• Авторизация


Дзесяць прыказанняў 07-05-2015 11:03


Дзесяць прыказаньняў для беларускага жаўнера”, 1920 г.

Напісаныя ў далёкім 1920 годзе "прыказаньні для беларускага жаўнера" надзвычай актуальныя і сёньня...



“Дзесяць прыказаньняў для беларускага жаўнера”

1. Калі ты праваслаўны, - ня думай, што ты расіец. Калі ты каталік, - ня думай, што ты паляк. Ведай, што ты беларус, і гавары ўсюды толькі па-беларуску, бо гэта - твая родная мова, мова тваіх бацькоў і дзядоў. Хто саромеецца сваёй роднай мовы, той не сын свайго краю, той нявольнік у чужых і здрайца свайму народу. Твой край, народ і мова ня горшыя за іншыя краі, народы і мовы.

2. Шануй гонар і волю Беларусі. Будзь шчырым абаронцам сваёй зямлі. Сьмела ваюй з тымі, хто хоча забраць тваю гасподу. Калі хочаш сам быць гаспадаром сваёй працы, дык ты павінен, як усе іншыя народы, не баючыся сьмерці, са зброяй у руках пайсьці на ворага, каторы забірае тваю зямлю. А калі пабаішся сьмерці і пусціш ворага да сябе, дык ён заваюе твой край, і ты ў яго, як парабак, пойдзеш на сьмерць, бараніць чужыя інтарэсы, як ты і дагэтуль праліваў кроў за чужых.

3. Ты павінен зразумець, што воля - гэта ня ёсьць грабаваць, адбіраць чужую ўласнасьць і ня слухаць разумнейшых людзей. Хто гэтак робіць, - даводзіць свой край да голаду і няшчасьця, паганіць сваё імя і дапамагае няволі. Праўдзівая і разумная воля робіць у краі парадак, папраўляе дабрабыт усіх людзей, каб яны былі ўсе роўные, сытые і добра адукаваные і каб карысталі самі з сваей працы. Гэта можа быць толькі тады, калі адважна будзеш ваяваць.

4. Ты павінен быць горды і шчасьлівы тым, што стаіш пад Беларускім Нацыянальным Сьцягам, што ты ўзброены дзеле таго, каб стаяць за роўнасьць Беларусі з другімі народамі зямлі. Сваю беларускую славу ты павінен бараніць да апошняй кроплі крыві.

5. Ты павінен памятаць, што тваё ўласнае шчасьце і шчасьце ўсяго Беларускага Народу - у тваіх руках. Ты павінен быць шчырым і верыць у сваю правату, у сваю сілу, зразумець, што ты ня горшы за ўсіх і маеш право жыць сваім асобным жыцьцём. Але гэтага кожны народ дабіваецца сілай, каторая і ёсьць у цябе.

6. Памятай, што праз доўгія вякі толькі цяпер наступіў момэнт, калі ты можаш называцца Беларускім жаўнерам, калі можаш класьці фундамент для новага жыцьця Беларусі і быць самім сабою. Калі цяпер прапусьціш гэты момэнт, дык потым сам праклянеш сваё гаротнае жыцьцё пад чужацкай няволяй.

7. Калі хто з ворагаў беларускай справы зьвернецца да цябе з салодкімі словамі і скажа табе: “Будзь, як і быў дагэтуль, пад цёплай апекай Расіі, ці якога іншага народу, дык ня вер яму - гэта твой найгоршы вораг. Гэта - адзін з тых, каторыя дагэтуль цябе трымалі ў няволі нацыянальнай, смакталі тваю крывавую, потную працу, і ты быў гноем для яго народу. Ня вер яму, бо ён хоча мець цябе за парабка і надалей. Шануй тых з чужых народаў, якія шануюць і цябе як Беларуса.

8. Калі хто з тваіх таварышоў пачне цябе падбухторваць, каб перайсьці да варожага стану, дык твой сьвяты абавязак справядлівага чалавека, шчырага жаўнера і вернага сына Беларускай зямлі, адвярнуцца ад яго з агідай, бо ён здрайца. Здрайства - гэта самая найвялікшая подласьць і гідасьць, каторая нішчыць краі і народы. За здрайства павінна быць самая цяжкая кара.

9. Твой начальнік - гэта твой брат і таварыш па службе. Ён такі-жа салдат, як і ты. Толькі па сваёй адукацыі вайсковай ён, як спецыяліст, паказвае табе, што рабіць. Калі ёсьць дысцыпліна, ёсьць парадак. Дысцыпліна і асьвядомленнасьць кожнага салдата - галоўная аснова пабеды. Нашая прыказка кажа: без правадыра войско гіне.

10. Кожны беларускі ваяка, ад звычайнага радавога да генэрала, павінен памятаць, што ён - абаронца незалежнай Беларусі, адзін з найлепшых грамадзян роднай зямлі і займае пачэснае месцо ў грамадзянстве.

Зьмітрок Бядуля, 1920 г.



Беларускае войска
Зьмітрок Бядуля / 06-05-2015
» Больш артыкулаў аўтара
Ацаніце матэрыял
Рэйтынг:5 / 5
Усяго галасоў:29
Беларусь Гісторыя Змаганьне Гонар Годнасьць Войска Армія Жаўнеры 1920 г. Зьмітрок Бядуля
Бяз тэмы Аўтар: Лютцэн 2015-05-06

Прыйдзецца нанова ствараць афіцэрскі і падафіцэрскі корпус з беларусаў, гнаць прэч акупанцкіх стаўленікаў і г.д.
Бяз тэмы Аўтар: Sigizmund 2015-05-06

Напісана на такім высокім узроўні, што назва яму адна - духоўны.

Гэтыя словы сьцвярджаюць асноўнае - НАШУ ПРАЎДУ.

Як сказаў неяк Лідар нацыі: "Калі не казаць праўду, то яе не будзе зусім".

Але, патрэбна разумець, што маецца на ўвазе ў словах сп. Пазьняка. А маецца наступнае.

Наша Праўда - гэта наша мова, гэта наша вялікая гісторыя, гэта нашыя сімбалы, гэта нашая зямля; наша Праўда - гэта значыць, што мы тут гаспадары, мы, як нацыя - беларусы.

І пачатак Праўды - гэта наша МОВА! І вот калі не казаць, не сьцвярджаць нашую Праўду, то яе і не стане, а значыць, не стане нас.

Без мовы Праўды быць не можа, бо як сказана ў Пісанні, "спачатку было Слова".

Будзе Праўда - будзе свабода - будзе хлеб - будзе чалавечае годнае жыццё.

Не будзе Праўды - не будзе жыцця ніякага, бо мэта нашых спрадвечных варагоў
Читать далее...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Пагроза агрэсіі 21-04-2015 19:04


Зянон ПАЗЬНЯК: "ПАГРОЗА АГРЭСІІ"

Калі прасачыць па гадах рэакцыю нездаволеных людзей на антыбеларускія законы і вывіхі рэжыму, то ўжо дваццаць гадоў чуем абурэньне ў бок антыбеларускай улады з адстоенымі выразамі і ўжываньнем словаў «ідыятызм», «дэбілізм», «абсурд», «дурнота», «тупізм», «цемрашальства» і г. д. Сэнс у гэтым, безумоўна, ёсьць, але ён ня толькі ў гэтым. Маса такіх абураных людзей нязьменна (вось ужо дваццаць гадоў), відаць, перакананая, што ўсё тут ад чалавечай дрэннасьці, хцівасьці, неадукаванасьці і калгаснай «бязмозгласьці». Словам, чуюцца абсалютна апалітычныя бытавыя вызначэньні, якія ў палітычным зьмесьце не адпавядаюць сапраўднасьці і выклікаюць ня меншае зьдзіўленьне, чым той названы «ідыятызм» антыбеларускай улады.

На самой справе дзеяньні гэтай улады палітычна лагічныя, рацыянальныя, спланаваныя, прадуманыя і пасьлядоўныя – накіраваныя на агульную ліквідацыю беларускай нацыі, культуры і ў пэрспэктыве -- дзяржавы.

У сваіх дзеяньнях рэжым знаходзіцца на больш высокім палітычным узроўні, чым раззлаваныя бытавыя крытыканы ягонага быццам бы «ідыятызму» па той простай прычыне, што рэжым лёгка дасягае сваіх палітычных мэтаў, а абураныя ягоныя апанэнты таго нават не разумеюць.

Некаторым людзям увесь час здаецца, што рэжым прымітыўны і неразумны (тым больш, што «Скарына жыў у Піцеры»). Так, прымітыўны, але, як кажуць у народзе, «скваркі любіць» і траву ня есьць, ілбом грушу не трасе. Прычына такой зьявы простая. Гэтыя крытыкі далёкія ад успрыняцьця нацыянальнай ідэі і ад разуменьня нацыянальнай палітыкі.

У нашым беларускім адраджэнскім друку дастаткова падрабязна і па этапах расьпісана злачынная дзейнасьць антыбеларускага рэжыму па разбурэньні беларускай нацыі і культуры. Адзначу асноўныя разбуральныя пункты гэтай дзейнасьці.

1. Ліквідацыя беларускіх дзяржаўных нацыянальных сымвалаў – Бел-Чырвона-Белага Сьцяга і гэрба «Пагоня».

2. Ліквідацыя (фактычная) дзяржаўнасьці беларускай мовы.

3. Ліквідацыя дэмакратычнай Канстытуцыі.

4. Ліквідацыя выбранага і незалежнага парляманту.

5. Ліквідацыя мяжы з Расеяй.

6. Ліквідацыя нафтавай энергетычнай асновы беларускай гаспадаркі і перавод на расейскі газ.

7. Лііквідацыя беларускамоўнай адукацыі.

8. Ліквідацыя масавай беларускамоўнай электроннай інфармацыі (тэлебачаньне, радыё).

9. Ліквідацыя беларускамоўнага дашкольнага выхаваньня (дзіцячых садкоў).

10. Сістэмная мэтадычная ліквідацыя беларускай школы ў гарадах і мястэчках.

11. Ліквідацыя (закрыцьцё) беларускіх пачатковых васьмігадовых і сярэдніх школ у вёсках.

12. Ліквідацыя бібліятэк у сельскай мясцовасьці і правінцыйных гарадах.

13. Ліквідацыя кнігарняў у сельскай мясцовасьці і ў правінцыі.

14. Ліквідацыя катэдраў беларускай мовы ва ўнівэрсітэтах.

15. Ліквідацыя літфонду Саюза пісьменьнікаў Беларусі.

16. Ліквідацыя беларускіх выдавецтваў для моладзі і юнацтва і беларускіх часопісаў для дзяцей.

17. Ліквідацыя беларускага скаўцкага руху.

18. Сістэмная (паступовая) ліквідацыя беларускай гуманітарнай фундамэнтальнай навукі.

19. Сістэмная (паступовая) ліквідацыя беларускіх музэяў беларускай культуры і літаратуры.

20. Ліквідацыя беларускага анімацыйнага кіно.

21. Ліквідацыя выбарнасьці і вольнага разьвіцьця белароускай акадэмічнай навукі.

22. Ліквідацыя адзінага Саюза пісьменьнікаў Беларусі і маёмасных правоў Саюза пісьменьнікаў

(адабраньне нерухомай маёмасьці).

23. Ліквідацыя беларускіх студэнцкіх арганізацыяў.

24. Сістэмная (мэтадычная) ліквідацыя вольнага беларускага бізнэсу і індывідуальнага

прадпрыймальніцтва.

25. Ліквідацыя дэмакратычнага выбарчага заканадаўства.

26. Ліквідацыя роўнасьці хрысьціянскіх канфэсій перад Законам і наданьне прыярытэту РПЦ у Беларусі.

27. Ліквідацыя права выбару людзей на ўдзел і няўдзел у выбарах.

28. Ліквідацыя права беларусаў на вольны выбар працы ў дзяржаўных галінах вытворчасьці.

29. Ліквідацыя заканадаўства пра Чарнобыльскую катастрофу і пацярпелых ад Чарнобыля.

30. Ліквідацыя права беларусаў на вольнае карыстаньне з вынікаў сваёй працы (прымусовая

праца).

31. Палітычны кантроль над беларусамі шляхам увядзеньня палітычнай сістэмы нагляду ў

вытворчасьці і па месцы працы (інстытут рэжымных ідэолагаў і выкарыстаньне кантрактнай

схемы абавязкаў).

32. Ліквідацыя маёмасных правоў народа шляхам маніпуляцыйнай адмены прыватызацыйных

чэкаў «маёмасьць» (абрабаваньне народа).

33. Палітычны кантроль над беларусамі шляхам наданьня неабмежаванай улады КГБ над

людзьмі.

34. Палітычны кантроль над судамі шляхам палітычнага падпарадкаваньня судоў вышэйшай

выканаўчай уладзе.

35. Палітычны кантроль вышэйшай улады над усёй выканаўчай уладай у краіне шляхам

стварэньня сістэмы ўладнай вертыкалі.

36. Здача Маскве кантролю над уладай, мяжой, войскам, сілавымі структурамі шляхам

заключэньня нелігітымных дамоваў, стварэньня псэўдасаюзаў і наддзяржаўных

ворганаў; удзел у рускіх ваенных структурах.

37. Здача кіраўніцтва войскам,
Читать далее...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии

Выстаім і пераможам. 10-03-2015 08:10


Зянон Пазьняк: “Да пытаньня пра фашызм”
(Выступ на сакавіцкім Сойме 2015 г. КХП–БНФ і БНФ “Адраджэньне”)

Мы перажываем час, калі будучыня Беларусі становіцца ўсё больш залежнай ад разьвіцьця зьнешніх падзей. Але сутнасьць яе вызначаецца ўсё ж нашым унутраным беларускім існаваньнем. Тое, што было вядома і 10, і 20, і 25 гадоў таму пра Расею як падпальшчыцу вайны, цяпер, у сувязі з агрэсіяй Масквы супраць Украіны, стала вядома і праявілася для шырокага насельніцтва ў Беларусі і ва ўсім сьвеце. І гэта нягледзячы на абсалютна сатанінскую прапаганду, якую вядзе Расея супраць Украіны, Беларусі і супраць усяго Захаду.

Пакуль што не існуе міжнароднага заканадаўства, якое прызнавала б дэзінфармацыйную вайну злачынствам супраць чалавецтва. Але неабходнасьць у такім заканадаўстве відавочная. І спарадзіў такую неабходнасьць не Гёбэльс і ня Трэці Райх, а Пуцін і расейскі імпэрыялізм.

Найперш, расейская дэзінфармацыя – гэта ёсьць маштабнае пашырэньне міжнароднай нянавісьці, пазбаўленьне адэкватнага ўспрыняцьця рэчаіснасьці і дэзарганізацыя інтэлекту вялікіх масаў людзей. Расейскае грамадзтва, зацыкленае прапагандай на нянавісьці, жыве ў нерэальным сьвеце, створаным рэжымнымі СМІ, і ўспрымае рэчаіснасьць як другасную і нерэальную зьяву. Такі стан ёсьць адным са складнікаў паталогіі зомбі. Давядзеньне да псіхапатычнага стану ёсьць злачынства супраць людзей. Такое можа рабіць толькі злачынная ўлада. Тым больш, што накіраванасьць ілжывай крамлёўскай прапаганды з’арыентавана найперш супраць уласнага грамадзтва.

Хлусьня ў Расеі ёсьць мэханізмам, інтэгральнай часткай крамлёўскай палітыкі. На гэтым мэханізме будуюцца ўсе асноўныя падзеі і планы Крамля, усе вэрсіі забойстваў, вайны і дыпляматыі.

Апошняе палітычнае забойства апазыцыйнага палітыка Барыса Нямцова ў Маскве наскрозь пранізана гэтай тэхналогіяй асаблівай кагэбоўскай рускай хлусьні (перад якой топчацца ў разгубленасьці рацыянальны Захад).

Адразу кідаецца ў вочы, што тут ня проста забойства, а палітычная спэцапэрацыя. Каб Нямцова хацелі проста забіць, то зрабілі б тое інакш, прасьцей, не пад мурамі Крамля і бяз сьведкаў. Спэктакль забойства задуманы з працягам, які стане хутчэй за ўсё накіраваны супраць Украіны. Менавіта таму (што зьдзівіла ўсіх) пакінулі жывога сьведку – украінскую дзяўчыну, якая была побач зь Нямцовым. Менавіта на яе могуць вешаць усіх хлусьлівых сабак, будаваць вэрсіі зь яе ўдзелам, фабрыкаваць факты, накіроўваць атаку і антыукраінскую прапаганду. Калі б яе таксама забілі, то ілгунам немагчыма было б сфабрыкаваць “украінскі сьлед”. Тут (можна не сумнявацца) цяперашнія ўлады Расеі забойцаў ня знойдуць (і тым больш заказчыкаў), але апэратыўна іх прыдумаюць і падставяць. Тыя нават прызнаюцца ў забойстве. «Працэс пайшоў».

Гэта вядомая тэхналогія расейскай гэбоўскай дрэні была напоўніцу скарыстаная ў Беларусі пры так званым рассьледваньні крывавага тэракту ў Менскім мэтро 11 красавіка 2011 года, калі абвінавацілі і расстралялі сумніўных выканаўцаў, вінаватасьць якіх засталася пад пытаньнем.

Акрамя таго гэтае дэманстратыўнае забойства і прапаганда вэрсіяў павінна адцягнуць увагу сьвету ад павольнага забіваньня ў расейскай турме ўкраінскай дзяўчыны Надзеі Саўчанкі, якую расейцы выкралі з тэрыторыі Украіны, кінулі за краты і сфабрыкавалі абвінавачваньне.

Гісторыя рускіх забойстваў паказвае, што калі зьдзяйсьняюць такую палітычную апэрацыю, то праз агентуру (рознымі спосабамі) адразу агучваецца фальшывая вэрсія і матывацыя забойства, якую КГБ прыдумаў і хацеў бы раскручваць.

Вэрсія, якую адразу пусьціла агентура ў Маскве, -- гэта тое, што Нямцова забілі ўкраінцы (украінскія спэцслужбы), каб скампрамэтаваць Пуціна, маўляў, зваліць віну на яго.

Гэтакія паводзіны традыцыйна характэрныя для рускіх гэбоўскіх палітзабойцаў і, дарэчы, дакладна супадаюць з вэрсіяй, калі планавалі маё забойства ў 1996 годзе. Але тады здарылася непрадбачанае. На сэсіі рускай Думы нечакана выступіў старшыня Камітэту Дзярждумы па бясьпецы камуніст Віктар Ілюхін і паведаміў, што ў Польшчу перакінута 18 афіцэраў ЦРУ ЗША, якія павінны забіць аднаго ці двух лідараў БНФ, што там знаходзяцца (мелася на ўвазе мяне і Сяргея Навумчыка), а забойства зьвярнуць на Лукашэнку, каб скампрамэтаваць прэзыдэнта Беларусі і “друга” Масквы. Паведамленьне шырока разышлося ў СМІ. Мы праверылі факты па сваіх каналах і тэрмінова пакінулі Польшчу. Гэбэ сапраўды плянаваў супраць нас нешта нядобрае ў Польшчы, але плян разваліўся пасьля нашага выезду ў ЗША.

Тут дадам, што камуніст Ілюхін (былы пракурор) быў даволі скандальнай, склочнай і балбатлівай асобай. Ён публічна па чарзе абвінавачваў Гарбачова, Ельцына і Пуціна ў здрадзе радзіме, выступіў галоўным абвінаваўцам супраць Пуціна і 2 сакавіка 2011 года накіраваў абвінавачваньне ў сьледчы аддзел ФСБ і прэзыдэнту Мядзьведзеву. У выніку праз два тыдні (19 сакавіка 2011 года) яго знайшлі мёртвым у загарадным доме пад Масквой. Як пішуць у такіх выпадках, сьмерць наступіла пры загадкавых абставінах. Хаця зразумела, што нічога
Читать далее...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Непераможны Наш Народ. 25-02-2015 11:26


Супрацьстаяньне

Стагоддзямі беларуская нацыя стаяла на шляху расейскай ардынскай экспансіі на Захад. Стаяла нават тады, калі была паняволена ў выніку змовы Расейскай імпэрыі са сваемі эўрапейскімі імпэрскімі хаўрусьнікамі, стаіць беларуская нацыя на шляху ардынскіх памкненьняў Расеі і сёньня. Стагодьдзямі Расея імкнулася зьнішчыць беларускі народ, ягоную мову, культуру, менталітэт. Нічога не зьмянілася і ў нашыя дні, хоць Расея ўтрымлівае на Беларусі прарасейскую ўладу, навязаную беларусам у выніку шэрага сьпецыяльных аперацыяў, праведзеных пэўнымі расейскімі ворганамі.

Характэрна, што нават сярод беларускіх патрыётаў лічыцца звычайным выказваньне (якое быццам бы сьведчыць пра валоданьне пытаньнем), дзяжурна казаць пра слабасьць беларускай нацыі, пра яе недасьпеласьць, пра згубу ёю сваіх нацыянальных арыэнтыраў, пра іх неакрэсьленасьць. Праўда, разам з тым, нешта не чуваць адказа на лагічнае, элементарнае пытаньне: чаму пры такой быццам бы слабасьці беларускай нацыі, беларускага народу, Масква стагоддзямі не можа дасягнуць неабходнага для сябе выніка – зьліквідаваць беларускую нацыю, (а сёньня і) беларускую дзяржаву, прагу беларусаў да незалежнасьці?

Сапраўды, Масква стагоддзьмі вяла войны на беларускіх землях, з неабвержнымі прыкметамі генацыду, стагодьдзямі масава вывозіла беларускія матарыяльныя рэсурсы, беларускія інтэлектуальныя і працоўныя сілы на сваю тэрыторыю, не раз, практычна пад чыстую, фізічна зьнішчала беларускую нацыянальную эліту ў розных галінах дзейнасьці, насаджала акупацыйную ці марыянеткавую ўладу манкуртаў-калябарантаў, зьнішчыла беларускую нацыянальную царкву (каталіцкую ўсходняга і заходняга абрадаў, пратэстанцкую, праваслаўную) і ўсталява акупацыйную РПЦ, але мэты не дасягнула. Хто ж гэтаму перашкаджаў і перашкаджае, які вораг? Імя таго, хто стагодьдзямі стаіць на шляху расейскай экспансіі – Беларускі Народ, толькі і толькі – Беларускі Народ, нікога іншага не было і няма.

У сувязі з вайной, разьвязанай Расеяй супраць братняй Украіны, скіраванай на зьнішчэньне ўкраінскай дзяржаўнасьці, імпэрскага плана паняволеньня ўкраінскага народу, не варта забываць аб тым, што планы фашыстоўскай Расеі, адносна ліквідацыі беларускай нацыі, беларускага народу, беларускай дзяржавы, нікуды не зьніклі, а набылі экстраардынарны накірунак. Сьведчаньняў гэтаму шмат.

За апошнія больш чым двадцаць гадоў небачанай раней гвалтоўнай русіфікацыі беларусаў, у выніку знаходжаньня ва ўладзе беларусафобаў-калябарантаў і расейскай набрыдзі, нанесена значная шкода беларускаму менталітэту, беларускім нацыянальным каштоўнасьцям – мове, гісторыі, культуры. Разам з тым, рэжыму не ўдалося дамагчыся татальнага, незваротнага зьнішчэньня беларушчыны.

Масква цудоўна разумее неадваротныя, разбуральныя для сябе працэсы ў Расеі, таму відавочна сьпяшаецца канчаткова вырашыць “белорусский вопрос”. Рэзка актывізавалася антыбеларуская дзейнасьць розных прарасейскіх “грамадскіх” арганізацыяў на Беларусі, якія наўпрост кіруюцца кадрамі з непамерна пашыранай амбасады РФ у Беларусі ды расейскага ФСБ, што атабарыліся пад шыльдамі: “Россотрудничество”, “Казачий Спас”, “Русский дом”,“Русский центрфонда “Русскиймир”, “Образовательный центр“Русский центр” в Брестском ГУ им. А. Пушкина”, “Российский центр науки и культуры ” в Менску і Берасьці, і г.д. Актывізацыя расейскіх антыбеларускіх утварэньняў найперш назіраецца ў мейсцах былой дыслакацыі буйных расейскіх вайсковых баз, дзе атабарыліся расейскія вайсковыя адстаўнікі і іх сямейнікі – Менск, Берасьце, Віцебск, Горадня, Бабруйск, Баранавічы, Ганцавічы, Барысаў, Мар’іна Горка, Шчучын...

Неабходна прама сказаць, што кожны адэкватны чалавек разумее, што ў любой прававой дзяржаве недапушчальна, каб адбываўся падзел грамадства, згодна этнічнага паходжаньня сваіх грамадзянаў. Разам з тым, ва ўмовах акупацыі, у любой краіне, заўсёды прысутнічае абгрунтавана адмоўнае стаўленьне да знаходжаньня прадстаўнікоў краіны-акупанта ва ўладзе акупаванай краіны. Добра вядома, што пэўная частка прыехаўшых чыноўнікаў, расейскіх вайсковых адстаўнікоў і іх сямейнікаў у Беларусі, ёсьць ненавісьнікамі, носьбітамі агрэсіўных імпэрска-шавіністычных перакананьняў, непрыйманьня і адмаўленьня ўсяго беларускага – дзяржаўнасьці, мовы, культуры, гісторыі, менталітэта.

Улічваючы, што беларуская нацыя на Беларусі перавышае 80% (у прыватнасьці ў горадзе Берасьці, якому Масква сёньня надае асобую ўвагу, у сваіх захопніцкіх планах, беларусаў - 88%, расейцаў - 6,4% ...), набрыдзі на парадак меньш, расейская агентура праводзіць актыўную рэкрутызацыю маладых беларусаў, сярод той яе часткі, якая не мае ўстойлівага беларускага нацыянальнага стрыжня. Рэкрутызацыя ў расейскія “грамадскія” арганізацыі адбываецца пад абавязковым імпэрска-шавіністычным ачмурэньнем “нашей общей истории”: “Военно-прикладная подготовка. Изучение летописной истории. Военно-прикладная подготовка. Занятия проводят казаки, работающие в центрах внешкольной работы” і падобнае (зарыэнтаваліся “казакі”-выхавацелі”куды ім падацца...,
Читать далее...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Словы і рэальнасьць 10-02-2015 09:57


ЯНОН ПАЗЬНЯК: "СЛОВЫ І РЭАЛЬНАСЬЦЬ"
(Выступ на лютаўскім 2015 г. Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”)

Псіхалогія чалавека выяўляецца часта даволі парадаксальна: колькі б яму ні хлусілі нахабна ў вочы і, нават, са зьдзекам, ён заўсёды будзе ўсяму верыць, калі хлусьня адпавядае ягонаму хаценьню і ягоным інтарэсам. 20 гадоў хлусіць Лукашэнка. Хлестакоўшчына ў квадраце. Чаго толькі ён ні нагаварыў, ні нахлусіў. І ўсяроўна вераць. Рацыё, вопыт, розум – тут адключаныя. Хоць відаць, што дзеяньні хлуса супрацьлеглыя таму, што ён кажа. І тым ня менш мяркуюць не па справах, а па словах. Прытым зьяўляецца цэлая група гаваруноў, якія з розных бакоў сур’ёзна аналізуюць і паўтараюць словы махляра. Гэтак хлусьня робіцца ўсямоцнай і людзі пачынаюць жыць па хлусьні.

Праводзячы акупацыйную палітыку, антыбеларускі рэжым запланавана разбурыў беларускую школу, асьвету, адукацыю, ліквідаваў навучаньне і выкладаньне па-беларуску, зьневажаў вялікую Беларускую мову – мову слаўнай гісторыі, разумных людзей навукі, мастацтва і культуры. І вось нядаўна, у 20-х днях студзеня гэтага года, Лукашэнка выдае фразу для яго нехарактэрную і ў прынцыпе немагчымую аб патрэбе пашаны да беларускай мовы і культуры. Тут жа выступае міністар адукацыі і кажа, што трэба вярнуць выкладаньне асобных прадметаў у школе па-беларуску. Загаманіла група гаваруноў і аматараў быць ашуканымі. І паехала...

Натуральна, што паводле сказанага нічога ня робіцца і нічога ніхто ва ўладзе не зьбіраўся рабіць дзеля абароны мовы. Наадварот, узмацніліся рэпрэсіі, ліквідуюць беларускае навучаньне там, дзе яно яшчэ ліпела. Тым часам нават сур’ёзныя людзі пачынаюць разважаць, што вось, маўляў, цяпер гэтая хамская ўлада нацыянальнага вынішчэньня ім беларускую мову і школу верне.

Ня буду рабіць ніякіх ацэнак дурноце (яна вечная). Мушу толькі напісаць пару слоў пра рэальнасьць і рэальны сьвет.

Таго постсавецкага сьвету ілюзорнай дэмакратыі, бясьпекі і гарантаванага міру больш не існуе. Працягваецца руская агрэсія супраць Украіны, вайна стукае ў нашы дзьверы.

Нечаканыя выказваньні беларусажэрцы і начальніка рэжыму ды яго міністра пра каштоўнасьць беларускай мовы і школы (і пры гэтым без аніякіх рэальных спраў) – гэта, аказваецца, банальная ў інфармацыйнай вайне падача на млын рускай прапаганды і дубаломнай гёбэльсаўшчыны. І разьлічана яна не на беларусаў, але на рускі плебс у Расеі, ужо абалванены “крымнашам” і тэлехлусьнёй. Руская прапаганда адразу, тут жа пачала ствараць для расейцаў вобраз “беларускага фашызму”, які, маўляў, забараняе рускую мову, які будзе “выганяць рускіх”, які “скінуў маску” і пагражае “рускаму миру” і “святой Руси” і г.д. Усё знаёма. Усё пайшло, як па ўкраінскім сцэнары перад уварваньнем у Крым. Плянуючы інвазію, Масква мусіла ствараць вобраз украінскага ворага ў галовах расейскіх абывацеляў і толькі тады рушыць на захоп Украіны. Так зьявіліся “укры”, “украінцы-фашысты”, “бэндэраўцы”, “уціск рускіх”, “прымус” да ўкраінскай мовы, “легіёны НАТО” у Данбасе і г.д. Але была фармальная прычына для крамлёўскай прапаганды – кіеўскі Майдан.

У Беларусі такой прычыны няма. Няма ніякай прычыны. Тут – цішыня, бо, практычна, ужо задушана, зьнішчана і разбурана амаль усё, што магло б мець свой голас. Поваду для рускага ўварваньня не існуе. У такіх абставінах агрэсія выглядала б непераканаўчай, неабгрунтаванай для свайго расейскага насельніцтва. Рускім патрэбны быў повад, каб пачаць антыбеларускую прапаганду і падрыхтоўку ў мазгах расейскага люмпэна. Повад агучыў Лукашэнка зь міністрам. Атрымаўшы “пас”, руская прапаганда адразу запрацавала.

Праз тыдзень (29 студзеня) правакатар сабраў вялікае шоў з журналістамі і панёс сваё звыклае і адваротнае пра “рускіх на чамаданах”, пра “агалцелых” нацыяналістаў, пра “сьвятую Расею”, пра тое, які ён “рускі” (нагадаю, што ўкраінцам ён ужо казаў, што ён украінец, габрэям, што мае габрэйскія ўплывы, а беларусам, што ён “факцічэскі” беларус, но “русский со знаком качества”), сказаў пра дрэнную беларускую мову, няздольную да фізыкі, філасофіі, хіміі, паўтараў іншую слоўную гапату.

Такім чынам крамлёўскія і менскія гопнікі ва ўладзе думаюць, што яны пачалі артылерыйскую падрыхтоўку і татальны рускі наступ спраць Беларусі. Наступ, вядома, будзе працягвацца. І калі дасьць вынікі (перш за ўсё ў Расеі), тады настане другі этап (які будзе залежаць, аднак, ад падзеяў ва Украіне).

Ёсьць зьявы ў працэсах, якія вызначаюцца адпаведна (адпаведным чынам). Гэта трэба мець на ўвазе. І пра тое зноў варта нагадаць.

Ніякая палітыка і ніякія захады ня спыняць Пуціна і Расею, акрамя сілы.

Калі пасьля захопу Крыма Захад прымусіць Украіну саступіць Данбас (каб супакоіць агрэсара) – наступнай рускай ахвярай стане Кіеў. Пуцінскай пачцы патрэбны не Данбас і не прыдуманая “наваросія”, а Украіна. Бо без Украіны не адбудзецца “эўразійскага саюзу” – ідэі-фікс рускага гэбізму на шляху аднаўленьня былой расейскай імпэрыі.

Рускае войска (на якое выдаецца цяпер 25 адсоткаў бюджэту) ужо на сёньняшні дзень можа весьці некалькі
Читать далее...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Вырашальны год 03-01-2015 20:18


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: "НАПЕРАДЗЕ ГОД РАЗЬВЯЗКІ"

Новы год -- час калі можна азірнуцца назад і падсумаваць мінулае. Для шмат каго 2014 год -- час абсурду і нечаканасьцяў, якіх звычайны чалавек не спадзяваўся. Для нас, беларусаў, гэта перш за ўсё год страт. Адышлі ў іншы сьвет вялікія беларусы -- Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін. Бяз іх стала душэўна цяжэй. Працягвалася зьневажэньне і нішчэньне ўсяго беларускага, працягвалася акупацыйная ўлада і палітыка. Але побач, ва Украіне, адбылася ўкраінская рэвалюцыя і Беларусь стала арэнай расейскай інфармацыйнай вайны, збольшага не ўсьведамляючы, што вайна тут ужо не за Украіну, а за Беларусь.

27 сьнежня правіцель Беларусі нечакана зьмяніў урад -- прэм'ера, міністраў, кіраўніцтва Нацыянальнага банку, кіраўнікоў вобласьцяў і інш. Людзі, якія шмат ведаюць і разьбіраюцца, глядзяць на гэта, як на фантастыку. Ну хто б калі зь іх думаў, што прыйдзецца жыць у сістэме, калі калгасьнік Лукашэнка, малакультурны, узбуджаны чалавек, будзе 20 гадоў аднаасобна кіраваць краінай і ў любы момант, калі ўздумаецца, зьмяняць урад, здымаць і прызначаць абласных і раённых начальнікаў, іхных намесьнікаў, рэктараў унівэрсітэтаў, прэзыдэнтаў Акадэміі навук, кіраўнікоў заводаў, спорту, эканомікі, культуры, словам, усё і ўсяго. Можа гэта нейкі дурны сон? Нічога падобнага і блізка не маглі рабіць ні Брэжнеў, ні Хрушчоў, ніхто з камуністычных заправілаў. Ды і самых іх маглі зьмяніць рашэньнем Палітбюро ЦК КПСС. Тут жа ўлада не зьмяняльная і мэханізму зьмены няма, абсалютызм даведзены да фантастычнага, казачнага маразму, у які нельга паверыць, але гэта рэальнасьць, на вяршыні якой сядзіць ўзьвінчаны Лукашэнка і гаворыць бесперастанку.

Перадоленьне гітлерызму было станоўчым для немцаў і ўсёй адроджанай Эўропы. Тым часам перадоленьне сталінізму для імпэрскай Расеі сталася фатальнай настальгіяй па насільлю і рабстве і цяпер расейцы задаволены Пуціным і КГБ. Які вопыт ці які сіндром перажыве Беларусь пасьля акупацыйнага лукашызму -- усё будзе залежыць ад колькасьці вольных людзей, якіх пакуль што меншасьць. Але яны – соль грамадзтва.

У 2014 годзе некаторыя беларусы, што жылі ў флёры прапаганды, глядзелі тэлевізар і чыталі рэжымныя газэты, атрымалі магчымасьць убачыць рэальны сьвет, такі, які ён ёсьць вакол нас і якім заўсёды быў. Гэта здарылася пасьля нападу Расеі на Украіну, захопу Крыма і Данбаса. Але на справе тое ўбачылі ізноў жа толькі вольныя людзі, бо толькі яны здольныя бачыць рэальнасьць. Гэта паказвае на тое, пра што ўвесь час гаворыцца -- адной інфармацыі мала, патрэбна асьвета.

Вынікі 20-гадовага лукашысцкага вынішчэньня беларускай нацыі ўжо шмат ў чым пераўзыходзяць разбурэньні бальшавіцкай акупацыі. Тое што Беларусь яшчэ жыве і стараецца захаваць рэшткі культуры -- гэта перш за ўсё, дзякуючы толькі асобным беларусам, здольным супраціўляцца абставінам, і другое -- дзякуючы таму агульнаму стану, які называецца дзяржаўная незалежнасьць, якая выпрацоўвае новы тып вольнага думаньня людзей (чаго не было пры маскоўска-савецкім заборы).

У канцы сьнежня 2014-га расейцы прынялі новую агрэсіўную выенную дактрыну, згодна зь якой Расея можа ўводзіць войскі ў тыя краіны, дзе будуць грамадзяне Расеі, якія пажаляцца, што іх там прыцясьняюць. Тут характэрнае дапаўненьне да фашысцкай канцэпцыі "русскій мір", узьведзенае ў закон. Такое заканадаўства фармальна пацьвярджае, што сьвет мае справу з агрэсіўнай дзяржавай. Кампанія антыбеларускага словаблудзтва, што пачалася цяпер ў Расеі, паказвае на пэўныя намеры Масквы.

Цікава, што на працгу дваццаці гадоў унутраннай акупацыі краіны, калі ўзьнікалі геапалітычныя абвастрэньні, то некаторыя маскоўскія дэсідэнты браліся аналізаваць апісваць і нават прадказваць справы ў Беларусі. І ўсе, літаральна ўсе, іхныя апісаньні (зрэшты, як і заходнія) дэманстравалі неразуменьне таго, што адбываецца ў Беларусі.

Напярэдадні Новага году за гэтую тэму ўзяўся добры знаўца пуцінскай Расеі і пранікнёны рускі палітычны публіцыст Андрэй Іларыёнаў. Вынік марны, а разважаньні такія далёкія ад сутнасьці справы і разуменьня лукашызму, што пачынаеш задумвацца, чаму яны, расейцы, ўсе такія аднолькавыя ў падыходзе да нашых праблем. Тым больш, што шмат ўжо напісана і ўсё на паверхні.

Тлумачыцца гэта, відаць, тым, што расейцы ня ёсьць носьбітамі нацыянальнай сьвядомасьці. Імпэрскае ўспрыняцьце дачыненьняў падсьведама штурхае іх на адмаўленьне некарыснай для іх нацыянальнай тэмы, на маскаваньне нацыянальнага канфлікту з рускай імпэрскай агрэсіяй. Гэтыя маскоўскія дэсідэнты падспудна ніколі ня супраць, калі русіфікацыя адбываецца "ціхай сапай" ў мірным рэжыме. Вайна прымушае іх рабіць выбар, але толькі самотныя адзінкі робяць яго не на карысьць імпэрыі. Які выбар зробіць Іларыёнаў, калі Пуцін нападзе на Беларусь, мы пакуль што ня ведаем. Вопыт паказвае, што ў дачыненьні да Беларусі кожны масковец ёсьць імпэрыяліст незалежна ад таго пра што ён кажа -- пра "русскій мір" ці пра дэмакратыю. Рэчаіснасьць апошніх дваццаці трох гадоў пасьля распаду СССР стоадсоткава тое
Читать далее...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Нішто не ўратуе гэбоўскі рэжым 16-12-2014 08:37


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: "НІШТО НЕ ЎРАТУЕ ГЭБОЎСКІ РЭЖЫМ"
(Выступ на сьнежаньскім Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”)

Пачаліся рэпрэсіі супраць нашай партыі КХП-БНФ і яе кіраўніцтва. Маскве перашкаджае ўсё беларускае. Зьнішчэньне культуры народаў – галоўны зьмест маскоўскай палітыкі. І тое, што рэжым раптам прыдумаў тры суды супраць дэпутата Незалежнасьці Юры Адамавіча Беленькага сьведчыць аб узмацненьні ўплыву рускай рэзыдэнтуры ў Беларусі. Цалкам верагодна, што ўказаньне прышло з Крамля.

У цэлым мы назіраем пагаршэньне становішча і ўзмацненьне тыпова акупацыйнай палітыкі супраць беларусаў. Гэта выклікана шэрагам прычын, сярод якіх пэрманэнтна дзейнічае асноўная – вынішчэньне беларускай нацыі маскоўцамі ніколі не спыняецца на нейкім этапе (напрыклад, на этапе ліквідацыі інтэлігенцыі, ці закрыцьця беларускіх школаў, ці забароны нацыянальнай творчасьці, літаратуры і т.п.). Маскоўскае вынішчэньне абавязкава будзе працягвацца да апошняга беларуса, на этнічным, сацыяльным і нават маргінальным узроўні. Калі з Масквой не змагацца, то не перажыве ніхто. Гэта я нагадваю ўвесь час, для тых, хто за тысячу гадоў яшчэ не зразумелі, што такое маскоўшчына і што такое яе арда (маскоўская ўлада і дзяржава).

Другія прычыны выкліканыя новымі абставінамі – ваеннай агрэсіяй Расеі і яе вайной супраць Украіны і пераменай у сувязі з гэтым пазыцыі Захаду ў дачыненьні да антыбеларускага рэжыму ў Беларусі.

Для людзей, якія мелі ілюзіі адносна Захаду, цікава будзе цяпер паназіраць, як “апошні дыктатар у Эўропе” пачынае для іх добра пахнуць, як яны падаюць яму ручку стрымана ўсьміхаючыся. Геапалітычны, эканамічны інтэрас штурхае іх на такія паводзіны. Правы чалавека і ўся дэмакратычная дэмагогія адышлі на другі план і ўвогуле зьніклі з фразеалогіі.

Для Масквы і яе сатрапіі ў Беларусі такі паварот Захаду стаў сігналам, што можна цяпер беларусаў душыць ні на што не зважаючы, Захад будзе маўчаць. Так яно і адбываецца.

Рэпрэсіі ўзмацніліся ня толькі супраць КХП-БНФ але й супраць усёй ужо моцна панішчанай грамадзянскай супольнасьці Беларусі, супраць асобаў, якія нейкім чынам вылучаюцца ў грамадзтве. Цяпер стала звычайным, калі некалькі дзясяткаў гэбістаў атачаюць які-небудзь офісны будынак, кнігарню ці выдавецтва, зачыняюць хады-выхады і пачынаюць татальны ператрус усяго, нічога ня кажучы і не тлумачачы і, адпаведна, не паказваючы ніякіх дазволаў і дакумантаў. Гэта тыповыя паводзіны акупацыйных ворганаў у акупаванай краіне. Ворганы ўлады павінны паводзіць сябе інакш, вытрымліваць пэўныя фармальнасьці, прапісаныя ў законе. Маўчаньне Захаду, як бачым, тут жа скарыстала антыбеларуская ўлада.

Аднак адчайныя спробы ацалець і тая неацэнная паслуга Маскве, якую зрабіў антыбеларускі рэжым (разам з рускай дыпляматыяй), зацягнуўшы Кіеў і Данбас на мірныя перамовы ў Менск, наўрад ці паспрыяюць яго захаваньню, калі пачне развальвацца пуцінская ўлада ў Маскве. Крэмль стварыў такую сістэму лучнасьці зь Менскай сатрапіяй, што ўпадак рэжыму Пуціна і абвал Расеі пацягне за сабой і абвал улады сатрапіі.

Гэта назіраецца ўжо цяпер у сувязі з санкцыямі супраць Крамля, у сувязі з абясцэньваньнем рускага рубля і зьніжэньнем цаны на нафту.

Тут, дарэчы, прапаную ўспомніць, што калі (падкрэсьліваю) “асабіста” Лукашэнка прадаваў Беларусь і ўцягваў яе ў Мытны саюз з Расеяй, а потым і ў Эўра-Азіяцкі Саюз, то шмат шуму рабілі вакол мытнай пошліны за нафту, якую хацела забраць сабе Расея. Нарэшце ўсё заціхла, Масква нібыта пагадзілася, сатрап прадаўся, усё падпісаў. А цяпер выявілася, што 1,5 мільярда даляраў пошліны за нафту ў беларускі бюджэт павінны былі ісьці толькі пры ўмове, калі сусьветная цана на нафту будзе вышэй за 70 даляраў за барэль (так яны дамовіліся). Цяпер цана стала ніжэй 70 даляраў і будзе яшчэ зьніжацца мінімум паўгода-год (а то і больш). Пры гэтым сатрап прывязаў нашу краіну да расейскага рубля (гандлёвыя разьлікі адбываюцца ў рускіх рублях). Цяпер маскоўскі рубель абваліўся напалову і падае далей. А гэта значыць, што палова працы беларусаў растрачана ў пустую. Сатрапія Лукашэнкі, прывязаная да пуцінскай шыбеніцы, грунтоўна йдзе на дно “вместе с Россией”.

Тым часам рэжымная прапаганда разгарнула актыўную дэмагогію па ўратаваньні рэжыму. Асноўны тэзіс: што, маўляў, рэжым паступова дэмакратызуецца (і гэта на фоне цяперашніх “зачыстак” і антыбеларускіх рэпрэсіяў), што Лукашэнка гатовы супрацьстаяць Крамлю, змагацца за сувэрэнітэт, павярнуцца да Захаду тварам, што ён гатовы нават цярпець беларускую мову і літаратуру і г.д. А таму, маўляў, трэба ўсім беларускім сілам злучыцца вакол рэжыму Лукашэнкі, каб разам супрацьстаяць Маскве.

Тут старая гэбоўская дэмагогія, агучаная напачатку яшчэ Мілінкевічам і цяпер цэлым хорам агентуры ў друку і ў розных арганізацыях.

Агентурны наступ і лабіяваньне рэжыму ў сэнсе яго нібыта “дэмакратычнай” трансфармацыі асабліва шырока йдзе на Захадзе ў англамоўным друку. (Можна паглядзець, напрыклад, нядаўні артыкул Я. Балажа ў інтэрнэт-выданьнях Карнэгі-фонда і інш.). Тут мушу зрабіць патрэбную
Читать далее...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Магіла маскоўскай імпэрыі 15-12-2014 09:41


Сьнежаньскі Сойм 2014 г. КХП–БНФ і БНФ "Адраджэньне"

14 сьнежня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Партыі і Фронту – “Нішто не ўратуе гэбоўскі рэжым”. З дакладамі выступілі сп. Сяргей Папкоў, нам. старшыні Партыі і Фронту, і сп. Зьміцер Якаўцаў, сябра Сойму. Выступоўцы адзначылі, што становіцца рэчаіснасьцю тое, аб чым на працягу гадоў папярэджвалі беларускія патрыёты. Расейская імпэрыя, ня здольная на рэфармаваньне і цывілізацыйнае існаваньне, спрабуе выратаваць сябе і сваю крамлёўска-лубянскую ўладу мэтадамі ваеннай агрэсіі супраць вольнай Украіны, а магчыма і татальнай вайной супраць цывілізаванага сьвету. Але аналіз паказвае, што запланаваная маштабная вайна прынясе Маскве сакрушальную паразу і канец яе імпэрскаму існаваньню. Нават у расейскіх крыніцах адзначаецца, што Масква можа выкарыстаць калядна-навагодні сьвяточны пэрыяд для разгортваньня паўнамаштабнай атакі супраць Украіны. Нездарма на мяжы з Украінай Масква трымае свае войскі і ваенную тэхніку, з кожным днём узмацняючы гэтую групоўку. Ведаюць пра гэта і ўкраінцы, якія гатовыя бараніць сваю краіну ад агрэсараў. На баку ўкраінскага народу ўсе вольналюбівыя людзі і народы Эўропы і Амэрыкі. Яны разумеюць, што ўкраінскі народ бароніць эўрапейскую, хрысьціянскую цывілізацыю ад гэбоўскай арды. Нас вельмі хвалюе фактар ваеннай пагрозы для нашай Беларусі. Канцэнтрацыя расейскіх войскаў і тэхнікі на нашай тэрыторыі – гэта ня проста дэманстрацыя, разьлічаная на зьнешні эфэкт застрашэньня Украіны. Гэтыя дзеяньні Масквы і падпарадкаванага імпэрыі менскага рэжыму сьведчаць аб планах уцягваньня беларускай арміі і нашай краіны ў ваенны канфлікт на баку расейскай імпэрыі. На жаль, бальшыня нашых грамадзян не разумеюць гэтай небясьпекі. Задачай патрыётаў ёсьць растлумачэньне нашым людзям гэтай трагічнай пэрспэктывы. Наш народ павінен разам выступіць супраць расейскай вайны, супраць удзелу нашых вайскоўцаў у ваенных дзеяньнях (што азначае незьлічоныя ахвяры). Мы разам, усім народам павінны сарваць злачынныя мілітарысцкія планы маскоўскіх агрэсараў.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра змяншэньне заробкаў нават на пасьпяховых дагэтуль прадпрыемствах. Спэцыялісты кажуць, што гэта толькі пачатак эканамічнага і фінансавага крызісу, выкліканага рабскай прывязанасьцю да мафійнай эканомікі Расеі. Ёсьць яшчэ цікавае назіраньне. Многія беларусы не паддаваліся на хлусьлівую рэжымную і маскоўскую прапаганду, але й жылі “абы ціха”, не падаючы голасу. Цяпер многія мужчыны і жанчыны пачалі казаць у сваіх гарадах і мястэчках праўду пра тое, што зрабіў зь іхнім жыцьцём і нашай Беларусьсю антыбеларускі рэжым. Людзі ня хочуць больш маўчаць і сьлепа падпарадкоўвацца зьнішчальнікам. Гэта сьведчыць аб тым, што на ўсіх узроўнях беларускага грамадзтва будзе актыўны, арганізаваны супраціў сотняў тысячаў людзей, калі паўстане пытаньне міру і вайны, жыцьця або сьмерці, будучыні нашых дзяцей і ўнукаў. Наш народ ня дасьць пакарыстацца сабой нікому. Вораг, які разьлічвае на мільёны пасіўных, абыякавых да свайго лёсу беларусаў, моцна памыляецца ў сваіх крымінальных разьліках. Маскоўская імпэрыя можа знайсьці сваю магілу менавіта ў Беларусі.

Сойм абмеркаваў арганізацыйныя пытаньні партыйнай працы.

14 сьнежня 2014 г.
Інфармацыйная камісія БНФ “Адраджэньне” і КХП–БНФ / 14-12-2014
Крыніца:https://pieramoha.org/artykuly/sniezhanski-sojm-2014-h-kchp-bnf-i-bnf-adradzhennie
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Гуртаванне 17-11-2014 09:08


Гуртавацца трэба вакол роднай мовы, культуры, дзяржавы
(Лістападаўскі Сойм 2014 г. КХП – БНФ і БНФ “Адраджэньне”)

16 лістапада ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Партыі і Фронту – “Выпрабаваньні часу”. З дакладамі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Партыі і Фронту, і сп. Сяргей Папкоў, нам. старшыні Партыі і Фронту. Выступоўцы адзначылі, што распачаўся якасна новы пэрыяд у гістарычным разьвіцьці Беларусі. Крызісныя зьявы сьведчаць аб тым, што недалёкі ўжо час абвалу маскоўскай імпэрыі і канчатковага вызваленьня паняволеных народаў. Зьдзіўляе ўпартасьць, зь якою Крэмль імчыць імпэрыю ў катастрофу, якая закончыцца ліквідацыяй крамлёўска-лубянскага рэжыму. Вельмі важна, каб беларускі народ не патрапіў у крывавы разлом гэтых тэктанічных падзей. Каб беларусаў ня кінулі ў якасьці расходнага матэр’ялу на вайну дзеля паратунку варожай імпэрыі. Менавіта таму ўсе патрыёты Бацькаўшчыны павінны пашыраць праўдзівую інфармацыю пра расейскую агрэсію супраць Украіны, пра становішча ў нашай дзяржаве, каб пераконвалі людзей, што гуртавацца трэба вакол сваёй роднай культуры, мовы, нацыянальнай дзяржавы. Менавіта гэта ёсьць гарантыяй нашай цяпершчыны і будучыні.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра адчайнае становішча многіх беларускіх сем’яў, якія ня маюць сродкаў для існаваньня, ня могуць забясьпечыць сваіх дзяцей. Сотні тысячаў беларускіх работнікаў вымушаныя ехаць на рабскую працу ў Расею. Людзі называюць гэтыя месцы “приисками Путина”. Калі раней на рабскіх працах у Расеі можна было сапраўды зарабіць тысячу даляраў і больш, і, калі пашэнціць, прыехаць дахаты з гэтымі грашыма, то цяпер назіраюцца новыя зьявы. Беларускіх рабоў у Расеі селяць у асобных бараках і трымаюць фактычна на казарменным становішчы, пад жорсткім кантролем. Іх кормяць і даюць месца для сну, але прымушаюць працаваць па 12 гадзін у суткі за нізкія заробкі, роўныя заробкам у Беларусі. Расея перастае быць крыніцай высокіх заробкаў, ва ўсім адчуваецца эканамічны крызіс у імпэрыі. Яшчэ сябры адзначылі, што зь цягам часу ўсё больш беларусаў пачынаюць знаходзіць праўдзівую інфармацыю пра падзеі ва Украіне і разумець, што там адбываецца. Людзі выходзяць з шоку, выкліканага расейскай гёбэльсаўскай прапагандай, і задаюцца пытаньнем: “Як мы маглі верыць у гэтую маскоўскую хімеру?!” Усім зразумела, што час працуе на Украіну, на ўсе змагарныя народы.

Сойм таксама разгледзеў планы партыйнай дзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.

16 лістапада 2014 г.
Інфармацыйная камісія БНФ “Адраджэньне” і КХП–БНФ / 16-11-2014
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Выпрабаваньні 17-11-2014 08:56


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: "ВЫПРАБАВАНЬНІ ЧАСУ"
(Выступ перад аўдыторыяй)

Пачаўся чарговы напад службаў антыбеларускага рэжыму на нашу Кансэрватыўна-Хрысьціянскую Партыю -- БНФ і яе кіраўніцтва. Фактычна, ідзе наглядная дэманстрацыя акупацыйнай палітыкі – прыдумляюць што трапіцца ў галаву, складаюць пратаколы, паперы і цягнуць у суд. Яны ўжо не маскуюцца нават. Адкрыта выконваюць чужыя загады. І гэта відаць. Заўтра, 17-га лістапада зьбіраюцца “судзіць” Юры Адамавіча Беленькага, які быццам бы не забясьпечыў парадку на Дзядах, якія прайшлі 2-га лістапада выдатна і арганізавана. Напісалі аж тры пратаколы на адну асобу. Складваецца ўражаньне, што загад гэтым рабам прыслалі з Масквы.

Спадара Беленькага заманілі ў міліцыю яшчэ ў сераду 12-га лістапада і зьбіраліся ў гэты ж дзень і суд правесьці. Але ж не атрымалася. (Інструкцыі, магчыма, яшчэ не дайшлі). Тым часам мы, у Партыі, да самай пятніцы 14 лістапада не давалі ніякага паведамленьня ў друк. Хацелі паглядзець, каб вылезла “служба інфармацыі” (ніхто ж пра дзеяньні рэжыму супраць Беленькага яшчэ ня ведаў). І “служба” вылезла, як Піліп з канопляў, ужо ў той жа дзень у сацыяльных сетках, а назаўтра, 13-га лістапада, -- у адкрытым Сеціве. Зьявілася раптам інфармацыя супраць Беленькага і нашай Партыі. Як кажуць расейцы, “здравствуйте, мы вас ждали”.

Прытым гэтыя дамарошчаныя навучыліся так брава ілгаць, ну, як Пуцін усяроўна. “Вось я слухаю выступы Юрася Беленькага пра беларускую мову, -- піша вальяжна інфарматар, -- Нібыта ўсё па сутнасьці кажа чалавек, але далучацца да яго ні ў Курапатах, ні ў Лошыцы – ня хочацца”.

І дзе ж гэта інфарматар (С. Дубавец) слухаў гэтыя выступы Ю. Беленькага? Ні ў Курапатах, ні ў Лошыцы на Дзяды ён не прысутнічаў. Ні ў Курапатах, ні ў Лошыцы ніхто з журналістаў (акрамя міліцыі і КГБ) ня вёў запісаў. (Журналісты дэманстрацыйна выключылі дыктафоны і відэакамэры перад выступамі, выконваючы, відаць, нейкі загад). Нідзе не зьявілася і не існуе запісаў тых выступаў у Сеціве, а інфарматар “слухаў”. І дзе ж гэта ён “слухаў”? Такія вось справы.

Але гэта дробязі. Усю мясцовую багему мы даўно ведаем. Больш сур’ёзна тое, што гэтая атака на беларускую партыю ёсьць толькі частка агульнага наступу Масквы на беларушчыну ва ўсім сьвеце. Наступ стаў адчувальны таксама і за мяжой у эміграцыі і дыяспары. Тут каардынацыя падрыву працы і арганізацыяў ідзе праз лукашысцкія амбасады і засланую агентуру. Масква рыхтуецца супраць Беларусі. Павінны рыхтавацца і мы, беларусы, супраць Масквы. У той час, калі маскоўскі вораг ужо напаў на Украіну, калі ідзе вайна і падрыхтоўка да перадзелу сьвету, усхліпы саўкоў тыпу “абы вайны не было” ды “неяк жа ж будзе” павінны ацэньвацца як антынацыянальныя настроі, якія, дарэчы, у нас актыўна падтрымлівае руская агентура.

Два важныя дзеяньні зараз абавязваюць вольнае беларускае грамадзтва і вольных людзей Беларусі – падтрымка Украіны ў абарончай вайне супраць Расеі і падрыхтоўка беларусаў да адпору маскоўскім акупантам, разумеючы, што гэта будзе напачатку партызанская вайна, і што лукашысцкая сілавая машына будзе на баку акупантаў.

Ва ўмовах рускай інфармацыйнай гёбэльсаўшчыны, якая абрынулася на Беларусь, простаму чалавеку цяжка разабрацца, дзе рэчаіснасьць, а дзе хлусьня. Але няма сэнсу капацца ў дробязях і ў маскоўскай гразі. Важна разумець сутнасьць, якая сьведчыць, што адбылася рэзкая перамена прынцыпаў палітычных адносін у сьвеце. Сістэма міжнароднай бясьпекі, створаная пасьля 2-й Сусьветнай вайны, больш не існуе, міжнародныя дакуманты ў гэтай галіне ператварыліся ў пустыя паперы. Дэмакратыя, якая для Захаду была сродкам геапалітыкі, а для прафанаў самамэтай, перастала быць прапагандысцкім прыярытэтам і саступіла месца інтарэсам, якія сарамліва хаваюць, але ўсе паводле іх дзейнічаюць. А гэта павялічвае шансы выжываньня для палітычных пачвараў тыпу Пуціна і Лукашэнкі.

Цяперашні антыбеларускі рэжым у асобе яго ўзурпатара Лукашэнкі зьяўляецца саюзьнікам, сатэлітам і васалам пуцінскай Расеі. Уцягваньне антыбеларускага рэжыму ў брудную маскоўскую вайну супраць Украіны ёсьць толькі пытаньне часу (і, магчыма, ня вельмі далёкага). Прытым гэта будуць рабіць паступова. Нашу нацыю (як і ўкраінцаў) чакаюць цяжкія выпрабаваньні. Рыхтуймася і будзьма гатовыя даць адпор.

У сувязі з выклікам часу павінна ўзрастаць адказнасьць і роля ўсіх беларускіх арганізацыяў у сьвеце, і ўвогуле – кожнага беларуса. Нацыянальная пазыцыя, беларуская мова і культура – становяцца актыўнай зброяй абароны нацыі і чыньнікам нацыянальнага супраціўленьня супраць фашызму “русского мира”, анэксіі і акупацыі Беларусі. Беларусы павінны быць здольнымі разумна, моцна і скансалідавана адказаць на выпрабаваньне моманту. Інтэлектуальная, духоўная, моўная, культурная і вогнепальная зброя павінна быць у беларускіх руках. Трэба як найхутчэй усё гэта разумець, а зразумеўшы, – дзейнічаць па ўсіх пазыцыях.

Цяпер разьвялося шмат гадальнікаў, аналітыкаў ды прагназістаў, якія дураць людзей і прадказваюць будучыню ў залежнасьці ад палітычнай арыентацыі.
Читать далее...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
перамога за намі. 14-11-2014 16:20


Перамога будзе за намі. Дзяды ў Лошыцы

Дарагія сябры, фронтаўцы, паважаныя беларусы! Сёньня ў нас традыцыйны ўжо працяг Дзядоў ля былога Лошыцкага яру, дзе стаіць Крыж у памяць ахвяраў бальшавіцкага генацыду. Гэта праўда. Так яно было – забівалі бальшавікі, азьвярэлыя на сваіх бальшавіцкіх крымінальных паняцьцях. Але ўсё ж такі па вялікаму кошту, кажучы пра бальшавіцкі тэрор і забойствы, мы ўжывалі пэўны эўфэмізм, не тлумачачы тэрміналогію, якая ў цэлым была адпаведнай і ўсім зразумелай, хаця карэньні злачынства былі глыбей.

Гадоў пятнаццаць таму я прысьвяціў гэтаму пытаньню асобную працу “Камунізм як форма рускага імпэрыялізму”. Гэта быў злавесны сымбіёз, калі крымінальная мэнтальнасьць расейцаў знайшла сабе для самарэалізацыі крымінальную ідэалогію немцаў. Ва ўсякім разе камунізм (як і ў цэлым -- фашызм) пайшоў адтуль, зь Нямеччыны. У Расеі ён рэалізаваўся ў канкрэтным злачынным варыянце.

Да апошняга часу такая ацэнка рускага камунізму магла здавацца некаторым людзям толькі лагічным заключэньнем, бо фактура рэчаіснасьці часта была схаваная за бальшавіцкай фразэалогіяй. Але рэальная сутнасьць вымардаваньня беларусаў і ўкраінцаў – гэта быў расейскі ксэнафабічны генацыд. Ён быў на паверхні, нягледзячы на камуністычную фразэалогію, якой карысталіся рускія забойцы.

Цяпер жа, калі ідэалагічна сфармаваўся рускі імпэрыял-фашызм, і Расея напала на Украіну, -- усе эўфэмізмы ўжо адкінутыя і людзі ўбачылі скручаную ў нянавісьці аўтэнтычную морду маскоўскага фашызма, расізма і азлобленасьці на ўвесь сьвет. Людзі бачаць гэта і назіраюць на канкрэтных асобах рускіх тэрарыстаў і бандытаў у акупаваным Данбасе, дзякуючы дакумэнтальным відэазапісам. Гэта тыя ж бандыцкія маскі рускіх хамаў і забойцаў, якія я і маё пакаленьне бачылі 60 і больш гадоў таму пры арганізацыі калгасаў, пры зьдзеку над сялянамі, на камуністычных партыйных мерапрыемствах. Тая ж банда дрэняў, падонкаў, сволачаў, ілгуноў і падлюг, што і тады, толькі без камуністычных лёзунгаў і тэрміналогіі, і той жа хамскі “русскі язык”, насычананы матам і брыдотнымі словамі. Цяпер мы бачым гэтую арду забойцаў у натуральным выглядзе, голымі, без камуністычнага адзеньня і ідэалагічнага прыкрыцьця.

Тут, бадай што, галоўны пазнавальны для грамадзтва вывад, які наглядна выявіла руская агрэсія супраць Украіны і рускае ганьбаваньне ўсяго сьвету. Людзі ўбачылі маскоўскую арду ў яе натуральным рускім выглядзе без прыдуманых ідэйных парасонаў і слоўнага зацямненьня. Вось яны гэтыя перакошаныя морды на ўвесь экран. Д’ябал ськінуў маску і зноў пагражае ўсяму сьвету.

Але гэтым разам дні яго палічаныя. Перамога будзе за вольнай Украінай і вольнай Беларусяй. Стоячы пад гэтым Лошыцкім Крыжам у памяць беларускіх пакутнікаў, забітых маскоўцамі ў гэтым месцы, усьвядомім сабе, што мы, беларусы, мусім сур’ёзна рыхтавацца да супраціўленьня пуцінскай маскоўскай ардзе. Сьветлая будучыня незалежнай Беларусі будзе наша. Верма ў нашу беларускую перамогу.

Слава Радзіме!

Жыве Беларусь!

9 лістапада 2014 г.
Зянон Пазьняк / 09-11-2014
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Фініш 05-11-2014 10:38


Фініш лева-ліберальнай палітыкі

Тое, што сусьветны парадак, які усталяваўся пасьля Другой сусьветнай вайны, абрынуўся, разумее ўсё большая колькасьць людзей, якія ў той ці іншай ступені цікавяцца палітыкай. Разьвязаная Расеяй вайна супраць Украіны прадэманстравала адсутнасьць здольнасьці (менавіта адсутнасьць здольнасьці, а не магчымасьці) вядучых краінаў сьвету кантраляваць выкананьне шэрагу палажэньняў міжнароднага права, Расеяй было прадэманстравана, нахабна, з выклікам, тое, што міжнародныя пагадненьні, пад якімі стаяць подпісы ЗША, В.Брытані, ды і ўласна самой Расеі, ня маюць ніякага значэньня.

Такая сітуацыя ігнараваньня міжнароднага права Расеяй склалася не адразу (Праўда, дзеля справядлівасьці, трэба адзначыць, што наплявацельскія адносіны Расеі да падпісаных ёю пагадненьняў маюць глыбокую традыцыю, з часоў паўстаньня гэтай імпэрыі з нетраў Залатой Арды). Але ў дадзеным выпадку размова ідзе пра часы пасьля Другой сусьветнай вайны, калі Расея (СССР) была вымушана выконваць шэраг міжнародных пагадненьняў, як то – Хельсінскія пагадненьні, Дамову аб скарачэньні стратэгічных ядзерных узбраеньняў і г.д. Невыкананьне Расеяй (СССР) гэтых і іншых пагадненьняў прывяло б да рашучых і эфэктыўных дзеяньняў найперш з боку ЗША і ягоных сатэлітаў. Гэтыя дзеяньні былі б для расейскіх імпэрцаў зьнішчальнымі...

Узьнікае пытаньне – чаму ж зараз Захад і ЗША апынуліся няздольнымі прыцягнуць да жорсткай адказнасьці Расею, чаму раней Расея не йшла на падобную прамую канфрантацыю з Захадам і ЗША? Адказ, па-першае, трэба шукаць у той сітуацыі, якая склалася пасьля сыходу з заходняй палітыкі асобаў узроўня Г.Трумэна, У.Чэрчыля, Д.Эйзенхаўэра ... і заканчаючы Р.Рэйганам і М.Тэтчар, і па-другое, што ня меньш важна, з-за распаду СССР.

Як вядома, напярэдадні заканчэньня Другой сусьветнай вайны прэзідэнтам ЗША стаў Г.Трумэн, які не вагаючыся выкарыстаў атамную бомбу для хутчэйшага заканчэньня гэтай вайны, а неўзабаве пасьля заканчэньня вайны, 5 сакавіка 1946 г., У.Чэрчыль выступіў са сваёй вядомай прамовай у Фултане, дзе ён у прыватнасьці сказаў: “Варшава і Берлін, Прага і Вена, Будапешт і Бялград, Бухарэст і Сафія –усе гэтыя слаўныя сталічныя гарады з усімі сваімі жыхарамі і з усім насельніцтвам навакольных іх гарадоў і раёнаў трапілі, як я б гэта назваў, у сферу савецкага ўплыву ... У цэлым шэрагу краінаў па ўсім свеце, хоць яны і знаходзяцца далёка ад рускіх межаў, ствараюцца камуністычныя пятыя калоны, якія дзейнічаюць на дзіва зладжана і ўзгоднена, у поўнай адпаведнасьці з кіруючымі указаньнямі, якія выходзяць з камуністычнага цэнтра. Камуністычныя партыі і іх пятыя калоны ва ўсіх гэтых краінах ўяўляюць сабой велізарную пагрозу і, нажаль, гэтая пагроза расьце для хрысціянскай цывілізацыі, і выключэннем з'яўляюцца толькі Злучаныя Штаты Амерыкі і Брытанская Садружнасць нацый, дзе камуністычныя ідэі пакуль што не атрымалі шырокага распаўсюджваньня ... Маючы зносіны ў гады вайны з нашымі рускімі сябрамі і саюзнікамі, я прыйшоў да высновы, што больш за ўсё яны захапляюцца сілай і менш за ўсё паважаюць слабасьць, у асаблівасці ваенную...”

Усё гэта (учынкі палітыкаў ЗША і В.Брытаніі) дало штуршок для супрацьдзеяньня вядучымі краінамі сьвету экспансіяніскім памкненьням СССР. ЗША супрацьдзейнічалі СССР ў розных частках сьвету – Афрыцы, Азіі, Лацінскай Амерыцы (Карэі, Кітаі, Кубе, Чылі, Віетнаме, Бліжнім Усходзе, Аўганістане і г.д.) – у выніку, гэта і ўнутраныя прычыны СССР, прывялі да распаду расейскай камуністычнай імпэрыі.

Менавіта з пасьляваенных гадоў ЗША і Захад праводзілі ўзгодненую палітыку, скіраваную на тое, каб новая сусьветная вайна ня ўзьнікла, што рабілася імі праз няспыннае ўмацаваньне сваіх сілаў – магутнага вайсковага, прамысловага, фінансавага і іншых патэнцыялаў, якія істотна пераўзыходзілі адпаведныя патэнцыялы СССР. Дзясяткі гадоў ЗША і заходнія дзяржавы кіраваліся палітыкай, якая знаходзілася ў тым надзейным рэчышчы, што было закладзена асобамі, якія рэальна ацэньвалі небясьпеку ўсяму цывілізаванаму сьвету, што сыходзіла ад СССР.

Распад СССР спарадзіў эйфарыю ў палітычных колах ЗША і, яшчэ ў большай ступені, у краінах Заходняй Эўропы. Непрацяглая разгубленасьць расейскай кіруючай камуністычна-чэкіскай намэнклятуры, як буйных так і больш дробных фунцыянэраў, працягвалася нязначны адрэзак часу. Яны зразумелі, што для іх наступіў “золотой век” у прамым значэньні гэтых слоў, пачалося масавае прыўлашчваньне імі дзяржаўнай маёмасьці, некаторыя такія расейскія дзеячы адначасова абвясьцілі сябе дэмакратамі.

Перабудова ад Гарбачова, эфектнае зьяўленьне Ельцына на танку пасьля развалу ГКЧП выклікала літаральна шквал захапленьня і ачмурэньня ў заходніх СМІ і заходніх палітычных элітаў, бо, маўляў, “у Расеі адбылася дэмакратычная рэвалюцыя”. Ну, а калі так, то пачаўся вялікі гэшэфт, расейская сыравіна (у асноўным вуглевадароды, якія ўжо належылі расейскім “бізнэсмэнам”) паплылі на Захад, а ў адваротным кірунку пайшла плынь устойлівай заходняй валюты, якая асядала на Захадзе на рахунках “новых
Читать далее...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Уліка 30-10-2014 22:46


https://pieramoha.org/artykuly/zianon-pazniak-z-ku...elaruskaje-adradzhennie-audyjo
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
што трэба рабіць. 29-10-2014 23:22


http://youtu.be/w13vTIZHKTA
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Лунная река 20-10-2014 10:55
Слушать этот музыкальный файл

комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Nautilus Pompilius - Падал тёплый снег... 20-10-2014 10:52
Слушать этот музыкальный файл

комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Вячеслав Бутусов 20-10-2014 10:46
Слушать этот музыкальный файл

комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
В. Бутусов и Ю-Питер - Скажи мне птица 20-10-2014 10:38
Слушать этот музыкальный файл

комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Эўропа якая ёсьць 14-10-2014 01:14


Правыя (ультраправыя) Эўропы ... і “Русский мир”

Даўно і ўстойліва, у пэўных беларускіх апазіцыйных асяродках, са спадзевам абмяркоўвалася і абмяркоўваецца тое, што толькі правыя (а то і ўльтраправыя) палітычныя партыі і рухі ў краінах Заходняй Эўропы, там дзе лева-ліберальнымі коламі агрэсіўна навязвалася тамтэйшаму грамадству паліткарэктнасьць да вычварэнстваў і талерантнае стаўленьне да палітыкі завозу, з далёкіх экзатычных краінаў, асобаў з неэўрапейскім менталітэтам, прывядзе да зьмены гэтай палітыкі, разбуральнай для хрысьціянскай эўрапейскай цывілізацыі, а разам з тым зьменіцца на больш прынцыповае, рашучае і стаўленьне палітыкаў Эўропы да сітуацыі ў акупаванай Беларусі.

Марнасьць такіх спадзеваў была відавочнай для дасьведчаных людзей, але лепш за ўсё, самым пераканаўчым, стала тая нядобрая для Эўропы і сьвету сітуацыя, якая склалася на сёньня ў правым (ультраправым) накірунку палітычнага жыцьця шэрагу краінаў Эўропы. І гэтую сітуацыю ўжо не схаваць. Складанасьць палітычнага спектру ў вядучых краінах Заходняй Эўропы выклікана і той размытасьцю пазіцый, якія раней займалі традыцыйныя партыі, але, як вядома, праз палітычныя крызісы перыядычна даводзіцца праходзіць грамадствам розных краінаў.

Перш за ўсё, у якасьці гістарычнага экскурсу ў недалёкае мінулае варта ўзгадаць прыхаваную палітыку агентурнай, фінансавай і прапагандыскай падтрымкі, якую аказваў СССР камуністычным, лева-ліберальным і пацыфіскім колам вядучых краінаў Заходняй Эўропы, ЗША і Канады (гэта стала вядомым грамадскасьці з-за шэрагу апублікаваных дакумантаў У.Букоўскім, сьведчаньняў былых агентаў КГБ СССР якія знайшлі прытулак на Захадзе і ў ЗША).

Вельмі часта, прадстаўнікі КГБ СССР самі ініцыявалі (правакавалі) умовы для зьяўленьня адпаведных арганізацыяў на Захадзе і ў ЗША. Ствараліся ў заходніх краінах антыядзерныя рухі, якія патрабавалі ад Захада аднабаковага ядзернага разбраеньня, актыўна дзейнічалі рухі за спыненьне вайны (напрыклад) якую вялі ЗША ва Віетнаме, практычна няспынна праводзіліся дэманстрацыі за вывад амэрыканскіх войскаў з тых краінаў, дзе яны знаходзіліся. Арганізаваныя сьпецслужбамі СССР у Францыі буйныя студэнцкія хваляваньні ў 60-х, левыя тэрарыстычныя арганізацыі ў Італіі, Заходняй Нямеччыне і г.д., на Бліжнім Усходзе ў Афрыцы і Лацінскай Амэрыцы дзеілі створаныя і фінансаваныя праз КГБ СССР “национально-освободительные движения”, вербавалі заходніх палітыкаў, бізнэсменаў і журналістаў...

Мэтай усяго гэтага было – аслабіць краіны Захаду і найперш ЗША, перахапіць ініцыятыву дамінаваньня ў сьвеце на карысьць СССР (чыт. Расеі). Нягледзячы на ўсе свае намаганьні – “імпэрыя зла” ляснула. У нябыт, разам з СССР, сыйшлі шматлікія камуністычныя партыі і “национально-освободительные движения”, антыядзерныя рухі. Але засталіся пэўныя крыніцы канфліктаў, якія адгукаюцца і па сёньня грамадзянскімі войнамі, іншымі крыніцамі напружаньня.

Усё гэта давялося ўзгадаць, каб адэкватна ацаніць тое, што адбываецца сёньня ва ўзаемадзеяньні Расеі і шэрагу правых партыяў і рухаў Заходняй Эўропы. Як указваюць шматлікія заходнія крыніцы, нягледзячы на амаль поўную адсутнасьць прамых доказаў фінансавай падтрымкі Масквой эўрапейскіх партыяў і арганізацыяў правай скіраванасьці, наіўна меркаваць, што Масква ня плоціць за тыя паслугі, якія ёй аказваюць правыя (ультраправыя) партыі і рухі актыўна лабіруючы ў сваіх краінах і ў ЭЗ патрэбы Крамля.

А зараз давайце прааналізуем тыя вядомыя дзеяньні эўрапейскіх палітычных дзеячоў правага і ўльтраправага толку, якія яны ажыцяўлялі на карысьць фашыстоўскай Расеі. Як вядома, на незаконным рэфэрэндуме ў Крыму, акупаваным Расеяй, былі ў тым ліку такія “назіральнікі” з Эўропы – Аўстрыйская партыя свабоды (FreiheitlichePartei Österreichs), Альянс за будучае Аўстрыі (BündnisZukunft Österreich), бельгійскія “Фламандскі інтарэс” (VlaamsBelang) і (PartiCommunautaireNational-Européen), балгарская “Атака”, французскі “Нацыянальны Фронт” (FrontNational), венгерскі “Йобік” (Jobbik), італьянскія “Ліга Поўначы” (LegaNord) і “Трохкаляровае Полымя” (FiammaTricolore), польская “Самаабарона” (Samoobrona), сербская (Dveri), каталёнская (PlataformaperCatalunya). Усё гэта ажыцяўлялася пад эгідай вядомага бельгійскага неанацыста Люка Мішэля, які ня раз заяўляў пра сваю падтрымку Пуціна...

Варта зрабіць невялікі агляд сувязяў і дзейнасьці эўрапейскіх правых (ультраправых) партыяў і рухаў на карысьць фашыстоўскай Расеі. Пачнем з “Нацыянальнага Фронту” Францыі. Так, адзначым, што некалькі былых сяброў “Нацыянальнага Фронта” уваходзяць у кіраўніцтва тэлеканала ProRussia.TV, які ёсьць структурай такіх вядомых медыяў, як “RussiaToday” і “VoiceofRussia”. “RussiaToday” працаўладкоўвае рэдактараў, якія маюць цесныя сувязі з Нацыянальным Фронтам, праз гэта апошнія выкарыстоўваюць магчымасьці для прапаганды сваёй дзейнасьці і натуральна не забываюць маскоўскіх гаспадароў.

Прэсавы сакратар Марын Ле Пэн, дэ Дан у інтэрвію “Голосу России” адзначыў, што “исторически Крым – это часть
Читать далее...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Наша абарона 13-10-2014 10:59


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: "НАША ЖЫЦЬЦЁВАЯ АБАРОНА"
(Выступ на кастрычніцкім 2014 г. Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”)

Галоўнае пытаньне зараз у нашай частцы сьвету і галоўная пагроза нам, беларусам, -- гэта руская агрэсія, рускі фашызм і дыверсійная гібрыдная вайна маскоўцаў супраць Украіны. Пры любым зыходзе гэтай вайны агрэсія можа мець працяг супраць Беларусі.

Лепшага для сябе васала, чым Лукашэнка (“нашага сукінага сына”, як кажуць расейцы) яны ня знойдуць. Рэдкасная істота. І тым ня менш пэўным маскоўскім палітэксцэнтрыкам гэтая істота ўжо “изрядно” надакучыла. Ім хочацца яшчэ лепшага, каб усё рабіў, як гэты, але менш балбатаў, ды не мельцяшыў у вачах.

Рацыянальнага тут мала, бо перад кожнымі нібыта выбарамі ў Беларусі Масква заўсёды запускала ва ўжытак такую дэзу. Тым ня менш прыслухацца варта, каб шмат якім беларусам, якімі зацікавілася палітыка, адказаць на істотнае для іх пытаньне: як адносіцца да Лукашэнкі, калі Расея пачне новы захоп Беларусі, а Лукашэнка стане гэтаму супраціўляцца? Супраціўляцца, вядома, ён ня будзе. Але людзі схільныя да фантазіі.

У палітычным плане тут стандартная, зразумелая і простая сытуацыя. Лукашэнка і Масква для Беларусі – гэта адна сатана. Беларускае нацыянальнае супраціўленьне павінна выступіць супраць гэтых абодвух галоў трохгаловага зьмея. (Трэцяя галава гада – гэта нямецкая Эўропа. Але беларусам, на жаль, тое зразумець пакуль цяжка, хоць уся наша гісторыя і сучаснасьць пра гэта крычаць).

Калі беларускае супраціўленьне выступае супраць Лука-Масквы, то яно заяўляе пра сябе як змагарная альтэрнатыва акупацыі і анэксіі. Адчыняецца сэнс і пэрспэктыва змаганьня дзеля перамогі і свабоды.

Калі супраціўленьня агрэсіі ня будзе, то анэксію зробяць па аўстрыйскім варыянце 1938 года з рускай дэзынфармацыяй усяму сьвету, што адбылося “далучэньне” па волі народа.

І трэці (чыста тэарэтычны) варыянт, які не ўзьнікне, але пра які гавораць. Гэта калі грамадзтва паспрабуюць падзяліць паміж акупацыйнай Масквой і маскоўскім васалам Лукашэнкам, які нібыта ўспрацівіцца Маскве. Рэальна такое з вобласьці палітфантастыкі, бо супярэчыць прыродзе рэчаў. Але (заўважце) менавіта гэты варыянт цяпер інтэнсіўна распрацоўвае агентура, пачынаючы ад так званых “дэмСМІ” да Мілінкевіча і іншых канторскіх палітыкаў. Яны заклікаюць падтрымаць злачынцу нацыі Лукашэнку ў яго нібыта супраціўленьні Расеі і гуртавацца вакол нішчыцеля Беларусі, бо ён, маўляў, ужо гарант суверэнітэту і гатовы ваяваць з Масквой.

Чаму такое чуецца? Найперш гэта мэтад дэзынфармацыі і маскоўскай прапагандысцкай вайны, каб недапусьціць нацыянальнай альтэрнатывы і супраціўленьня магчымаму рускаму ўмяшальніцтву і агрэсіі. Тут імкнуцца паказаць беларусам фальшывую сытуацыю і хлусьлівыя арыентыры. Зь іншага боку ўся канторская раць і ўся прадажная публіка вакол яе, якая корміцца ападкамі чужой геапалітыкі і паразітуе на няшчасьці нацыі, уся гэтая кампанія нюхам адчула рэальны (а не дэмагагічны) паварот у палітыцы Эўразьвязу ў дачыненьні да акупацыйнага рэжыму ў Беларусі, і адпаведна карэктуе свае паводзіны.

Некалі, у 90-х, яны (эўрапалітыкі) доўга круцілі катрынку аб “дэмакратычнай” Расеі, імкнуліся “дэмакратызаваць” Беларусь, загнаўшы яе ў нібыта “дэмакратычную” Расею, папалілі мноства сваіх агентаў, пачынаючы ад Віка ды Севярына да розных нямецкіх палітычных дам. Потым настала чарга дэмагогіі пра так званыя “правы чалавека” ды пра “каштоўнасьці дэмакратыі”. Заходнія бюракраты спарадзілі ў Беларусі на гэтых фішках плойму псэўдапалітычных паразітаў. Нарэшце цяпер яны ўжо скінулі маску і сказалі проста: “беларусы, падтрымлівайце (sic!) прэзыдэнта Лукашэнку”. Ён ужо ў іх і “прэзыдэнтам” стаў. Такая эвалюцыя дэмагогіі. Але сутнасьць не зьмянілася.

Нагадаю, што пра падтрымку “прэзыдэнта” сказала нядаўна публічна афіцыйная прадстаўніца Эўразьвязу ў Беларусі Майра Мора. У вэрбальнай палітыцы – гэта сэнсацыя, скандал, бомба для СМІ, дыпляматычная галаваломка для палітыкаў Эўропы. А тым часам – тут поўнае маўчаньне. Ніхто з палітыкаў Эўразьвязу нават не скамэнтаваў гэтыя словы афіцыйнай асобы. Чаму? Таму што гэта пазыцыя. Так ім патрэбна.

Цікавыя і паводзіны так званай “дэмжурналістыкі”. Ніхто ня ўзяў інтэрв’ю, ніхто ня задаў гэтай афіцыйнай спадарыні патрэбнага пытаньня. Некаторыя паспрабавалі нават патлумачыць, што, маўляў агаварылася мадам, звычайнае жаночае глупства, маўляў, бывае. Бывае, але такіх не трымаюць на палітычнай службе.

Усё паказвае, якая сапраўдная цана дэмагогіі эўрапейскіх філісьцераў пра дэмакратыю, правы чалавека і ўсялякія сумніўныя “каштоўнасьці”, калі запахне смаленым і пагрозай прыбыткам. Але мы ведаем, што ёсьць сутнасьці большыя, чым дэмакратыя, і важнейшыя, чым мір. Гэта найперш свабода і гонар нацыі. Мір у рабстве – гэта павольная ганебная сьмерць. Настаў час калі тое трэба нарэшце зразумець прывыклым жыць у няволі.

Лукашэнка зьяўляецца найвялікшым злачынцам перад беларускай нацыяй. Ён прадаўся Маскве яшчэ ў 90-х і цягам 20 гадоў падрыхтоўваў анэксію Беларусі, нішчыў беларускую мову,
Читать далее...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии