• Авторизация


пра неабходнасьць дзеяньня 22-07-2008 20:20


у дэмакратычных дзяржавах пэўныя людзі зьяўляюцца носьбітамі пэўных палітычных поглядаў і ідэй. Яны час ад часу ходзяць на выбары й галасуюць за партыю (ці кандыдата), погляды якой (якога) больш блізкія да перакананьняў гэтага чалавека. Такім чынам яны ўдзельнічаюць у грамадзкім жыцьці сваёй краіны.
У нашай жа сітуацыі такая сістэма не працуе. Не буду казаць чаму - мы ўсе гэта добра ведаем. Адсюль можна зрабіць няцяжкую выснову: быць проста носьбітам пэўных палітычных ідэй у нашай краіне - н е д а с т а т к о в а. Неабходна самому рабіць пэўныя захады па ажыцьцяўленьню сваіх ідэалаў. Толькі такім чынам можна неяк чагосьці дамагчыся.
Ёсьць яшчэ адзін фактар, які таксама застаўляе дзейнічаць. Жывучы зараз і ўсьведамляючы сітуацыю мы проста абавязаны штосьці рабіць для яе вырашэньня, бо нашае бязьдзеяньне - на карысьць рэжыму (не люблю ўжываць гэтае слова). Тады дзяржава фактычна без перашкод можа і надалей рабіць што заўгодна.
Тут зноўку прыходзім да ўжо выказанай раней думкі - ўсё ў нашых руках! Больш за тое - толькі ў нашых руках. Бо, як вядома, "спасение утопающих дело рук самих утопающих". І ад нас залежыць, патонем мы, ці даплывем да берага.
комментарии: 5 понравилось! вверх^ к полной версии
аб маскалях і шавіністых 15-07-2008 01:06


пачну з самое сутнасьці: хто такія маскалі? Хтось адкажа "рускія", "кацапы", хто скажа пра гістарычны назоў нашых усходніх суседзяў, хтось мажліва ўзгадае той анекдот, што вісеў у мяне на блогу боль за год таму (спасылкі не знайшоў, таму выкладаю тут цалкам):

- Деда, а чем отличаются евреи от жидов?
Вуйко отвечает: - Евреи это хорошие люди.
Живут в Израиле, защищают свою страну, воюют с арабами.
А жиды живут в Украине, жрут сало, пьют горилку и строят национальное украинское государство.

- Деда, а чем отличается русский от москаля?
- Русские хорошие люди.
Живут в России, любят свою Родину, дают нам нефть и газ.
А москали живут в Украине, жрут сало, пьют горилку и строят национальное украинское государство.

- Деда, а чем отличаются украинцы от хохлов?
- Украинцы хорошие люди.
Живут в США и Канаде, не нарушают законов, любят Украину и занимаются бизнесом.
А хохлы живут в Украине, жрут сало, пьют горилку и мешают жидам и москалям строить национальное украинское государство.

http://www.x-top.org/prikol/cat4/subcat152/page_11/


сьмех сьмехам. а калі сур'ёзна, то маскаль - гэта той, хто не ведае сваёй культуры й не паважае іншыя. Кожны з чытаючых, я ўпэўнены, некалі сустракаў такіх.

Цяпер пра шавіністых. Я не лічу, што за ўсходняй мяжой жывуць людзі, якія толькі што й мараць, як бы захапіць нашую тэрыторыю. Таму лічу глупствам праявы неабгрунтаванай русафобіі. Безумоўна, ня ўсе прадстаўнікі гэтага народу "мілые і добрые люді", ды й на дзяржаўным узроўні ня ўсё так гладка, але тым не менш, калі татальна называць іх маскалямі й накідваць ярмо імпэрцаў, то я лічу гэта шавінізмам. А шавінізм, па майму глыбокаму перакананьню прыносіць любому руху больш шкоды, чым карысьці.
Рускія - нацыя, Беларусы - Нацыя. Кожная выбітная па-свойму. Нічым не лепшая адна за адну. Зразумела, вельмі адрозныя. Але, па-свойму, раўныя, бо нельга вырашыць, якая нацыя лепш, а якая горш.


ЗЫ я не лічу рускіх "братнім народам", я не забыўся на усе тыя беды, якія былі прынесены на нашую зямлю з Усходу. Проста, калі зараз казаць на гэтую тэму, то трэба каб кожны жыў у сваім доме (гэта я пра саюзную дзяржаву). Ды й, згадзіцеся, зараз ненавідзець лютай нянавісьцю, напрыклад, немцаў (а мо й французаў!), за іх злачынствы падчас вайны - гэта глупа. Такое трэба памятаць, безумоўна, але не заганяцца па гэтаму. Бо нашай крыўдай мы зараз мала што зьменім.
комментарии: 7 понравилось! вверх^ к полной версии

Салідарнасьць! 10-07-2008 02:30


 (100x97, 2Kb)
Тое, што вы зараз бачыце на маім юзэрпіку - эмблема колішняга Белага Легіёну, на чальцоў якога зараз зваліваюць апошнія выбухі ў Менску. Я далучаюся да закліка да вас падтрымаць іх хаця б зьменай сваёй авы на гэтую. Я шчыра спачуваю ахвярам тэракта, але, на жаль, сапраўдныя арганізатары, хутчэй за ўсё, ніколі не будуць прыцягнутыя да адказнасьці.


То, что вы сейчас видете на моём юзерпике - это эмблема бывшего "Белого Легиона", на членов которого сейчас сваливают последний взрыв.
Я присоединяюсь к призыву к вам поддержать их хотя бы сменой своего юзерпика на этот.
Я очень сочувствую всем жертвам теракта, но, к сожалению, настоящие организаторы терракта, вероятно, никогда не будут призваны за него к ответственности.
комментарии: 1 понравилось! вверх^ к полной версии
аб вырашэньні сітуацыі 09-07-2008 19:50


[250x354]
зразумела, што пасты мае накіраваны на людзей, якіх не задавальняе цяперашняе становішча ў нашай дзяржаве. Не будзем пералічваць, але кожны ведае, што праблемаў у нас хапае. Увогуле, калі існуе сітуацыя такога плану, то ёсьць два шляхі яе вырашэньня. Першы, просты, але таксама са сваімі складанасьцямі - гэта зваліць. Зваліць туды, дзе "усе па-людску" (не, не Слуцк)))*. Патрабуе веданьня замежнай мовы, хаця, калі гэта Расея, ці Украіна, то можна абысьціся "велікім і могучім". Праўда, там усё ж, не ўсё па-людску), але, тым не менш, у пэўным плане становішча ў разы лепшае за нашае. Другі шлях значна складаней, але больш, так бы мовіць, "благородный". Мусіць, большасьць ужо здагадалася. Гэта - зрабіць, каб было "па-людску" тут, на нашай шматпакутнай Радзіме. Гэта цяжка, прычым вельмі, але магчыма. Тут ужо ад нас залежыць. Калі паспрабуем, то, ужо нашыя дзеці жылі б ў прынцыпова іншай дзяржаве. Але калі мы не будзем нічога рабіць, то й сітуацыя ніколі не зьменіцца. Бо гэта нашыя праблемы, а мы нікому не патрэбныя. Калі мы іх не вырашым, то за нас іх ніхто ніколі не вырашыць.
Тут кожнаму варта ўсьвядоміць адзін просты момант: як бы тое не было, але ад нас зараз залежыць вельмі шмат. Прычым мы й самі можам зараз шмат чаго карыснага зрабіць. Карацей, усё ў нашых руках!



*ёсьць такая прымаўка - "У Слуцку ўсё па-людску"
комментарии: 3 понравилось! вверх^ к полной версии
Вечная Памяць! 03-07-2008 03:51


[207x330]
я абяцаў выкладаць у свой блог толькі уласныя думкі й ідэі, але звычайны ход падзей парушыла адно страшнае здарэньне, якое вельмі ўскалыхнула мяне:

пазаўчора, 1-га ліпеня, памёр наш Нацыянальны Герой - Віктар Сікора.
Я прыязджаў да яго паўтары тыдні таму. Паразмаўлялі, ён мне расказваў па памяці свае вершы, якія ўжо не мог запісаць, бо вельмі дрэнна бачыў, скардзіўся на здароўе... Мы дамовіліся, што прыедзем да яго на дзень народзінаў, 7-га. А пад канец гутаркі ён назваў нас сваімі пераемнікамі...


Прабач нас, Віктар Сікора, што нават не змаглі як сьлед ўшанаваць тваю памяць. Але мы клянёмся быць дастойнымі пераемнікамі Тваёй Справы!




На здымку Віктар Сікора 18 чэрвеня 2008 г.
комментарии: 4 понравилось! вверх^ к полной версии
новы падыход 24-06-2008 14:06


 ...спроба стварыць свой блог крыніцай папулярызацыя айчынай гісторыі сталася няўдалай. Чаму так адбылося? Паспрабую знайсьці адказ. Ну, па-першае, для таго каб весьці дзёньнік у пэўным кірунку (дый без яго) патрэбна спалучэньне некалькіх фактараў, такіх як 1)жаданьне яго весьці, 2)наяўнасьць выйсьця ў сеціва ды 3)вольнага часу. У час навучаньня было жаданьне, было сеціва - не было часу.  Зараз-жа, на вакацыях, валам часу, але не было выйсьця ў інэт, ды й жаданьне кудысьці зьнікла... Ганьба-ганьба!* Затое зараз зьявілася думка іншага кшталту. Я буду выкладаць у дзёньнік уласныя роздумы (нарэшце!, для чаго ж тады было завадзіць блог?!)), з разьлікам не тое, што пэўнае кола людзей іх-такі зможа пабачыць. Я больш люблю асабістыя гутаркі з добра знаёмымі людзьмі, але з мэтаю пашырэньня пэўных ідэй  я вырашыў выкладаць іх тут, у сваім блогу. З разьлікм на тое, што з імі зможа азнаёміцца больш шырокае кола людзей, чымся толькі мае знаёмыя, дый з надзеяй, што яны адгукнуцца яшчэ ў нечым сумленьні.


*калісьці ў адным рэпартажы па БТ, у якім вёўся расповяд пра Беларускую Пратыю Свабоды, спадар Зімоўскі сказаў: "Националисты кричали "Ганьба-ганьба!" (прычым гук "г" - выбухны (як расейкае "г"), а не Беларускі фрыкатыўны. + націск у абодвух словах на другое "а" - davyd) , что в переводе с так называемого белорусского языка, означает "Бей, стреляй, дави и вешай ненавистных москалей!" [420x315]
комментарии: 1 понравилось! вверх^ к полной версии