• Авторизация


дома 18-07-2006 12:08


В колонках играет - Лепс- Спокойной ночи,господа
Настроение сейчас - добрае

Надвор’е сапсавалася зноў. Зноў шэрае неба, якое кідае на зямлю скупыя пакуль што кроплі дажджу. Сёньня першую палову дня займалася ўборкай ў доме: пылюку ганяла па вуглам, пылесосіла і мыла палы... так рамантычна.. А потым пайшла зноў збіраць маліну, сёлета яе нешта занадта шмат, не пасьпяваю збіраць, а мама закатваць варэнне ды кампоты розныя. Накшталт варэння, сёння прачнулася сама, ніхто не будзіў..А ўсё ад таго, што мама з самага ранку пачала варыць маліну, якую ўчора назбіралі. Пах быў на ўвесь дом, таму тут хочаш-не хочаш, а устаць прыйдзецца. Нос спаць далей не дазволіць. А калі я прачнуся раней запланаванага, то заўсёды падобна на такога мядзьведзя-шатуна, якога разбудзілі зімой і выцягнулі з бярлогі...а есьці няма чаго. У мяне дома, канешне, з пытаннем аб харчаванні крыху лепей, чым у мядзьведзя. Так я, пашатваючыся, павольна перадвігаюся па кухні, адкрываю розныя каструлькі і скавадодачкі, шукаю, што б такое укінуць у рот. Маці назірае за мной, а потым як скажа, што я аж спуджалася: “ Куды ты нямытымі рукамі?” Пайшла памыла рукі, набыла больш менш чалавекападобны выгляд, паела.. А потым прыбіралася дома. br />
[700x525]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Вяртанне 16-07-2006 18:34


В колонках играет - Дай дорогу Бытовуха2002
Настроение сейчас - стомленае

Прыехала дамоў...Здаецца, ехала ж адпачываць, а ўсё-такі стамілася. Ці гэта проста так узьдзейнічае на мяне дарога? Пасля расскажу, як там усё было..

Хоцімск... Лепшае месца, месца майго больш менш шчаслівага дзяцінства. Здаецца, за два гады, што я не прыязджала сюды, нічога не змянілася. Усё тая ж рака, тыя ж добразычлівыя( а гэта вельмі важна) людзі, мясцовыя дзеці, якія размаўляюць з табою на “Вы”. Вось, сустрэла дзяўчыну, якой 4 гады. Аказваецца, гэта дачка маёй знаёмай..а я нават і не ведала, што тая радзіла, і яшчэ вунь калі.. аж 4 гады назад. Але што там за знаёмая? Так, сустракалася з маім братам. Хаця і не сустракалася, а бегала заім...Я хоць тады і малая была, але ўсё бачыла і разумела. Брат ніколі не адказваў ёй узаемнасьцю, а ён ёй спадабаўся. Здаецца, яна і замуж вышла праз год, як брат пакінуў гэты складаны свет. Вось, зноў успомніла брата...
Брат..Хоцімск.. Помню, апошні раз мы ездзілі з ім і з татай да бабулі пасля чэмпіянату міра па футболу ў 1998 годзе... Ужо тады ён зацікавіў мяне гэтай гульнёй. Дык вось, было жарка ў поезде, брат спаў, а на лбу ў яго выступілі ад гэтай жары кроплі поту. Помню, як я глядзела на яго, і хоць ён старэй мяне на 6 год, але тады ён казаўся мне малодшым братам. Я і зараз бачу яго спячага, як дзіця... Але прыехаўшы дамоў здарыўся з ім нешчаслівы выпадак... Яму тады было ўсяго 16 з паловай год.. Зараз мне 18, і ён стаў малодшым за мяне... Але лепш гэтага не было б... Не люблю пра гэта ўспамінаць. Але Хоцімск пра гэта вельмі нагадвае..
Сёлета адзначалі бабуліна 80-годддзе. Прыехала шмат радні, гулялі два дні...
Брат прыехаў дваюрадны, з Кіева, там у яго офіс, але сам жыве ён у Менску. Дык мы з ім пашлі на мясцовую діскатэку. Што гаварыць, цывілізацыя закранула ўсе вугалкі нашай невялікай краіны, так што дыскатэкі там сурэёзныя, што і казаць.. Спрабуюць ставіць розную калбасу, рэмэйкі розныя, малайцы, што й казаць. Брат пайшоў заказаць што-небудзь лягчэйшае, з папсы.. Прыйшлося яму заплаціць мясцоваму дыджэю, бо “гэта ж нефармат”. Хацела падыйсьці да яго і сказаць, мол, хлопчык, чуеш ты, мы выраслі тут, сюды прыязжаем адпачываць, ад гэтай калбасы мы стаміліся ... Ладна, паставіў Братоў Грым “ Кустурыцу”( ўсё, што было з папсы)... Бачылі б вы, як адразу ажывіўся народ, да гэтага ён быў пахож на пакачваннне водараслей, як кажуць. Тут усе пачалі падпяваць... і усё такое. Не ведаю, колькі заплаціў дыджэю брат, але той нават павіншаваў бабулб нашу з 80-годдем!!!!!!!!! Гэта было класна, нарад пачаў прасіць бабулю падняцца на сцэну, быццам бы яна тут. Увогуле, настрой уваусіх падняўся крыху. Танцем, танцуем...Мядляк.. Запрашае нейкі хлопец...Аказваецца, ён мяне бачыў ужо запар два дні на рэчцы...”Ну, у цябе купалькік яшчэ такі яркі, аранжавы..” Вось так, адзявайце дзяўчаты яркія купальнікі-- і вы не застанецеся непрыкмечанымі!!!!!
К слову, хлопец сам з Менску...Нічога такі, прыемна з ім размаўляць, але сэрца занята і прычым яно баліць...Хаця, я яго лячыла крыху пры дапамозе Ільі(так завуць хлопца)... Можа, яшчэ сустрэнімся у Менску. Хто яго ведае. А, яшчэ я схлусіла яму, што няма ў мяне тэлефона, хаця ён бачыў мяне на Купалле ў парку, што я пастаянна баўтала па тэлефону.. Сказала, што гэта тэлефрн таты.... Непрыгожа так хлусіць, але так будзе лепш..Яшчэ б прышлося чакаць ад яго званку, а так усё ў маіх руках!!!!
Так, з Хоцімску я паехала ў Бабрйск да цёткі. Там сустрэлася з Рыткай. Паехалі ў кафэ, хоць і пачаўся лівень... Узялі шампанскае...нічога так пасядзелі, паўспаміалі усялякія прыемныя дробязі. Ёй патэлефанаваў хлопец, прапанаваў сёння “культурна” адпачыць...можна і з сяброўкай. Я ў сваю чаргу патэлефанавала цётцы, што начаваць не прыеду, буду у Рыткі, бо позна вяртацца, цёмна( зноў хлушу,ай, Каця, нядобра). Пазнаёмілася з Рыткіным Данікам, нічога такі хлопец, дый сябры ў яго нічога такія.. Дык вось, адпачывалі мы ў нейкай падпольнай абутковай масцярской. Мне сказалі, што вось так і дзелаюць амаль увесь абутак, які мы сустракаем на рынку, толькі яму пршэюць яшчэ які-небудзь круты лэйбл, і ўсё...Абутак гатовы для продажу!
Назаўтра паехала у Менск, з Менску дамоў... А тут госьці: брат дваюрадны з жонкаю і пляменнікам, а я такая стомленная ўсімі гэтымі пераездамі...паразмаўляла з імі, дый яны паехалі, а я лягла спаць. Прачнулася, дапамагла маці выбраць парэчку, паралельна разгаварваючы пра адпачынак. А вечарам пайшла гуляць, на дыскатэку... Не, гэта невыносна сумна для мяне. Толькі калі дамоў шла з суседкай(мая лепшая сяброўка), дык крыху стала весялей. А так... нейкае разачараванне ад былых аднакласніц, з якімі чамусьці цяпер няма аб чым гаварыць. Чаму? Просто ўсё змянілася, змянілася я ..час, наваколле ...
А яшчэ Італі перамагла!!!!Еў-еў, я так і ведала!!!!
комментарии: 1 понравилось! вверх^ к полной версии

Ад'яджаю 06-07-2006 00:34


Пакідаю родныя мясьціны.. у пошуках шчасця..Паеду да бабулі, адпачну крыху...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Дзень Незалежнасці 03-07-2006 13:45


Прачнулася...ногі самі павялі да тэлевізара...уключыла: па ўсім каналам адно і тое. Нават усё жаданне да канца прачынацца прапала, дык што гэта за свята, калі ўся краіна прымусова павінна назіраць за..(зразумела за кім). Кажыце, чаму прымусова? Не хочаш- выключай тэлевізар, альбо глядзі спутнікавае. Але калі у большай паловы насельніцтва няма спутнікавага тэлебачання, дык адкуль чэрпаць інфармацыю? Ай..што і гаварыць, казалі ўжо і неаднойчы. Можа і не патрэбна нашаму насельніцтву ніякая большая інфармацыя, бо незадаволенных вельмі мала, адкуль жа ім быць, калі ўсе бачаць, што ў краіне ўсё добра!!! Парад, паветраныя шарыкі, добра апранутыя людзі, ГАЛОЎНЫ... Так прыгожа, што й казаць...утопія, адным словам.
Надаела мне гэта ўтопія...
А пачалося ўсё з таго, што прачнулася і ўключыла тэлевізар..
комментарии: 1 понравилось! вверх^ к полной версии
Няма чаго рабіць 02-07-2006 20:25


В колонках играет - Земфіра
Настроение сейчас - ніякае

Усё яшчэ праводжу свой час дома... няма чаго рабіць? Ды й не, гэта проста адгаворка, гэта проста сапсаваўся у мяне рухавік, можа, зараз схаджу на вуліцу? Але ці зменніца ад гэтага нешта?

….Что ей снится, когда слёзы на её ресницах, когда в эту ночь опять не спится и так больно курить одну за одной…Гэта маё становішча ў апошні час... Да, што сэнсу з усяго, колькі можна? Кахаць так дужа , так незвычайна, але неўзаемна.”Любишь-- люби.. А я-- пас”.Чые словы? Так, Кацярына, крыху незразумела...Так што давай, выпраўляй становішча..
Тады, у апошні дзень сессіі, былі разам.. Сказала яму ўсю праўду пра ашукванне у Інтэрнэце ад чужога імя. Рэакцыя?!-- Прыемна было пабаўтаць, не буду хлусіць.-- Ну што, добра што не хлусіш. Здаецца, расставілі ўсе кропкі над “і “, нічога не перашкаджае быць шчаслівымі..Разам быць шчаслівымі. Але не, гэта толькі для дзяўчыны, здаецца, можа быць шчасцем. Ты ж як вецер, любіш свабоду. Думаеш, я не люблю?? Яшчэ як, але, сустрэўшы цябе, я чамусьці згубілася і не змагла зразумець, у якім накірунку мне далей сваволіць. Для цябе адна ноч, гэта проста ноч, неважна, з кім... Для мяне? Казала ж сабе, паеду дамоў, забуду... Але тыя твае словы... хаця, табе, здаецца, нескаладана іх было прыдумаць, схлусіць. І самае балючае тое, што я ўсё разумела ужо тады, а ле паддавалася на тваё ашуканства. Цяпер ты заставіў ненавідзець не толькі цябе, але і сябе. НЕНАВІДЖУ, за тое, што я, аказваецца, такая слабая..бязвольная, зусім не маю годнасці. Божа, дзе мой розум? ...Я ведаю, Ты адкажаш, што яго ў мяне няма, пры чым даўно...Сёння як раз 8 месяцаў...І яшчэ засталося 2 месяцы пражыць, не, нават, выжыць...без цябе.
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
што рабіць на канікулах 02-07-2006 17:08


В колонках играет - да-да-да из рекламы про Бекхэма
Настроение сейчас - звычайнае

Пасля такой невыносна цяжкай сесіі нават ужо і не ведаю, што рабіць.. Сёння нядзеля, якраз усе адпачываюць, бо заўтра зноў выхадны - Дзень Незалежнасці Беларусі..Салюты, феерверкі усялякія, але ўсё гэта мяне не забаўляе так цяпер, як раней. Можа, гэта ад таго, што сталею? А можа, проста хачу адпачыць? Але я ж не збіралася адпачываць летам...
У чацвер як раз пасля апошнягя экзамена пайшлі з Рыткай адзначаць канец другога курса, але чамусьці так сумна пачалося наша невялікае свята.Настрой быў нікуды нягодны. А ад чаго? Ці то мала выпілі, ці то кагосьці ці чагосьці не хапала увогуле. Так вяртаючыся дамоў у 12 ночы вырашылі падняць сабе настрой: стоячы на аўтобусным прыпынку пачалі спяваць песні. Рыта ўключыла на тэлефоне "до скорой встечи", а я на свой спрабавала ўсё наша мастацтва зняць...прычым спявалі мы громка, ці то хацелі пераспяваць Рому Білык, ці то перакрычаць шум матораў прязжаючых міма па праспекту машын. Пасля дзесьці праз тры хвіліны падыходзяць нейкія хлопцы...аказваецца, мы з Рыткай устроілі сапраўдны канцэрт для ўсяго іхняга інтэрната. Я, канешне, несупраць выпадковых сустрэч, але без працягу...Відаць, хлапцам спадабаліся нашы "галасы",у наступны раз будзем грошы браць за праслухоўванне, а тэлефон ім пакінуць мне не захацелася, усё роўна хутка дамоў, далей ад Мінску...
у інтэрнаце выподкова сустрэла каханага, які зусім забыў пра мяне, таму стаў былым...Але каханне не можа стаць былым, яно заўсёды са мной, а гэта быў як раз падыходзячы момант пагаварыць, ды проста пабыць разам...Усё было добра...нават вельмі. Спытаў, што буду рабіць летам. Што буду рабіць? Жыць...проста жыць. "А што,- ён падумаў,- гэта так проста, і не трэба нічога выдумляць". Каб жа.. ён і не ведае, як цяжка жыць без яго, і таму ябуду спрабаваць жыць без яго летам..і чаму ён не адчувае таго ж самага?
Чаму,калі закрываю свае вочы, то бачу яго вочы? Чаму?

[195x239]
комментарии: 1 понравилось! вверх^ к полной версии
Збоку пазіраю на саму сябе 01-07-2006 22:18


Звычайная дзяўчына, што яшчэ можна сказаць...Зноў-такі хоча камусьці паведаміць пра сваю арыгінальнасць, незвычайнасць і нетыповасць індывіда...
[700x525]
комментарии: 1 понравилось! вверх^ к полной версии