[350x234]
Толькі што прыехала з Пінску. Нягледзячы на тое, што агульны час шляху 10(!) гадзін, мне зусім не было сумна.
Пінск- прыгожы горад, непадобны на беларускі. Да вайны 75% насельніцтва былі габрэі і гэта бачна: шмат старых надпісаў на будынках, сінагогі, а сёння ноччу ў ніх нейкае вялікае свята. Габрэяў пінчане завуць яшчэ скакунамі таму, што па святах яны шмат танчуць. (я на чвэрць габрэйка, але маці іншага веравання)
Яшчэ мы заходзілі ў касцёл. Я была ўражаная тонкасцю працы... Вельмі прыгожа.
Па дарозе да дому мы паелі нашыя сабойкі, папелі песні і паснулі. Дарэчы ў Пінску мы каталіся на параходзе (як на малюнку).
І апошняя добрая навіна! У мяне новы ПЧ
http://www.liveinternet.ru/users/1433803/ , які размаўляе па-ўкраінску, што мне вельмі падабаецца. Наогул люблю Украіну...