Учора з майго твару зніклі вочы. Напэўна, згубіла ў сёнешнем дне.
Акрылавыя фарбы па-ранейшаму натхняюць: разам з вачамі я не згубіла пачуццё густу. Тэорыя неверагоднасці ў маштабе асобна ўзятага індывідуума.
Акрыляюць не крылы, акрыляюць акрылавыя фарбы ў маленькіх бутэлечках. Калі засоўваеш палец ў кожную з іх па чарзе і адчуваешь, як халодная мокрая фарба паўзе кроплямі ўніз (ці ўверх) па руцэ; калі на языку – салодкі прысмак чырвонай фарбы, нараджаецца... не, не натхненне, а ўсяго толькі ледзь бачнае за заслонай тугі адчуванне маленечкага шчасцейка. Якое знікае адразу ж, як только апошняя кропля акрылу ператворыцца ў чырвоную пляму на падлозе (ці на столі).
Я спрабавала знайсці вочы. Напэўна, іх прыхапіў які-небудзь маньяк-калекціянер.
Настроение сейчас - Салодкая гарбота.
[400x282]