма і шануўма самых сябе і свой народ.

Жыве Беларусь! Вечна жыве! Слава героям!

30 жніўня 2014 г.
Зянон Пазьняк / 02-09-2014
Крыніца:https://pieramoha.org/artykuly/zianon-pazniak-szanujma-volnuju-bielarus
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Сказіўся. 26-08-2014 20:05


http://charter97.org/ru/news/2014/8/26/112818/
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Рускія-гэта не народ 19-08-2014 12:26


МІФ АБ “РУСКІМ НАРОДЗЕ”
МІФ АБ “РУСКІМ НАРОДЗЕ”

Для сучасных людзей скончыўся гэты міф банальна. Пасьля рускай агрэсіі супраць Украіны і пасьля захопу Крыма нават сьляпыя, нарэшце, убачылі, што нешта тут ня тое з гэтым так званым “народам”. Усюды відаць натоўп агрэсіўных, злосных, лянівых, узбуджаных людзей. Яны ў эўрапейскай адзежы, але мэнтальна – на ўзроўні свайго мангольскага сярэднявечча. Глядзіш на іх, слухаеш, і здаецца, як бы і ні было эўрапейскай цывілізацыі, і дух Эўропы нават не зачапіў іхнага існаваньня.

І што цікава, расейцы, якія жывуць на Захадзе і глядзяць рускае тэлебачаньне, – такія самыя. Увогуле, я заўважыў, што на Захадзе цывілізацыя на расейцаў ня дзейнічае. Уплывае на карэйцаў, японцаў, нават кітайцаў. А на расейцаў – не (“каким ты был, таким ты и остался”).

Расейская царская ідэалёгія, потым савецкая руская прапаганда ўсяляк ляпілі гэты міф, ствараючы ў галовах людзей фантом арганізаванага сьвядомага народа, які быццам бы ёсьць сацыятворнай сілай грамадзтва, які па-брацку адносіцца да ўсіх народаў на грунце дружбы і ўзаемадапамогі. Прапаганда трубіла пра гэта на кожным кроку, усюды і для ўсіх, пачынаючы са школьнай парты. Масы абывацелў прымалі словаблудзтва за чыстую манету, нягледзячы на ўражлівую неадпаведнасьць рэальнасьці, дзе не было ніякай павагі да чалавека, і ніякай павагі да іншых народаў, і ніякай сацыятворчасьці з боку рускіх, акрамя дзяржаўнага тэрору ды ўціску, дзяржаўнага зладзейства ды хлусьні, п’янства ды крыміналу, ды гультайства, ды безадказных адносінаў да працы. Існаваў відавочны расейскі падвойны стандарт і фальшывыя дачыненьні.

І вось уся гэтая прапагандысцкая бурбалка пра “рускі народ” у чарговы раз лопнула. Д’ябал выскачыў са скуры. Усе зноў убачылі (як раней у бальшавіках) дзікі апантаны ашчэр шалёнага натоўпу са шклянымі вачыма і перакошаным нянавісьцю абліччам. Гэта нянавісьць да ўсяго сьвету, якую стагоддзямі, пачынаючы ад мангольскага існаваньня, вырошчвала ў натоўпе маскоўская ўлада і пазьней руская імпэрская літаратура, школа і рускае паліцэйскае (гэбоўскае) праваслаўе.

Высновы, якія я тут падкрэсьліваю, даўно вядомыя ў беларускай інтэлектуальнай думцы і ў нацыянальнай палітыцы. Мне прыходзілася пра гэта падрабязна пісаць яшчэ ў пачатку сямідзесятых у беларускім “Самвыдаце” (Гэнрых Ракутовіч).

Калі тэзісна (з таго, што дасьледвана), то адзначу наступнае палажэньне. Не існуе ў прыродзе “руская нацыя” (ці, як расейцы гэта называюць, “рускі народ”). Грамадзкае дэмаграфічнае ўтварэньне, якое ёсьць у Расеі і якое карыстаецца рускай мовай, зьяўляецца не нацыянальным, а імпэрскім утварэньнем. Імпэрыя як грамадзкі мэнтальны фэнамэн і пераходная агульнасьць людзей (пераходная да нацыі) выступала ў гісторыі даўно і зьвязана з цэнтралізаванай імпэрскай сістэмай улады і імпэрскай дзяржавы, пагрунтаванай на адзінай ідэалёгіі і на шматлікіх этнасах, народах і этнічных групах насельніцтва.

Імпэрыі, як правіла, распадаюцца ў выніку ўнутранай барацьбы народаў і зьбегу ўнутраных і зьнешніх абставінаў. У працэсе змаганьня і распаду адбываецца сутыкненьне паміж імпэрскай ідэалёгіяй, з аднаго боку, і этнічнай ці нацыянальнай – з другога. Працэс распаду і паўраспаду імпэрыяў у новай Эўропе заняў больш за дзьвесьце гадоў (Атаманская імпэрыя, Аўстрыйская, Пруская, Расейская, каляніяльная Брытанская, Югаслаўская), спарадзіў дзьве сусьветныя вайны і шмат лакальных і каланіяльных крывавых войнаў, якія характарызаваліся злачынствамі супраць чалавецтва. Доўга і пакутліва распадалася старажытная Рымская імпэрыя, якая пакінула пасьля сябе ўзоры імпэрскай культуры, але не захавала нават імпэрскага этнаса і імпэрскай мовы (лаціна засталася мёртвай мовай без этнічнага носьбіта, які быў раздушаны і праглынуты імпэрыяй). Тыя ж самыя працэсы распаду (страта імпэрскай мовы), характэрныя для Атаманскай імпэрыі, і ў будучыні пагражаюць Расейскай (руская мова стане мёртвай мовай), якая вось ужо сто гадоў перажывае працэс імпэрскага паўраспаду.

Распад Расеі непазьбежны з прычыны якраз існаваньня агрэсыўнай імпэрскай рускай мэнтальнасьці і глыбокай дэградацыі рускага этнаса. Сёньняшні стан расейскай імпэрскай субагульнасьці паказвае, што распад можа быць крывавым, зь верагодным уплывам на Эўропу і ўвесь сьвет.

І яшчэ некалькі слоў аб імпэрскай агульнасьці, што да характарыстыкі яе сутнасьці. Імпэрыя (як сацыяльна-дзяржаўная і мэнтальная агульнасьць людзей) па прыродзе сваёй (у адрозьненьне ад нацыі) настроена не на ўнутранае, а на зьнешняе, экстэнсіўнае разьвіцьцё, не на аддзяленьне і суверэнітэт культуры, а на паглынаньне іншароднага не на самаарганізацыю, а на пашырэньне. У выніку такой арыентацыі імпэрыя задушвае ўнутраныя культурныя сілы, традыцыі, этнасы і народы, у тым ліку і свой уласны. Вынік такога існаваньня імпэрскага грамадзтва залежыць ад таго, на якім этапе пачынаецца распад. Чым раней, тым лепш.

Я пераказаў некаторыя ўжо напісаныя мной раней
Читать далее...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Ганарыся сваёй гісторыяй! 18-08-2014 18:57


http://youtu.be/l2IEkLc8D5E
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Страшнае злачынства 12-08-2014 13:30


https://pieramoha.org/artykuly/andrej-pijantkouski-strasznaje-zlaczynstva-videa
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
5-я калёна 12-08-2014 13:27


Без хітрыкаў

Сёньня, як і на працягу ўсяго доўгага часу кіраваньня Беларусьсю “гарантам незалежнасьці”, у нашай краіне праводзіцца адмысловая палітыка выключна жорсткай беларусафобіі, нянавісьці да беларушчыны ва ўсіх галінах жыцьця.

Але ў гэтай размове мы засяродзімся толькі на тых носьбітах непрыняцьця беларушчыны, хто прыехаў на беларускую зямлю з адзінай мэтай – “жить здесь как в России”, бо маўляў – “белоруссы, как и украинцы – те же русские, только с придуманной поляками “мовой”, чтобы расколоть триединый русский народ” і ўтрымлівае ў галовах расейскіх ксэнафобаў-мігрантаў іншае падобнае ідэалягічнае сьмецьце.

Кажучы пра расейскую нацыянальную меншасьць у нашай краіне, падкрэсьлім – беларусы з павагай ставяцца да моўных, нацыянальных, культурных і іншых адрозьненьняў расейцаў ад беларусаў. Зразумела, што ня ўсе расейцы і іншыя прыезжыя ненавідзяць беларускую мову, культуру, гісторыю. Шмат расейцаў, якія ўнесьлі і ўносяць добрае ў беларускую культуру, цэняць і паважаюць беларускую мову, беларускія нацыянальныя асаблівасьці, беларускую дзяржаўнасьць.

Але істотная праблема існуе ў выключна адмоўным стаўленьні да беларускай дзяржаўнасьці, беларускай мовы, беларускай культуры значнай часткі тых расейцаў – дзяржаўных служачых і вайскоўцаў, служачых сьпецслужбаў, расейскіх вайскоўцаў-адстаўнікоў і іх сем’яў, а таксама тых асобаў з Расеі, якія купілі ці купляюць у Беларусі жытло, вядуць тут прадпрыймальніцкую дзейнасьць.

Досьвед нашых украінскіх братоў паказаў усю небясьпеку існаваньня расейскай пятай калёны ў Данбасе і ўвогуле на Паўднёвым Усходзе Ўкраіны, прадстаўнікі гэтай калёны ненавідзяць украінскую мову, украінскую культуру, не прызнаюць права на існаваньне ўкраінскай нацыі і ўкраінскай дзяржавы.

У Беларусі падобныя людзі – прадстаўнікі расейскай пятай калёны – таксама ніколі не прызнаюць існаваньне беларускай нацыі і яе каштоўнасьцяў і, ў тым ліку, існаваньня незалежнай беларускай дзяржавы. Ілюзіяў на гэты конт не павінна быць, бо ілюзіі вядуць да паразы.

Расеяй створаны ў Беларусі шэраг антыбеларускіх арганізацыяў (у выглядзе “русских обществ”, “белорусского казачества”, “кадетских училищ” – “Русского мира” ...), якія скіраваныя на тэрарыстычную, падрыўную дзейнасьць супраць беларускай дзяржавы, яны праводзяць сваю антыбеларускую дзейнасьць пад патранажам сьпецслужбаў і з амбасады Расеі, і праз вядомае “Россотрудничество” пры маўклівай згодзе і падтрымцы антыбеларускага рэжыму.

Падрыўныя паводзіны пэўнай часткі расейцаў, як нацыянальнай меншасьці, што варожа ставяцца да карэннага этнасу і ягоных нацыянальных здабыткаў, у той ці іншай краіне, ня новыя.

У гісторыі былі падобныя прыклады. Узгадаем, напрыклад, Чэхаславаччыну –“...В 1933 году, когда Гитлер пришел к власти, судетских немцев поразил вирус национал-социализма. В том же году образовалась судето-немецкая партия (СНП). Возглавил ее учитель физкультуры по имени Конрад Генлейн. Уже в 1935 году партию тайно финансировало министерство иностранных дел Германии, причем субсидии составляли 15 тысяч марок в месяц. Через пару лет под влияние партии попало почти все население Судетов... К моменту аншлюса партия Генлейна, три года исполнявшая приказы из Берлина, была готова выполнить любой приказ Гитлера.

...Таким образом, положение немецкого меньшинства в Чехословакии послужило для Гитлера только предлогом, чтобы захватить страну, - таким же, как через год Данциг для захвата Польши.

... Всю весну и почти все лето Чемберлен и Даладье - и не только они, а почти весь мир - искренне верили, что Гитлер добивается лишь справедливости для своих соотечественников в Чехословакии...”

Ну, а зараз мы бачым, як Пуцін “добивается справедливости для русскоговорящих” за межамі Расеі, аналёгія дзеяньняў фашыстоўскай Расеі з дзеяньнямі нацыстоўскай Нямеччыны абсалютная! І паводзіны сёняшніх заходніх лідараў, у стаўленьні да дзеяньня Крамля ў моўным пытаньні, практычна не адрозьніваюцца ад разуменьня Чэмберлена і Даладье. Як кажуць у такіх выпадках – “не дабавіць, ня ўбавіць”.

У Беларусі існуе нашмат меньшы адсотак расейскай нацыянальнай меншасьці, чым ва Ўкраіне. У Беларусі, 8,3% расейцаў ад агульнай колькасьці насельніцтва, і больш за 100 тыс. расейскіх асобаў, якія маюць від на жыхарства. Трэба яшчэ не раз сказаць, што ніхто ніколі не прымушаў і не будзе прымушаць карыстацца беларускай мовай тых ці іншых грамадзянаў Беларусі. Кожны чалавек вольны карыстацца той мовай, якой жадае – гэта яго права. Але палітыка любой цывілізаванай монаэтнічнай дзяржавы (Польшчы, Нямеччыны, Даніі і г.д.) палягае ў тым, што ў монаэтнічнай краіне дзяржаўнай мовай зьяўляецца мова карэннага этнасу, гэта мова абавязковая(!) для адукацыі, дзяржаўнага апарату, войска...

Правы нацыянальных меншасьцяў у цавілізаваных монаэтнічных краінах заўсёды ўлічваюцца і паважаюцца. Напрыклад, у Нямеччыне, у зямлі Шлезвіг-Гольштайн жыве нацыянальная меншасьць – паўночныя фрызы. Паўночныя фрызы маюць шэраг культурных установаў і навукова-дасьледчы інстытут, якія
Читать далее...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Мастацтва сьвятла 10-08-2014 23:04


https://pieramoha.org/artykuly/zianon-pazniak-mastactva-sviatla
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Высновы 07-08-2014 18:26


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: "ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ АБ РУСКАЙ АГРЭСІІ"

Мы перажываем пераломны час, калі пасьляваенны парадак у Эўропе разбураны і працягвае разбурацца далей. Гэты працэс павінен прывесьці да пераменаў. Прытым, як паказвае становішча, не абавязкова ў лепшы бок. На мой погляд, захавальныя шанцы Захаду і агрэсіўныя шанцы гэбісцкай Расеі, фактычна, ураўняныя. Перамога можа быць і з аднаго, і з другога боку, улічваючы, што гэбісцкая Расея можа пайсьці на адчайны авантурны крок, якога Захад не чакае і не гатовы супроцьстаяць.

Расея выступіла ў спрыяльным для сябе часе, калі Амэрыка слабая і ня здольная на дзеяньні. Такой слабіны і бездапаможнасьці Амэрыка яшчэ ня мела ніколі. Эўропу можна не прымаць пад увагу. Філісьцерства – яе родавая пячатка. У выпадку абвастрэньня яна здасьць усіх і ўсё, як некалі ўсё здала Гітлеру. Хранічна не разумеючы Расею (гэта ўжо хвароба), эўрачыноўнікі нават не спадзяваліся, што Пуцін нападзе на Украіну.

Але Украіна пачала супраціўляцца. І гэта дае надзею на перамогу. Гэта адзіна правільная лінія паводзінаў. З нападнікамі і акупантамі трэба ваяваць.

Пяць месяцаў ідзе вайна і дзевяць месяцаў, як пачалася Украінская рэвалюцыя. Назіраньні за падзеямі прасьвятлілі шмат якія пытаньні, важныя для нас, беларусаў, бо верагоднасьць нашага збройнага сутыкненьня з фашысцкай Расеяй ня выключана.

Пачну з галоўнага – з войска. Некалі, у 90-х, калі мы, фронтаўскія дэпутаты, змагаліся ў Вярхоўным Савеце за стварэньне беларускага войска, мы зыходзілі зь неабходнасьці мець разгорнутую ўкамплектаваную армію, здольную на працяглую абарону і эфэктыўныя дзеяньні. Колькасьць такога войска – 110-120 тысячаў. Вялікія планы былі на камплектацыю войска ўсімі відамі зброі, ў тым ліку бронетэхнікай, авіяцыяй, ракетамі, СПА і г. д. Мы разумелі, што войска ёсьць важнейшы чыньнік суверэнітэту, і тут эканоміць нельга. Тым больш, што абараняць краіну рана ці позна прыдзецца.

Камуністы былі супраць стварэньня беларускага войска, а ў грамадзтве пашыралі інфантыльныя пацыфісцкія настроі. Зь вялікімі цяжкасьцямі войска ўсё ж удалося стварыць. (Напачатку гэта была савецкая армія, забранаяпотым пад юрысдыкцыю Беларусі.) Але працэс вайсковага будаўніцтва паволі пачаўся.

І тут камуністы і руская агентура выставілі іншую канцэпцыю, што, маўляў, для Беларусі нармальнае ўкамплектованае войска зь цяжкімі ўзбраеньнямі непатрэбнае. Маўляў, ужо ня той час. Галоўнае – нешматлікія, добра навучаныя мабільныя сілы. У сучаснай вайне, маўляў, танкі – ужо ўчарашні дзень. Для Беларусі, маўляў, хопіць 50-60 тысячаў ваяроў такога мабільнага войска і г. д.

Гэта відавочная памылка, якую падтрымлівалі антыбеларускія сілы.

Найперш незабывайма, што войны бываюць розныя. Ня можна рыхтаваць войска на нейкі адзін тып канфлікту. Дыверсійная гібрыдная вайна і выбарачная расейская акупацыя Украіны ўжо наглядна паказалі першаступенную ролю ўкамплектаванай шматлікай арміі, і перш за ўсё – танкаў (якія ўжо некаторыя “спэцы” гатовыя былі сьпісаць з патрэбаў сучаснай вайны). Танкі, артылерыя і матарызаваныя сілы іграюць галоўную ролю ў цяперашняй руска-украінскай вайне. І гэта трэба ўлічыць. Рана сьпісьваць танкі. Трэба іх удасканальваць.

Вайна на Украіне паказала надзвычайную ролю вайсковай разьведкі і датклівасьць авіяцыі нават перад нескладанымі сродкамі СПА. І, нарэшце, агульнае пытаньне – патрыятычны дух, дысцыпліна і арганізацыя арміі. Тут якраз была найвялікшая праблема ўкраінскага войска ў пачатку акупацыі. Тут, а ня ў тым, што не было паліва, каб заправіць танкі.

Самую важную выснову, якую мы павінны зрабіць з гэтай нечаканай для некаторых вайны, гэта тое, што ў цяперашнім сьвеце, каб захаваць незалежнасьць і свабоду падчас расейскай агрэсіі і акупацыі, існуе толькі адзін спосаб і адзін шлях – збройнае супраціўленьне. Прытым любымі сіламі і ў любой сытуацыі. Барацьбу трэба разглядаць як Айчынную вайну (што атпавядае сапраўднасьці). Збройнае супраціўленьне мосьціць шлях нацыі да перамогі, а для ўсяго сьвету дае магчымасьць дапамагаць ахвяры агрэсіі.

Падкрэсьліваем, гэта галоўнае зразуменьне, якое добра было б цяпер усьвядоміць беларускаму грамадзтву. Інакш народ паўторыць лёс Аўстрыіі і Чэхаславаччыны 30-х гг. Правільная мадэль паводзінаў на той час была толькі ў Фінляндыі (тры мільёны насельніцтва). І Фінляндыя адстаяла сваю незалежнасьць, паклаўшы на сьмерць амаль паўмільёна савецкіх агрэсараў у фінскіх сьнягах.

Наступная выснова. Беларуская ваеннная дактрына мусіць быць ськіравана на ўсход і на захад. Але прыярытэт – на ўсходні кірунак. Руская агрэсія на Украіну паказала, што геній фэльдмаршала Густава Манэргейма актуальны і цяпер. З усходу па ўсім пэрымэтры з Расеяй мусіць быць створаная глыбокая сістэма ўмацаваньняў, супрацьтанкавая і супрацьпяхотная перашкоды, і т. п.

Наступнае. Павінна быць створана і ажыцьцёўлена канцэпцыя беларускай патрыятычнай арміі з высокай роляй рэзэрвістаў і сістэмай прафэсійнага навучаньня.

Усе ваенныя дамовы і блокі з Расеяй, заключаныя нелегітымным
Читать далее...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Федерализация 02-08-2014 13:34


Власти РФ срывают марш «Хватит кормить Москву!» в Новосибирске 32

13:22, — В мире
14898 просмотров
Власти РФ срывают марш «Хватит кормить Москву!» в Новосибирске

Марша за федерализацию Сибири должен пройти 17 августа.

Указанное в заявке, поданной в горисполком Новосибирска, количество участников составляет 350 человек, сообщает местный портал НГС. Между тем доступ к аккаунтам мероприятия в социальных сетях был оперативно заблокирован по требованию Генпрокуратуры.

Один из организаторов марша под лозунгами "Покажем Москве Сибирь!" и "Хватит кормить Москву!", новосибирский художник Константин Еременко, сообщил, что сегодня организаторы подали в мэрию Новосибирска заявку на проведение "Марша за федерализацию Сибири" 17 августа в центре Новосибирска. "Заявку на 350 участников приняли, мы уверены, что мероприятие будет согласовано, что марш пройдет 17 августа и что мы не нарушаем закон", - заявил Еременко.

При этом по требованию Генпрокуратуры доступ к аккаунтам шествия в социальных сетях "ВКонтакте" и Facebook был заблокирован. При попытке открыть соответствующие страницы появляется сообщение о том, что они "заблокированы на территории Российской Федерации на основании требования Генеральной прокуратуры" от 31 июля 2014 года. "Мы не знаем, по какому праву заблокировали страницы и думаем, как их разблокировать, кому и что писать", - рассказал Еременко НГС.

Тем не менее, организаторы уже открыли "зеркало" группы во "ВКонтакте".

На странице опубликованы задачи акции, сформулированные следующим образом: "Наша цель - создание Сибирской республики в составе РФ либо уравнивание в правах наших регионов с республиками". Там же указывается, что автономия от Москвы позволит сибирякам ввести льготы и надбавки для лиц, проживающих в суровых климатических условиях, добиться региональной составляющей в налог на добычу полезных ископаемых, который приведет к более справедливому распределению доходов между местным и федеральным бюджетами, а также реализовать конституционное право на собственные, независимые от центра органы власти и ликвидировать ситуацию, когда все решения принимаются в Москве правительством, где нет представителей, способных и желающих постоять за интересы Сибирского региона.

При этом организаторы категорически отрицают обвинения в сепаратизме: "Сепаратизм в РФ - уголовно наказуемое деяние. Мы чтим уголовный кодекс и требуем, чтобы Сибирь в соответствии с Конституцией могла получить статус республики в составе РФ со всеми вытекающими отсюда положительными последствиями".

Как пишет "Биржевой лидер", кампанию за федерализацию Сибири начали активисты "Национал-большевистской платформы", требующие от Москвы прекратить грабить региональный бюджет, а Новосибирск сделать столицей РФ. Кроме того, активисты движения также осудили политику президента страны, направленную на разжигание империалистической войны на украинской территории, утверждает издание.

Михаил Пулин, координатор НБП, объяснил, что организаторы марша хотят отвлечь население страны от той псевдопатриотической истерики, которая сейчас охватила Россию, и обратить внимание общественности на внутренние проблемы. По его словам, режим Путина сейчас поддерживает сепаратистов на Юго-Востоке Украины, объясняя свои действия необходимостью защиты интересов русскоязычного населения этих регионов соседней страны. Однако такую политику иначе как "отвратительным лицемерием" назвать нельзя, поскольку гражданская война на украинской территории разжигается только лишь в интересах олигархов.

В начале июля этого года жители Новосибирска провели пикет, на котором они высказали свое отрицательное отношение к присоединению Крыма. Они протестовали против того, что новый субъект РФ будет финансироваться за счет сокращения финансирования остальных регионов Российской Федерации.

Организаторы акции подсчитали, что на потребности Крымского полуострова Новосибирск отдал 15 миллиардов рублей из пенсионных накоплений, а каждый житель города "отдал" на нужды крымчан 22 тысячи рублей. Как подсчитали активисты, на эти деньги можно было построить в городе две станции метро.
Источник:http://charter97.org/ru/news/2014/8/1/109394/
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
"Дапамога "Расеі 31-07-2014 12:53


Як Беларусь утрымлівае Расею

Пачынаючы з кебічаўскіх часоў ў Беларусі пануе думка (якой нязьменна прытрымліваюцца і якая шырока прапагандуецца на працягу апошніх дзясяткаў гадоў шэрагамі “незалежных” эканамістаў, палітолягаў, журналістаў), што маўляў – дзякуючы Расеі, яе шчырай братэрскай дапамозе трымаецца эканоміка нашай краіны, а з вуснаў “лидеров оппозиции” падобнае сьцьвярджэньне трансфармуецца ў словы – “Москва спонсирует режим и необходимо добиваться прекращения спонсирования”.

Гэтая думка лічыцца абавязковай, пры любым узгадваньні “аналітыкамі” узаемаадносінаў паміж Крамлём і “беларускай” уладай. Наўмысна ў падсьвядомасьць беларусаў шмат гадоў заганяецца дэмаралізуючая ўстаноўка – “мы, белоруссы, без России не проживём”.

Адным з прыкладаў такога падыходу ёсьць нядаўнее інтэрвію прафэсара, эканаміста, доктара эканамічных навук С. Багданкевіча (аднаго з заснавальнікаў прарасейскай АГП) – “Главная заслуга Лукашенко в том, что он сохранил советский сектор промышленности. ... Социальный пакет для населения также обеспечен, пусть и на минимальном уровне.И это в условиях огромной помощи со стороны России. Заслуга Лукашенко в том, что он умеет доить Россию. У нас цена на газ – 166 долларов, в то время как Польше Россия продает его по 400 долларов, Украине – 450-500 долларов. То же самое и по нефти”. Вось такое разуменьне расейскай “помошчі” у навукоўца-эканаміста, што ўжо казаць пра іншых.

І хай бы хоць адзін (!) з такіх аналітыкаў паставіў пытаньне: а калі і каму Расея, на працягу усёй сваёй гісторыі, дапамагала ці дапамагае узьняць эканоміку, якой краіне? Няма ў гісторыі такога прыкладу, бо “дапамога” Расеі іншым краінам заўсёды прыводзіла іх то да стану эканомікі Паўночнай Карэі, то да эканомікі кастраўскай Кубы. Мэта расейскай “дапамогі” заўсёды была і ёсьць адна – замацаваць зону свайго ўплыву ў сьвеце (у рэгіёне) дзеля супрацьстаяньня ЗША і Захаду. Беларусь, пад уладай прамаскоўскага рэжыма, ня ёсьць выключэньнем у гэтай выснове.

А зараз давайце паглядзім ці сапраўды Беларусь купляе ў Расеі энэргарэсурсы па заніжаных коштах, ці сапраўды Расея такая некарысьлівая, мае “щедрую душу”. Вось толькі некалькі прыкладаў, але ўжо на гэты раз прыкладаў шчадротаў, за кошт беларускага народа, беларускай дзяржавы. Прэмьер-міністр В.Кебіч, 5 студзеня 1994 года падпісаў кабальнае, здрадніцкае, антыдзяржаўнае "Пагадненьне паміж Урадам Расейскай Фэдэрацыі і Ўрадам Рэспублікі Беларусь аб пастаўцы прыроднага газа ў Рэспубліку Беларусь і стварэньні сістэмы транзітных газаправодаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь". Згодна гэтаму пагадненьню, тэрмін якога заканчваецца ў 2015 г. (але працягваецца на наступныя пяць гадоў, калі Беларусь не папярэдзіць аб скасаваньні пагадненьня, самае малае, за чатыры гады), Беларусь ўзяла, у прыватнасьці, абавязак – "предоставления земель во владение, пользование, распоряжение или собственность Российскому акционерному обществу "Газпром".

Такім чынам Расеі была па сутнасьці дадзена магчымасьць не плаціць аніякай(!) арэнднай платы за зямлю пад газатрубаправодамі, падземнымі газасховішчамі і іншымі аб'ектамі "Газпрома". Толькі пад газаправодам "Ямал-Эўропа" Расеі без арэднай платы, за нішто (за выключэньнем земляў пад газакампрэсарнымі станцыямі) перададзена беларуская зямля 57,5 кв. кіламэтраў (газаправод "Ямал-Эўропа" цягнецца праз нашу краіну на 575 км. Шырыня ахоўнай зоны газаправода (у кожны бок ад яго) 50 м, такім чынам агульная ахоўная зона 100 м). У 1995 годзе Вілейскай і Ганцавічскай расейскім вайсковым базам было перададзена, ужо "гарантам незадежнасьці", беларуская зямля (8,5 кв. кіламэтра) і таксама задарма. Мы ня будзем пералічваць усе газа- і нафтапровады, якія ідуць па беларускай зямлі.

(Для параўнаньня, давайце даведаемся, якія міжнародныя кошты на зямлю ў іншых дзяржавах Эўропы. Напрыклад, ваенная база ЗША "Рамштайн" у Нямеччыне, плошчай 12 кв. кіламэтраў (1200 га) аплочаецца амэрыканцамі ў памеры 1,5 млрд. эўра штогод. А тут, такі падарунак Расеі, ад антыбеларускай улады, падарунак, які шматкроць перавышае сумарныя 66 кв. км., бо казалі мы толькі пра дзьве базы і адзін нафтапровад “Ямал-Эўропа” на беларускай зямлі, а трубапровадаў у нас значна болей...)



Цяжка нават уявіць, якія шчодрыя падарункі, за кошт беларускага народа, рабілі і робяць Расеі ейныя стаўленікі на беларускай зямлі... Прыйдзе час, калі ўсё нарабаванае ў беларускага народа гэтымі здраднікамі, запісанае імі на сваіх дзетак, жонак, палюбоўніц, сяброў будзе праз суд вернута беларускаму народу. Гэта будзе.

У тэме беларускіх трубаправодаў ёсьць яшчэ шмат цікавага. У адрозьненьне ад сістэмы магістральных нафтапровадаў існуе сетка трубапровадаў для транспартыроўкі паліва. Праз беларускую тэрыторыю пракладзены тры магістральных трубапровада, па іх ажыцяўляецца перакачка дызельнага паліва і бензіна. Іх агульны працяг 913 км., а гадавая прапускная здольнасьць – 90 млн.т. Зь іх толькі 1 млн. т. перакачваецца па лініі Наваполацк-Менск, астатнія нафтапрадукты – транзітныя. Але ёсьць
Читать далее...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии