• Авторизация


Каньяк 02-05-2008 00:18


***
Самую смачную і вясёлую пляшку каньяку я выпіў у бальніцы, у хірургіі кісці. І што б там не гаварылі дактары, а ў бальніцы глыток каньяку п’ецца, як сапраўдныя лекі.
Як музыку адпавядае прозвішча –Скрыпка, міліцыянту ад прашчураў у спадчыну добра падыдзе імя - Звяруга, так кіраваць нашай хірургіяй кісці мусіць доктар Беспальчук, кажуць выдатны хірург, але руку мне сшылі адпаведна прозвішчу доктара, так што давялося перашываць і доўга далечвацца. Аднойчы, калі я крышку акрыяў пасля аперацыі да мяне заехаў сябар Юра з пляскатай пляшачкай армянскага каньяку. Мы селі на лесвічных прыступках паміж паверхамі бальнічнага будынку і маленькімі глыткамі з рыльца пілі цёплы, сагрэты ў кішэні каньяк. Спачатку пілі маўкліва, ці гаварылі ні пра што, рука балела і трывожна думкі круціліся вакол хваробы. Але да нас на лесвіцу выйшлі пакурыць два мужычка, мае суседзі па палаце, абодва з адсечанымі ўказальнымі пальцамі. Маладзейшы, электраманцёр, устанаўліваў на заводзе прамысловы вентылятар. Калі прыбор запрацаваў, электраманцёр прасунуў указальны палец праз краты вентыляцыі, і, зразумела, што магутны сталёвы прапелер імгненна адсек дзве фалангі на пальцы. Навошта ён гэта зрабіў, электраманцёр растлумачыць не мог. На дапамогу прыбег інжынер па тэхніцы бяспекі, і так расхваляваўся, пачаў сварыцца на электраманцёра, крычаць і паказваць, як гэта здарылася:
--Не, ну паглядзіце, як ён гэта зрабіў, ён узяў і засунуў палец у вентыляцыю! Вось так!-- -- інжынер выставіў указальны пале і ўваткнуў за вентыляцыйныя краты. Яму так сама адсекла палову пальца. Цяпер яны курылі разам на лесвічнай пляцоўцы бальніцы і пад каньяк пераказвалі сваю гісторыю, кожны па свайму, але ўсе рагаталі ў голас.
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
цюбецейка 30-04-2008 20:22


***

У дваццатыя гады ХХ стагоддзя бальшавікі, каб захапіць краіны Сярэдняй Азіі, прыдумалі насіць цюбецейку, традыцыйную ўзбекскую шапачку. Цюбецейкі прыжыліся, сталі папулярнымі і татальнымі, іх насілі і дзеці і дарослыя, і мужчыны і жанчыны, насілі да сярэдзіны шасцідзесятых. Сярод вядомых людзей узбекскую шапачку насіў Максім Горкі, Аляксей Талстой, Кузьма Пятроў-Водкін. Амаль у кожным доме была свая цюбецейка, але на маім пакаленні мода на цюбецейкі скончылася.

[465x500]

Я ў цюбецейцы. Фота Алены Адамчык, 1983 год.
комментарии: 1 понравилось! вверх^ к полной версии

Прыбіральшчык 30-04-2008 20:18


***
Сяргей выдатна адмывае любыя каменныя фасады ад будаўнічага бруду, ад солі і вільготнай цвілі, націрае натуральны і штучны камень, паліруе керамічную плітку і давадзіць да яскравага бляску любую паверхню. Сяргей -- прафесійны прыбіральшчык. У яго ёсць памагатыя са спецыяльнымі паліравальнымі машынкамі і пару сакрэтаў майстэрства. Сяргей карыстаецца прафесійнымі хімічнымі сродкамі, пераважна ангельскай вытворчасці і мае сваю невялікую эксперыментальную хімічную лабараторыю. У Мінску Сяргей апрацоўваў, адмываў, напаліроўваў і даводзіў да бляску фасады самых значных, знакавых будынкаў -- палацаў, банкаў, гатэляў.
Аднойчы да Сяргея ў канторы прайшлі людзі у цывільным, але з устойлівым пахам вайсковай кірзы, і не ветліва прапанавалі паехаць паглядзець на вельмі важны аб’ект. Сяргея завезлі ў лясную рэзідэнцыю Галоўнакамандуючага.
--Што ж тут так брудна? – здзівіўся Сяргей, калі трапіў у рэзідэнцыю.
--Ц-с-с, -- цыкнулі на Сяргея людзі ў цывільным: --Так нельга гаварыць, тут ідэальна чыста. Ты пакрыўдзіш прыбіральшчыкаў з рэзідэнцыі, а яны людзі не выпадковыя, усе нечыя родныя, блізкія, сваякі. З такімі выказваннямі, ты можаш наклікаць на сябе вялікую бяду. Так што бярыся, адмывай моўчкі і радуйся жыццю.
“Трапіў у сярэднявечча”: падумаў пра сябе Сяргей, а у голас сказаў:
--А сапраўды, чысціня тут ідэальная, я толькі крышку бляску дадам.
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Мінскія антыквары 29-04-2008 19:57


Антыквар Шура пад чарку любіць расказваць пра даўно забытая махлярствы з творамі мастацтва.
На пачатку ХХ стагоддзя багатыя купцы пачалі актыўна скупаць старыя абразы. Майстры іканапісцы прыдумалі такі ход: на старой дошцы пісалі абраз, давалі падсохнуць, і зверху пісалі зноў, так запісвалі дошку разоў дзесяць. Абраз нават не старылі, а паказвалі наіўнаму купцу і гаварылі, што той абраз, сам па сабе мала каштоўны і не цікавы, але сэрцам адчуваюць, што там, пад верхнім слоем, ёсць нешта сапраўды выключнае і старадаўняе. Купец запальваўся азартам, забіраў абраз і прасіў змыць верхні слой, за змыўку і рэстаўрацыю добра плаціў. Літаральна на вачах у сквапнага купца махляры паступова адкрывалі новыя і новы вобразы. Вядома, выпадковыя адкрыцці робяць толькі добра падрыхтаваныя людзі. Нават рэдка даходзілі да дзесятага слою, спыняліся на сёмым ці шостым , цалкам пераканаўшы купца, што знаходзяцца дзесьці ў восьмым стагоддзі і абраз сапраўды намоляны і каштоўны.


[313x500]

Мінскія антыквары Кірыл і Аляксандр, 27.04.2008.
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 26-04-2008 18:38


хоку

Сонечным ранкам
мілагучна спявае
шпак псалмы вясне.


[550x466]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Пабеда 25-04-2008 22:12


Калі жывеш ля вакзала, то ведаеш большасць мінскіх бамжоў.
Кожны ранак я мусіў падымацца на гарышча, ўлюблёнае месца гарадскіх бяздомных, і выводзіць з дому чарговага бамжа. Як мне гэта абрыдла.
Аднойчы на кардонных пасцілках у мяне пад дзвярыма спала старая спітая з апухлым тварам кабета, як усе бамжы – няпэўнага ўзросту, брудная і смярдзючая.
--Давай, прачынайся, уставай і хадзем на паветра. – я патрос старую за плечы.
Бамжыха злосна глянула на мяне, сабрала свае транты і спусцілася да вакна.
--Пачакай хвілінку, не гані: -- папрасілася бамжыха.
Я спыніўся побач і вырашыў пачакаць.
Бамжыха дастала з торбы скамечаны кавалак газеты, расправіла на падаконніку і выклала на газету абгрызены кавалак чорнага алоўка, аскепак люстэрка, цені і пудру ў патрэсканым футарале, памаду і пэндзлік, грабенчык, і , не зважаючы на мяне, пачала прыхарошацца і падфарбоўвацца. Яна падмалявала вочы, падрумянілася, напудрылася, рэшты памады яна выкалуплівала запалкаю і размазвала па вуснах мезенцам. Нарэшце яна сабралася, захацела закурыць падабраны з падлогі недапалак, але я працягнуў жанчыне цыгарэту.
У двары мяне зачакалася жонка каля свайго серабрыстага “мерседэсу”.
Я выйшаў з дому разам з бамжыхаю, якая падышла да жонкі і на развітанне сказала:
--Што ты глядзіш на мяне з папрокам? У мяне таксама некалі была машына “Пабеда”.

гарэлка...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Басё 25-04-2008 22:09


Выйшла восьмае перавыданне "Японская лирика" ў маім перакладзе на расейскую мову, агульны наклад усіх выданняў з перавыданнямі і дадрукоўкамі даўно перавысіў 100 000 асобнікаў, ёсць чым ганарыцца.


[352x500]

Вельмі ўдзячны Адаму Глобусу за выдатныя лірычныя ілюстрацыі да лірыкі Басё.
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 25-04-2008 22:08


У мяне на вуліцы жыве старая нахабная варона расхрыстаная і ўзлахмачаная, яна прызвычаілася красці ежу з сабачых місак і сталавацца разам з вясковымі курамі. Бывае стане пасярод вуліцы як гаспадыня і не прапускае машыны. Нават сабакі яе не чапаюць, бо варона птушка разумная і драпежная, такой не дасі рады.
Але ў Мінску зноў пачалі гінуць птушкі, сёння раніцай бачыў дзве мёртвыя вароны. Толькі эпідэміі нам не хапала.


[400x700]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 22-04-2008 22:09


Сёння выпусціў ката на двор і адразу пашкадаваў, давялося самому за ім скакаць праз плот і цягнуць да дому за загрывак. Кот упіраўся і крычаў, як дзікі звер, -- вельмі шкада істоту, але ж адпускаць на вуліцу баюся.

[500x325]

[600x417]

[550x426]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
за вока—грошы 21-04-2008 21:28


каментар да папярэдняй нататкі пра гвалт:

Слова “вока” у старажытнае яўрэйскай мове полісемантычнае, і мае другое значэнне -- “грошы”, таму вядомы біблейскі выраз: “ Вока за вока”, можна вытлумачыць: “за вока—грошы”.
Першае прачытанне “за вока –вока, зуб за зуб” устойліва прыжылося, але другі, таемны і прыхаваны сэнс больш чалавечны і разумны. Усё ж я лічу, што справядліва браць за вока грошы, а не ісці са сваёю крыўдаю выбіваць вочы і рваць зубы. Гэтак па дзікунскі можна страціць абодва вока і самому застацца без зубоў.
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
гвалт 21-04-2008 21:26


***
Жанчына расказвала пра згвалтаванне дарослай дачкі.
Было брыдка і непрыемна слухаць падрабязнасці. Дачка працуе ў кафэ каля Камсамольскага возера, у вечары выйшла з працы па цыгарэты, каля трамвайных пуцей п’яныя незнаёмыя мужыкі яе схапілі і затаўклі ў машыну, завезлі да сябе на кватэру, там згвалцілі. Яна неяк ўцякла і гвалтаўнікоў хутка злавілі. Цяпер жанчыне з дачкою тэлефануюць жонкі тых мужыкоў, просяць змяніць паказанні, прапануюць грошы, баяцца вялікіх тэрмінаў – пасадзяць гадоў на семнаццаць.
--Бярыце грошы! – я параіў жанчыне.
--Як узяць грошы, а справядлівасць, а пакаранне злачынцаў? Свалата няхай сядзіць!
Я не стаў настойваць і пераконваць няшчасную жанчыну, бо не паверыў у яе расказ, -- “п’яныя незнаёмыя”, “затаўклі ў машыну”, “завезлі”, “уцякла”, і тым больш не веру ў справядлівае пакаранне, не веру і нашым суддзям.
Веру, што жыццё само пакарае злодзея і гвалтаўніка, калі не ў гэтым свеце, то ў іншым.
Кепска, калі чалавек блытае ўласную крыўду са справядлівасцю, і ўдае з сябе чалавека справядлівага і праўдзівага, а на самой справе такім не з’яўляецца.
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 18-04-2008 21:21


[358x500]

[500x370]

[500x412]

У Рызе, 16.04.2008. Кацярына з лімонным тортам, шампанскім і з вішнямі.
+фота...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
цыгара 17-04-2008 01:09


***
Неяк у восень прыехаў спартовец у госці да бізнесоўца . Бізнесовец пратапіў вясковую лазню і пайшоў парыць спартоўца. У маладосці яны сябравалі, спартовец нават быў брыгадзірам на шабашцы, а будучы бізнесовец стаяў у яго на лапаце. Пазней са спартоўца вялікага камерсанта не атрымала, спекуляваў па дробязі, то фінансамі, то патрыманымі машынамі. Увесь вольны час спартовец прысвячаў уласнаму здароўю,-- раніцай крос, ня меней за дзесяць кіламетраў, гімнастыка ды басейн з лазняю. Спартовец нават хвастаўся бізнесоўцу:
--Я чатыры разы на тыдзень прымаю лазню.
У той дзень бізнесовец да стомы парыў спартоўца, а спартовец усё казаў, што мала і мала пару, і ўсё выхваляўся, які ён дужы і здаровы. Лазня ў бізнесоўца такая, што чалавек непадрыхтаваны, не спрактыкаваны памрэ там хвілінак за дзесяць, зварыцца і зашкварчыць, як яечня на патэльні, бо ў сапраўднай вясковай лазні тэмпература не менш, як 120 градусаў. Але спартовец быў крэпкі і загартаваны, і прасядзеў у лазні ледзь не гадзіну.
Пасля лазні сябры павячэралі, выпілі пару шклянак гарэлкі, і бізнесовец прапанаваў:
--А цыгарку? Выпалім пад чарку з каньяком? У мяне свежанькія цыгары!
Спартовец пагадзіўся, а як адмовіцца ад духмянай і дарагой дамініканскай цыгары.
Селі перад камінам, разняволіліся, распалілі цыгары. Спартовец пару разоў зацягнуўся і тут жа ззелянеў, самлеў і страціў прытомнасць, як з тытунёвым дымам паляцела з яго душа. Давялося выклікаць хуткую дапамогу.
--Спортам займаецца, пятую жонку мае, а такі слабенькі, -- падсумаваў бізнесовец, калі спартоўца павезлі ў лякарню.


[378x500]

У Рызе, 16.04.2008.

[333x500]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
хоку 16-04-2008 23:00


***
Пад цёплым сонцам,
заснуў рыбак ля рэчкі
і счарнеў, як корч.


[500x750]

хоку...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
хоку 13-04-2008 18:35


***
Верабей дзяўбе
крупу? Не, дождж у вакно
падмануў ката.


[600x900]

кот...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 13-04-2008 00:01


хоку

***
Асцярожна! Там,
на траве ракавінку
пацягнуў слімак.


[330x500]

[450x395]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
канапа 10-04-2008 20:26


Бізнесоўцы Саша і Сярожа пабудавалі новы офіс у цэнтры Мінска. Справы ў іх ішлі накатанымі сцежкамі, так што на працы большую палову дня Саша і Сярожа праводзілі на канапе. У новым офісе замест пісьмовых сталоў бізнесоўцы паставілі часопісныя і будуарныя столікі, каб раптам, падпісаць дзве накладныя і тры плацёжкі, а цэнтральнаю дамінантай канторы стала менавіта канапа. Зробленае па спецыяльнай замове, шыкоўнае лежбішча, з абцягнутымі лакіраванаю кракадзілаваю скураю падлакотнікамі, з прыстаўнымі прыбамбасамі, мяккімі падушачкамі і пругкімі валікамі. У прастамоўі, не канапа, а трахадром. Саша і Сярожа любілі ганарыста расказваць, як доўга выбіралі абіўку, камбінавалі тэкстыль са скураю, і што за канапу аддалі вялікія грошы.
Нядаўна Сярожа са сняданкам на падносе прылёг на тую канапу, хацеў быў выпіць кавы з канапкаю, як адчуў, што ляжыць на мокрым месцы, літаральна, у лужыне. Сярожа абмацаў абіўку, канапа наскрозь мокрая.
--Тваю маці, хто тут што вырабляў? -- Сярожа распачаў следства, і хутка даведаўся, што ноччу ягоны кампаньён Саша прывёў у кантору дзяўчынку. Яны выпілі, прылеглі на канапу адпачыць і дзяўчынка знянацку абассалася.
Сярожа не на жарт заперажываў, і ад гідкасці і крыўды так знерваваўся, што пакрыўся каростаю. Цяпер Сярожа да дзвюх гадзін ночы ня спіць, а пільнуе кантору, каб кампаньён Саша зноў не прывёў якую дзявулю на ягоную прыўкрасную канапу.

гарэлка...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 09-04-2008 20:38


хоку

***
Лясная сцежка --
след капыта. Пагоня?
Не, конь вясковы.
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
рэч 09-04-2008 20:36


***

Я рэдка прывязваюся да рэчаў. Колькі кампутараў за апошніх гадоў дванаццаць занёс на сметнік? Два манітора, тры працэсара, дакладна. Раз на тры чатыры гады даводзіцца абнаўляць тэхніку, хутка, як сточаныя простыя алоўкі. Але з таго, што берагу, і дома радуе вока, і цяпер працуе, як учора зробленае, мая старэнькая друкарская машынка, цяжкая і неўміручая, “трафейная”, з нямецкага авіяцыйнага заводу. Здаецца, і пісалася на ёй пад ляскат сталёвых літар лягчэй, як быццам словы ўбіваліся на свае месцы, і думкі добра падсумоўваліся пад трэск карэткі.
А цяпер адчуваю, як на пластыкавае святло манітора, пластыкавымі клавішамі намазваюцца словы, як поліэтыленавыя, стракатыя і танныя. Але і за друкарскую машынку не вярнуцца, памерла рэч. Хлам і пылазбіральнік.

[333x500]


[333x500]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
завулак 08-04-2008 17:02


Кот Рудзік, звычайны вулічны памыйны, але між іншым, асноўны штодзённы наведвальнік амбасады Палесціны ў Мінску на завулку Багдановіча.

[600x382]

+ фота...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии