• Авторизация


Жыццё сярод кактусаў... 10-08-2008 22:18


Ва ўсіх іспанскіх вулічных катоў высечана вуха.

[показать]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
эму 10-08-2008 22:11


У Еўропе дзяцей фатаграфаваць забарона, але паспеў зрабіць пару здымкаў, покуль мне настойліва не растлумачылі, што я парушаю закон. З чым гэта звязана, я магу толькі здагадвацца, відаць, парушаюцца правы дзяцей, калі здымаеш без згоды бацькоў. Гэтыя сяброўкі былі ня супраць таго, што я іх фатаграфую.
Дзіўная мода юнісэкс – Эму. Злева, хлопчык, ці дзяўчынка, я не даведаўся, здаецца, ў спадніцы – дзяўчынка, але ж мажліва і хлопец. Як спытацца ў чалавека, хлопец ён, ці дзяўчына, няёмка. Зрэшты, гэта ягоная справа. Усе мы з узростам станем бясполымі. Згадваецца знакаміты жарт Карнея Чукоўскага з кнігі “Ад 2 да 5”:
“Унук пытаецца ў дзеда:
—Дзядуля? А ты бабуля, ці дзядуля?”

[600x400]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии

У цырульні ... 10-08-2008 22:07


[показать]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 10-08-2008 22:05


***
Разбіраю здымкі і прыходжу да высновы:
Фокус аўтафокуса ў тым, што лепшае фота заўсёды ня ў фокусе.


[показать]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 09-08-2008 20:53


***
Учора ў Вільні было цёпла і дзеці душэўна дурэлі ў фантанах. І ўсім наўкола хацелася ўскочыць у фантан, але ж было шкода адзежы, абутку, фрызуры, або рэпутацыі. Я згадаў, як знакаміты французскі пісьменнік Рамэн Гары, ён жа Ажар, прызначаны амбасадарам Францыі ў Швейцарыі залез у заапарку ў клетка да гіпапатамаў, відаць таму, што дзяцінства прайшло ў гэтай жа вольнай Вільні.

[показать]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
архітэктура 07-08-2008 17:52


У Барселоне пяць разоў на дзень у мяне пыталіся, як знайсці-прайсці да Гаўдзі. Бясспрэчны, ўсё праглынаючы, бязмежны культ Гаўдзі. Ватыкан далучыў Антонія Гаўдзі да ліку святых. І я люблю Гаўдзі, выкшталцоны, нават геніяльны, але ж крышку папсовы ў сваім папулярным і зразумелым простаму чалавеку мадэрну. І ніхто не спытаў пра Барселонскую готыку. А ў параўнанні з Гаўдзі, готыка збудавана Боскаю рукою, з Боскай літасці, дасканалая, у спёку прахалодная, чорна сонечная і па сапраўднаму велічная. У Барсе Боская готыка, а ўсе пытаюцца пра Гаўдзі. І мне хочацца вылушчыць з Гаўдзі готыку, як арэх з шалупіння. І са стракатага шалупіння ўсяго мадэрнізму вылушчваецца самы знакавы і гатычны Чорны квадрат Малевіча. Я заўважаю: гатычнае вакно прыкрылі анучаю і атрымаўся Гаўдзі. Я бачу Гаўдзі ў Барселоне на кожным кроку, але па сапраўднаму мяне захоплівае адно Боская готыка. Абсалютная каштоўнасць.


[400x600]

...+2
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 07-08-2008 17:03


[361x600]

Каталонскі архітэктар прыдумаў рабіць макеты архітэктуры Гаўдзі з туалетнай паперы. Над кратамі вентыляцыі падземкі рулоны туалетнай паперы размотваюцца гарачым вентыляцыйным паветрам і ляцяць да неба, як паветраныя змеі. Архітэктар перавязвае струмені паперы вузельчыкамі і канструкцыя контурна пачынае нагадваць будынкі Гаўдзі.
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
архітэктура 07-08-2008 17:02


***
Архітэктура Гаўдзі – гэта готыка прыкрытая светлым каменным вэлюмам.

[400x600]


Коміны Антонія Гаўдзі на даху дома Пэдрэра.

[400x525]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 06-08-2008 20:48


Нявестка Аліна згатавала і прынесла на працу торцік, пасядзелі з братам і дзецьмі па сямейнаму ціха, выпілі гарбаты і з’елі па кавалачку торта. Дома ўвечары зойдуць павіншуюць суседзі, давядзецца выпіць чарку.

[400x542]

Нявестка Аліна з тортам. 06.08.2008.

Учора павесіў аўтапартрэт у community ru_foto, але з невядомай мне нагоды мадэратары сёння мой постынг скасавалі. Відаць палічылі, што здымак кепскі, а мне ён падабаецца. Заўважаю, што тыя здымкі, якія раблю ўласна для сябе, усё менш падабаюцца шырокай аўдыторыі, на ру фота замоўчваюцца, або ігнаруюцца, і наадварот, простыя, банальныя і звычайныя фотаздымкі выклікаюць большае захапленне і найбольш моцныя водгукі.

[400x600]

Аўтапартрэт, 25.07.2008.
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Мне сёння 43 гады! 06-08-2008 01:51


[333x500]

аўтапартрэт у інтэр'еры

[400x600]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
гусі 04-08-2008 15:21


***
Фатаграфаваў белых гусей, як раптам заўважыў і здзівіўся -- у гусей яркія блакітныя вочы, але пустыя, як гузікі на кашулі, мусіць ва ўсіх птушак вочы пустыя, як гузікі.

[600x400]

[400x595]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 03-08-2008 18:57


***
З раніцы перагонамі сыпаў дождж, кот спаў цэлы дзень.
Апошнія дні кот рана падымае мяне, мяўкае, бадаецца, топчацца, казытліва ліжацца шурпатым языком, і ўрэшце ад смеху я прачынаюся, ўстаю, засцілаю ложак, а кот адразу кладзецца спаць на маю коўдру.

[500x500]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 02-08-2008 22:57


Разбіраю здымкі, выбраў невялікую падборку:
ФАТОГРАФЫ.

***
У Барселоне фатограф японец з дарагім фотаапаратам хацеў прайсціся па змрочных завулках гатычнага кварталу, але пабойваўся -- у Барсе лёгка атрымаць па шыі і страціць маёмасць. Японец спытаў куды я іду, а калі пачуў, што ў бок музея Пікасо, папрасіўся ісці разам:
--Давай пойдзем разам, туды, цёмнымі завулкамі.
Мы ішлі і фатаграфавалі графіці, готыку і адзін аднаго. Японец увесь час ветліва кланяўся, а я так і не спытаў ягонае імя.

[600x400]

Яшчэ фатографы: ...+4
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 02-08-2008 22:42


Толькі сабраўся змяніць інтэр’ер канторы, крышку стаміўся ад карцін Ігара Цішына, болей за дзесяць гадоў правіселі ў маім пакоі ягоныя працы, як учора мастак Андрэй папрасіў часова патрымаць свае вялікі я палотны. Вялікія карціны цяжка куды ўладкаваць, але цяпер яркія палотны Андрэя цалкам змянілі нашыя працоўныя пакоі.

[600x379]

Андрэй Радзівонаў, Адам Глобус і сябры музыкі, 1 жніўня 2008 году.

[600x419]

Андрэй Радзівонаў і Адам Глобус з карцінаю Андрэя “Мастакі гуляюць у шахматы” , 1 жніўня 2008 году.
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 01-08-2008 19:46


**
Ня ведаю чаму, але я люблю ровары, люблю, як цёплы мастацкі выяўленчы вобраз, вельмі сучасны сімвал, як дэталь экстэр’ера, як мадулёр у архітэктурным краявідзе, які задае пэўны маштаб, настрой, перадае і фіксуе час.
Не магу сфармуляваць, матывы свайго захаплення, у мяне нават няма ровара, быў адно ў дзяцінстве, і я не збіраюся купляць сабе новы ровар, але я люблю назіраць за людзьмі на роварах, разглядаць і фатаграфаваць старыя і патрыманыя, пацёртыя часам, “бывалыя”, ровары ў краявідах. Бывае і мне хочацца сесці на ровар і праехацца па колу, ці паехаць куды вочы глядзяць, адарвацца ад мітусні. У роварах я бачу летняе сонца, шашу, дзяцінства і даросласць, у танюткіх спіцах на колах пракручваюцца, стракоча, як стары кінапраектар, і сплятаюцца ва ўспамін пра вольнасць, пра падарожжы, пра добрае надвор’е, рэчку, пяшчаныя і лясныя сцежкі, пра вуду прыладжаную да рамы ровара, пра грыбныя мясціны і пра сяброўства. У роварах для мяне тоіцца цэлы свет успамінаў, пачуццяў, перажыванняў. Я фатаграфую ровары, як занатоўваю на памяць свае вядомыя, накатаныя ці яшчэ ня пройдзеныя дарогі.

[400x600]

Яшчэ ровары
...+7
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 31-07-2008 21:18


***
[550x531]

З узростам бачыш колькі навокал прыгожых людзей, асабліва дзяўчат. Хадзіў фатаграфаваць архітэктуру, а рука з фотаапаратам замест сонца і камянёў сама выхоплівала з натоўпу прыгожыя твары. Нават на карыдзе сярод гледачоў, час ад часу здымаў прыгожага іспанца, вельмі падобнага да Алэн Дэлона. Французы, што сядзелі поруч, таксама ўважліва яго разглядалі і я пачуў, як яны паклікалі мясцовага фатографа і папрасілі зрабіць партрэт гэтага прыгажуна. Хто ён, я так і не наважыўся распытаць.

[600x400]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 31-07-2008 18:50


Сёння сына Чэслава залічылі у віленскі еўрапейскі гуманітарны універсітэт, будзе вывучаць мастацтвазнаўства.
Ён хвалюецца, як жыць у Вільні ў інтэрнаце, пабойваецца чужой краіны, а я вельмі рады за яго.

[333x500]

Чэслаў, 29. 06. 2008 году.
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 30-07-2008 18:08


***
Па Барселоне ходзіць голы чалавек, ужо некалькі гадоў. Мужчына гадоў пад пяцьдзесят, з пляцаком на плячы, босы і цалкам голы. Загарэлы, з выгляду нармальны, самотным і крышку сумным. Праходжваецца ня спешна, паміж гарадской мэрыяй і паліцэйскім пастарункам “женералітэтам”, відаць, каб паказаць паліцэйскім сваю голую дупу. Сваё права хадзіць аголеным, ён пакутліва некалькі год таму адсудзіў у гарадскіх улад. Цяпер на яго рэагуюць адно турысты. Іспанцы нават не азіраюцца, прызвычаіліся. Хочаш хадзіць голым – ідзі. Барса, мусіць адзіны горад у свеце, дзе ў дзень можна хадзіць па вуліцах цалкам голым.

[400x600]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
хоку 30-07-2008 17:37


***
У сонечны дзень
аголеныя кроквы --
лесвіца з неба.

[600x400]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
пантофлі 30-07-2008 17:34


***
Ван Гог намаляваў свае стаптаныя пантофлі і зрабіў адкрыццё ў мастацтве, увёў новы просты і дасканалы выяўленчы вобраз -- абутак, як люстэрка жыцця. Не магу ўтрымацца, каб не пахваліцца сваімі новымі люстранымі макасінамі. Не шмат рэчаў у гэты годзе набыў у Барсе: туфлі, пару маек, нагавіцы і выдатную сумку для фота ад “National Geographic”.

[400x579]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии