• Авторизация


Сorrida de Toros 29-07-2008 19:15


***
Перад арэнаю Monumental, дзе праходзіць карыда, кожную нядзелю збіраецца злы і агрэсіўны натоўп раз’юшаных абаронцаў правоў жывёл. Натоўп гатовы драпежна разарваць аматараў карыды на шматкі. Наведвальнікі карыды праходзяць на арэну пад аховаю гвардзейцаў спецназу, а абаронцы быкоў апранаюць маскі з чарапамі і абліваюць сябе штучнай крывёю, крычаць, мітынгуюць, патрабуюць забараніць карыду, але самі выглядаюць фіглярамі і клоунамі з таннага цырку. Большасць у скураным абутку, падпяразаныя скуранымі рэмнямі, мусіць і скураныя кашалькі у кішэнях, упэўнены, увечары большасць абаронцаў жывёл дома будзе закусваць крывянымі кілбаскамі і трушчыць хамон. Усё ж чалавецтва усё яшчэ ўжывае ў ежу мяса забітых жывёл.

[400x559]

Тарэадор Мануэль Езус Эль Сид, 13.07.2008 году.

Пад катам вельмі жорсткія і крывавыя здымкі.
...+7
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 29-07-2008 19:08


Спякотнае іспанскае сонца чорныя камяні гатычных кварталаў выбельвае ў дзень, як быццам зацярушвае снегам.

[400x600]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии

Сorrida de Toros 28-07-2008 22:19


***
Я люблю Карыду – сапраўдныя рэліктавыя гладыятарскія баі.
Арэна любіць быка, крычыць -- Тора! Тора! Бык! Дай гэтаму Тарэадору! І бывае быкі даюць перцу. Тарэадоры шчыра моляцца перад боем. Не жарт, не цукерка з гематагенам. Карыда не цырк з быком. Карыда бітва за жыццё. Па сапраўднаму, з сапраўднай крывёю. Вельмі жорстка. Пару тыдняў таму, 13 ліпеня быкі патапталі тарэадораў так, што ўразілі нават самых заўзятых аматараў Карыды.
Спачатку знакаміты Эль Сід валяўся на арэне пад нагамі ў быка, а потым маладзенькі Мігуэль Ангел Пэрэра, 25 гадоў хлопцу, быў збіты быком на зямлю, патаптаны, падняты на рогі, як нежывая лялька...

[600x400]

Тарэадор Мігуэль Ангел Пэрэра.
...+12
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
хоку 28-07-2008 22:17


***
Выйшаў прайсціся,
прахалодная раніца,
панядзелак.


[400x600]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 28-07-2008 19:39


Сярод бліскучага мадэрна Гаудзі, дасканалай готыкі і вытанчанага барока мне ў Барселоне больш блізкі яе сапраўдны ампір.

[400x600]

Барселона, 17.07.2008.
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
тэкстуры 27-07-2008 23:25


***
Тэкстуры

Сяджу разбіраю фота, спрабую неяк сабраць па тэмах, па матывах, а наздымаў я за тры тыдні, здаецца на год наперад, амаль тры тысячы здымкаў, нават прагартаць цяжка.
У асноўным здымаў фота-тэкстуры. Здымкі для занатовак на палях, здымкі з паветрам і з месцам для слоў.
Здымаў архітэктуру і людзей, катоў і сабачак, краявіды і нацюрморты, асобнай тэмай праходзілі фатографы, як аб’екты для здымак вельмі цікавыя. Фатографы часам прымаюць дзіўныя позы, артыстычна выгінаюцца, як танчаць, прысядаюць на кукішкі, кладуцца на зямлю, згінаюцца ў дугу, звіваюцца ў неверагодныя постаці і на імгненне заміраюць у жывую скульптуру. Твары напружаныя, нават пакутлівыя і заўсёды самотныя, сам насам з фотаапаратам і “прыгажосцямі напамяць”, на добры ўспамін. Назіраць за працаю фатографа адно задавальненне, а яшчэ поруч з фатографам сустракаецца вельмі самотны, няшчасны памагаты спадарожнік, таварыш, дзіця або жонка, сяброўка. Памагаты, як паплечнік трымае торбу фатографа і задуменна разглядае нешта ў іншым накірунку. Такая звычайная карцінка.

[400x600]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 27-07-2008 22:39


***
Учора вярнуўся з адпачынку, заўтра на працу.
Жывы часопіс не працуе, ці працуе так марудна, што невыносна бачыць і немажліва чытаць ці нешта зрабіць, фрэндстужка ня грузіцца, і не толькі ў мяне, але і ў сяброў беларусаў. Ня ведаю чаму.

[600x400]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 01-07-2008 19:07


На месяц да 25 ліпеня развітваюся з сябрамі.
Бывайце здаровы, не сумуйце!
Паехаў я ў адпачынак!
Кампутар не бяру наўмысна , каб адпачылі вочы.
Спачатку па гаспадарчых справах у Вільню, а ў суботу ў Барселону.

***
Адпачынак для мяне пачнецца ў барселонскай кавярні “Санта Марыя”, калі я замоўлю паэллю “сon frutas de mar” і каву. Я вымаўлю “кава”, з націскам на апошнім складзе і замест чорнай гарачай кавы, мне прынясуць зялёную прахалодную і вільготную бутэльку белага гуллівага віна. Cava – каталонскае белае газаванае віно. І з першым глытком шыпучай халоднай кавы, я адчую сябе свабодным і адпачыўшым...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 30-06-2008 19:42


***
Што не атрымліваецца сфатаграфаваць – гэта настрой, калі дома наступае цішыня і спакой пасля святочных шумных гасцей. Калі прыбіраецца стол, вымываецца посуд і з чыстых шклянак у мыйку яшчэ сцякае вада. Хвілінка цішыні і чысціні пасля застолля. У вечары на маёй кухні нізкія промні сонца ярка праламляюцца ў мокрых шклянка. Калі сціхлі размовы і госці разышліся, я люблю глядзець на прасветлены толькі вымыты, яшчэ мокры посуд, а сфатаграфаваць не выходзіць. Шкло на здымках -- халоднае, металічнае і пустое. Я гляджу на гранёнае прабітае сонцам шкло, мне падабаецца гэтая прасветленасць, але ж сфатаграфаваць і перадаць настрой не магу. Кожны раз думаю, вось атрымаецца, мусіць атрымацца і зноў фатаграфую пустое шкло...

[400x557]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 30-06-2008 19:40


Каля брамы дзіцячага парка Горкага белабрысы хлопчык катае дзяцей на здохлым коніку і на сытым поні. Хлопчык задуменны засяроджаны і знешне нечым нагадвае малога Пуціна...

[550x377]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 29-06-2008 18:12


***
Ня проста заслужыць любоў вулічнага ката – гаспадара падваротні. Вулічны кот улетку незалежны і ганарысты. Людзей пабойваецца, асцярожнічае. Трэба прыносіць крышку ежы і пакідаць у прызначаным месцы. Кот пакрысе прывыкне, дазволіць сябе сфатаграфаваць і замуркае, як старому знаёмаму.

[550x367]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 28-06-2008 23:16


Прыехаў на працу, але забыўся дома ключы. Плюнуў на працу і пайшоў пагуляць з сынам. Быў сонечны дзень і добры настрой!

[400x612]

...+1
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 28-06-2008 23:12


***
Каця, гарадская прыгажуня, паехала на вёску па сямейных справах, за бабулінымі паперамі. Пасялілася ў сваякоў. Выгоды на вуліцы, двор перакопаны, цягнуць водаправод, адпаведна, у доме няма вады. У двары брахлівы сабака, і так зычна брэша на Кацю, што будзіць малое трохмесячнае дзіця, таму ў прыбіральню можна схадзіць, толькі калі ня спіць дзіцятка. Немаўля спіць цэлы дзень.
-- А як жа хадзіць у прыбіральню? – пытаецца Каця ў сваякоў.
-- Хадзі не праз двор, а за дом у кусты ці ў лясок, – адказвае швагерка і дае Каце замест туалетнай паперы рыдлёўку, -- Як сходзіш, то за сабою закопвай.
Бабуліны паперы Кацярына зрабіла, і вярнуўшыся ў Мінск расказвала:
--Неверагодна цяжка жыць на вёсцы, я нават мужу не расказвала пра свае пакуты, а то больш ня пусціць на Радзіму.
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 28-06-2008 22:34


***
Прагартаў ангельскі альбом Photo book – 1000 лепшых фатографаў ХХ стагоддзя, выдатная кніга, але заўважыў, што на 1000 фотаздымкаў няма ніводнай усмешкі. Большасць здымкаў прысвечаны чалавечай трагедыі, драматычныя па настрою, па антуражу, па сітуацыі. Няўжо чалавечая трагедыя больш прывабная за чалавечую радасць і шчасце?
Я наадварот, люблю здымаць чалавечую усмешку, мне падабаецца, калі чалавек усміхаецца і выглядае шчаслівым.

[400x600]

Усмешка.
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Птушка і пэндзлік 27-06-2008 20:29


хоку

Каменны голуб,
цёплы на сонцы, і пад
ім жыве жучок.

[550x349]

З Вільні прывёз сябрам у падарунак на мінулы Вялікдзень керамічнага галубка. Пасяліўся галубок на прыступках.
У чэрвені прыехаў у госці да сяброў, бачу, маляры падфарбоўваюць дом, і ледзь не пафарбавалі птушку. Уратаваў. І чужы, і не жывы, але ж шкода голуба.
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 26-06-2008 17:34


***
Кляновы лісток
затрапятаўся, быццам
хворая птушка.

[400x516]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 25-06-2008 20:18


Хоку

Сонечны ранак.
Холад цемры ўсё яшчэ
тоіцца ў ценях.

***
У небе шматок
воблачка ў блакіце, як
белая котка.
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 25-06-2008 19:47


***
Чытаю стужку жывога часопіса.
Перажываю, але лаўлю сябе на думцы: жыву чужымі ўспамінамі.
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
чамаданы 25-06-2008 02:15


***
Не шмат дарослых людзей могуць сказаць, што ніколі нікога ня любілі, яшчэ менш могуць шчыра прызнацца, што любілі толькі раз, і толькі аднаго чалавека.
Знаёмы Улад завёў палюбоўніцу, раман зацягнуўся. Дома жонка і дачка падлетак і варта нешта вырашаць, а заблытаўся і выйсця нябачна. Улад раіцца – як жыць далей? Як кінуць жонку?
--Кінуць не складана, а ты падумай колькі ўсяго давядзецца зноў набываць. Падумай пра скавародкі, каструлькі, посуд, бялізну, мэблю -- усю пакінеш дачцэ. Палічы выдаткі, -- я наўмысна не згадваў пра кватэру. Бо і кватэру давядзецца шукаць, і выбудоўваць наноў увесь быт.
--І верагодна, страціш дачку...
--Не, дачку не страчу! – Улад абурыўся, але задумаўся, падсумаваў умоўныя страты і вярнуўся да жонкі. Быт за’еў не адно каханне.
Другі знаёмы Уладзімір -- сапраўдны палкоўнік, любіў разважаць пра трывожны чамадан.
--Я вайсковец, я падрыхтаваны атрымаць загад і пайсці, паехаць па загаду на край свету, на поўнач, на поўдзень. У мяне заўсёды сабраны трывожны чамадан.
Уладзімір пайшоў з сям’і без сумненняў, як па загаду. Праз нейкі час зайшоў да былой жонкі па свае чамаданы. Жонка Валя сказала—бяры, што хочаш. Уладзімір набіў чамаданы нейкімі трантамі і хацеў быў пайсці, як у калідоры, у дзвярах яго раптоўна прабіла люмбага. Рэзка выпрастаўся з чамаданамі ў руках і радыкуліт скруціў пазванкі. Не сагнуцца, не разагнуцца.
Жонка падняла чамаданы і вынесла з кватэры да машыны.
Валя ўспамінала пра апошняю сустрэчу з былым мужам, як несла ягоныя чамаданы, як ён кульгаў ззаду скручаны радыкулітам і слёзы цяклі па яе шчоках, а яна крыва ўсміхалася.
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 25-06-2008 02:14


***
Ня ведаю, што больш раздражняе, шкодны вірусы ці бездапаможныя антывірусы. Вірусы паелі кампутар, антывірусы з’елі час і не ўратавалі.
Упэўнены, што антывірусы і вірусы пішуць адныя і тыя ж людзі, і кормяцца яны з аднаго карыта.
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии