• Авторизация


СА СВЯТАМ!!! Шыпшына 14-11-2006 01:15



[300x292]

Студыёзусы ўсяго свету - гэты святочны выпуск газеты "Шосты паверх" прысвечаны ВАМ!
Пажаданне

Я жадаю табе дабра,
Цеплыні і людскіх усмешак,
Каб квітнела твая душа
У абшары блакітных пралесак.
Я жадаю табе любві,
Чалавечай, сямейнай, шчаслівай.
Я жадаю табе вясны –
Абуджэння і новых сілаў.
Вечаровых сяброўскіх сустрэч,
Звон куфэркаў за сябра здароўе.
Гнаць самоту заўсёды прэч
І выдатнага настрою.
Я жыццёвай жадаю смагі –
Хай пануе ў жыцці экстрым.
Я жадаю да зорак прагі –
Хай пульсуе адрэналін.
Я жадаю бясконцай веры
У святло і дабрыню.
Я жадаю не страціць надзеі
У цудоўную мару тваю.

Ірына Грумандзь-Лобан


Дзень студэнта: з гісторыі свята.

 (100x100, 398Kb)У гэтую пятніцу ўсё студэнцтва гуляе. Вядома ж – Дзень студэнта. А што мы ведаем пра яго гісторыю? Сёння свята гэтае – маніфест маладосці, любові да жыцця, прагі да пазнання. Аднак мала хто ведае, што заснаванню яго папярэднічалі трагічныя, жудасныя падзеі.
далей





Навіны факультэта.
Коратка пра галоўнае.

 (96x96, 15Kb)На пачатку навучальнага года студэнтаў ФБФК цікавіла пытанне: хто новы намеснік дэкана? Знайсці замену Вользе Віктараўне Лапацінскай аказалася не так проста. Аднак праблема вырашана. Пасаду намесніка дэкана па вучэбнай рабоце займае Алена Пятроўна Мятла, выкладчык кафедры псіхалогіі.

Усеагульную радасць выклікала ў студэнтаў звестка пра тое, што метадычны дзень на факультэце – субота. Не кожную ж суботу прысвячаць чытацкім дзённікам, рэфератам і курсавым працам. Можна і дадому паехаць. Але хутка радасць была азмрочана: субота стала фактычна звычайным “рабочым” днём. І на самастойную працу часу не хапае, і на апошні цягнік дадому спазняешся.

яшчэ


Ліст у рэдакцыю

 (101x80, 10Kb)Дайте мусорницу! Услышьте крик души!
Уже 4-й год я мучаюсь и страдаю от нехватки мусорниц в наших аудиториях. Казалось бы, мелочь – но доставляет немало неудобств.
Эти важные для жизни вещи встречаются кое-где (ауд. 601, 605, 625), но не повсеместно. Недолго радовала глаз мусорница на 6-м этаже у центральной лестницы. И куда пропадают? Может, их крадут? Или мусорницы портят эстетику интерьера? Но разве горы бумажек, жвачек, оберток и огрызков в партах лучше смотрятся? Привычная картина: на подоконнике в аудитории одиноко стоят пластиковые стаканчики, а за листвой комнатных (читай: аудиторных) растений притаились побуревшие и ссохшиеся огрызки.
Читать далее


НАВУКА (выйсці за муж\жаніцца)
[147x335]Студэнцкія вяселлі

І. Уступ.
Тэма нашага даследавання – студэнцкія вяселлі, іх прычыны, умовы, асноўныя якасці і вынікі. Паколькі па названай тэме літаратуры няма і гэтым пытаннем яшчэ практычна ніхто не займаўся, наша даследаванне з’яўляецца найактуальнейшым.
Мэта даследавання – комплексны аналіз студэнцкіх вяселляў.
Задачы:
1. Прааналізаваць вяселлі, раскласіфікаваць іх.
2. Зрабіць падагульненні і вывады.
3. Даць практычныя рэкамендацыі для паляпшэння якасці вяселляў.

асноўная частка, заключэнне - тут

А зіма не за гарамі

 (100x100, 14Kb)Народная мудрасць вучыць: “Рыхтуй сані летам, а колы зімой!”
Паколькі зіма ўжо не за гарамі, я вырашыла паназіраць, як рыхтуюцца да яе прыходу студэнты інтэрната № 3. аб’ектамі майго даследавання былі пераважна дзяўчаты, бо яны складаюць большасць насельнічтва згаданага “гатэля”. Прааналізаваўшы сітуацыю, можна вылучыць тры асноўныя кірункі із дзейнасці:
1,2,3

"ПалоШ трубку!"
 (141x68, 4Kb)Пакуль беларускія абітурыенты ціха-мірна здавалі свае ўступныя, іх узбецкія калегі апынуліся ў сапраўднай інфармацыйнай блакадзе. Напярэдадні іспытаў мабільныя аператары краіны разаслалі сваім абанентам мэсаджы, у якіх чорным па белым было напісана: “Соры, дарагія. Але заўтра з 9 да 12 гадзін раніцы вы не зможаце прыняць\пераслаць SMS, MMS і іншыя GPRS”. Татальныя “мабільныя” разборкі рэктараў з абітурыентамі і студэнтамі праходзяць не толькі ва Узбекістане. Студэнты ўсяго свету, узброіўшыся мабільнымі тэлефонамі, ходзяць на іспыты як на пагулянку.
прафесар не лох
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
ссылки Cloudberry 06-11-2006 16:53


http://sheba.spb.ru/lit/content.htm - зарубежная литература в сокращении

 

http://bobych.ru/://./ - масса всего интересного: изложения, сочинения, рефераты и многое другое.

 

http://www.ladoshki.com/?books_authors – толковая библиотека

 

http://old.russ.ru/krug/biblio/catalogue.html - каталог библиотек в Интернете

комментарии: 1 понравилось! вверх^ к полной версии

рэферат Шыпшына 26-10-2006 21:00


вось тут рэферацік, што я некалі рабіла. Можа, каму спатрэбіцца.
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
кнігі беларускіх аўтараў... Шыпшына 23-10-2006 23:56


В колонках играет - Малітва

... якіх так часта не хапае на ўсіх у бібліятэцы, можна знайсці тут:
http://knihi.com !!!
Спадзяюся, многім гэтая спасылачка дапаможа ў навучанні

[640x480]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
цікава і карысна Шыпшына 12-10-2006 21:49


В колонках играет - N.R.M. - Маё пакаленне
Настроение сейчас - заахвочанае

Некалькі карысных спасылак для студэнтаў ФБФК.

- http://www.zhurfak.edu.by - тут вы можаце знайсці мноства патрэбнай любому студэнту-журналісту інфармацыі, а таксама літаратуру і, што вельмі важна, спасылкі на пошукавыя сістэмы, якія УСПРЫМАЮЦЬ беларускі алфавіт адэкватна.

- http://www.studenty.by - тут вы знойдзеце артыкулы, інфармацыю, аб’явы пра ўсе мерапрыемствы, падзеі, імпрэзы, акцыі, праекты студэнцкай моладзі, а таксама зможаце выказаць сваё меркаванне на форуме.
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
ГОРКА!!! Шыпшына 09-10-2006 23:35


[283x400]
Яшчэ адна дзяўчына з нашай групы пакінула незамужнія рады... Ну што ж... ШЧАСЦЯ!!! Мы вельмі за цябе рады, Алеся! Несумных вам "пошукаў і рухаў" ;)
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка Шыпшына 29-09-2006 00:41


Мелодыя вясны

Матыў мелодыі кахання,

Струменьчык сонца і цяпла,

Надзею, шчасце і натхненне


Ізноў нясе з сабой вясна.

Паветра чыстае ў далонях,

На вуснах саладосці смак.

Як хораша – зірні наўкола!

Як абудзіла ўсё вясна!


Пачуцці сэрца напаўняюць.

У нябёсах мараў нашых плынь.

Нібыта песняй, далятае

Дзівосны водар веснавы.


Душа трапеча і смяецца,

Ляціць на крылах мараў-сноў

Над усёй зямлёй, над усім бязмежжам,

Дзе згода, радасць і любоў.


Вольга Пяткоўская,

студэнтка 23-й групы
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
"Душенька!" Шыпшына 25-09-2006 23:47


[288x699] [165x388]Наталья Владимировна Романова… Она же Рэма, она же Рома, она же Ромашка, она же Средневековье, она же зам.старосты и самая лучшая соседка… Полностью соответствует своей царственной фамилии: весьма честолюбива и таких больше нет. Нигде. Только нам повезло. С Ромашкой рядом не соскучишься и … не заснешь, даже если о-о-о-о-чень хочешь. Просто не позволит. Удивительно, сколько энергии и внутренней силы в этой миниатюрной девушке!!! «А как он бьет рукой, наш Вася…», - вспоминается песня, когда Рэмка выходит на подачу (она еще и выдающаяся волейболистка!). Ну а то, что она преодолела рубеж по фамилии Морозова и утерла нос небезызвестному в Витебских студенческих кругах Лосякину, - просто… респект и уважуха! Про ее чувство юмора ходят легенды. И тем не менее, эта холтома – одна из лучших по успеваемости студенток. Ее IQ зашкаливает… Явные лидерские качества в купе со всем перечисленным заставляют меня усомниться в правильности распределения наших с ней должностей…Так что встретив на улице хрупкую, миловидную, кареглазую, с огромными ресницами, в одежде из детского мира девушку, которая дико хохочет, - не думайте, что это ходячий анекдот. За плечами Рэмочки – больше 3 лет боев без правил за право зваться лучшей из лучших. Наверное, на нее так влияет подруга-спортсменка. Вперед-вперед и только вперед!
комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии
пОзор! пОзор! (што па-чэску Увага!Увага!) Шыпшына 11-09-2006 01:41


[229x41] НАрод (усе тыя нямногія, хто дабіраецца да нашага дзённіка)! Час пачынаць думаць наконт чарговага выхаду "Шостага паверха"(да Дня студэнта)!Чакаю ідэй, прапаноў!
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
другая змена Шыпшына 15-08-2006 00:57


Паводле апошніх звестак, вучыцца будзем на другую змену. Мд-а-а-а... Нічога, звыкліся ўжо, толькі ж, блін, мала што паспееш так!і яшчэ
комментарии: 1 понравилось! вверх^ к полной версии
“Свежыя” звесткі пра нашыя вакацыі Шыпшына 10-08-2006 01:26


Дасягненні, заняткі, адпачынак:

Воля Баншчыкава – заваліла “Віцьбічы” сваімі матэрыяламі і паехала з мужам на вяселле сяброўкі (букет, натуральна, набыла ў мяне J);

Аня Білык – заўважана зноў са сваім хлопцам на вуліцах Віцебска;

Алеся Дуброўская – відаць, дзесьці ў родным Лепелі; па дадзеных разведкі, збіраецца восенню замуж...

Таня Зайцава – рэспект! Падарыла мне цудоўныя хвіліны ўспамінаў: дала паглядзець відэазапіс нашага Медыума; правадзіла свайго Сашу ў войска; працуе ў дзіцячым летніку “Магістраль”;

Ірынка Каранеўская – шукае дах таго дома, дзе здымалася стужка “Піцер-Fm”... На самай справе, паехала за сваім адзіным (папраўка: адзінымі); грошы хутка заканчваюцца; чакаю яе дамоў хутчэй. ІрОк, ты дзе???

Свецік Карыба – калі нешта не памятаеш – трэба да яе, у Светы ўсё запісана. Дзякуй за звесткі і дапамогу!

Марго Кліменцьева – звесткі адсутнічаюць... Спадзяюся, спакойна перажыла заканчэнне універсітэта яе каханкам (дзякуй Богу, ён ужо адвучыўся!), хоць той і не падазрае пра яе пачуцці;

Читать далее...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Віншую!!! Шыпшына 09-08-2006 01:26


8 жніўня 2006 года - гадавіна вянчання Ірынкі Грумандзь з Сашам Лобан. Такія саюзы злучаюцца на нябёсах, я ўпэўнена. Шчасця вам, кахання і згоды!!! Хай усе жыццёвыя перашкоды толькі закаляюць вашую маладую сям'ю, а ў памяці застаюцца светлыя, ясныя, шчырыя моманты!

[341x293]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
[...студенческий юмор...] ROMA_shkA 05-08-2006 01:28


-         Чаму ў школе ўрокі, а ва універсітэце пары? 

-         Таму што ў школе вучацца, а ва універсітэце парацца...

 Читать далее

 

комментарии: 4 понравилось! вверх^ к полной версии
Навіны (з архіву) Шыпшына 22-07-2006 09:15


В колонках играет - PartyZone - Маё сэрца

Новы навучальны год прынес адну галоўную навіну – студэнцкі заробак павялічыўся ў 1,2 разы. Наколькі адчувальна гэта прыбаўка – залежыць ад вашых адзнак... Аднак магчымасць парадавацца павышанай стыпендыі з’явіцца толькі напрыканцы лістапада. Пакуль у бухгалтэрыі універсітэта адбываецца пераразлік, студэнты адзначаць сваё свята за сродкі, прыпасеныя яшчэ са старога “пайка”.

Добрай традыцыяй у нашым універсітэце сталі сустрэчы з вядомымі пісьменнікамі, літаратурнымі і грамадскімі дзеячамі Бацькаўшчыны. Візіт народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча – яскравы таму доказ. Цікавай, змястоўнай і багатай на эмоцыі аказалася творчая сустрэча з пісьменнікам. Так, менавіта пісьменнікам, таму што адной з мэт візіту была прэзентацыя кнігі прозы Ніла Сымонавіча пад назвай “Разумная дзевачка”, прысвечанай яго жонцы. Таксама на сустрэчы прысутнічалі ўжо вядомы нашым студэнтам пісьменнік Франс Сіўко і рэдактар часопісаў “Ave Maria” і “Наша вера” Хрысціна Ляўко.
Ці гэта сапраўды ў студэнтаў ВДУ такая любоў да творчасці Ніла Гілевіча, ці гэта звычайнае жаданне “дакрануцца” да “жывога класіка”, як выказаўся нехта ў цыдулцы з пытаннем, аднак чарга за аўтографам пісьменніка пратрымалася з паўгадзіны, а то і болей.
Між іншым, да нас дайшлі звесткі, што ў снежні ў Віцебск, верагодна, завітае Рыгор Барадулін. Магчыма, нас чакае новая цікавая сустрэча?

10-га лістапада ў гарадскім культурна-дзелавым цэнтры “КІМ” адбылося чарговае “Картофельнае шоу”. Гэта мерапрыемства, што ладзіцца гарадской арганізацыяй БРСМ, стала ўжо традыцыяй. І праходзіла па знаёмай большасці гледачоў схеме: канцэрт, што час ад часу перарываўся ўзнагароджаннем “ударнікаў” рабочых і будаўнічых атрадаў, КВЗ і дыскатэка. Не абышлося і без розыгрышу прызоў сярод уладальнікаў квіткоў. Атрымалася даволі цікавае забаўляльнае мерапрыемства і адначасова рэкламная акцыя. Аднак стаўленне да рэкламы заўсёды было двухбаковым...

Да Дня студэнта прымыкае таксама даволі значная дата – Міжнародны дзень адмовы ад курэння. Ці ёсць тут нейкая сувязь, мы гадаць не бяромся. Аднак вельмі просім аматараў тытунёвай прадукцыі з такой нагоды даць “перадых” і сваім лёгкім, і лёгкім акаляючых. Хоць адзін дзень за ўвесь год!

Распачаўся агульнауніверсітэцкі конкурс лепшых сценгазет, плакатаў на антыСНІДаўскую тэматыку. Таму ўсе, у каго імунітэт яшчэ “не задушаны” цяжкасцямі студэнцкага жыцця, у каго ў галаве ёсць свежыя ідэі, а мастацкія здольнасці не абмяжоўваюцца “шэдэўрамі” на партах – калі ласка, бярыце ініцыятыву ў свае рукі! Трэба паказаць, што на шосты паверх СНІДу ходу няма! Работы прымаюцца да 29-га лістапада ў выхаваўчым аддзеле. Спецыяльна для цынікаў паведамляем – пераможцы атрымаюць матэрыяльную ўзнагароду.

З 14-га лістапада пачалося першынства універсітэта па валейболу. На гэтым тыдні камандзе дзяўчат ФБФК прадстаяць гульні з камандамі фізікаў, біёлагаў, гісторыкаў, а таксама з дзяўчатамі мастацка-графічнага факультэта. На наступным тыдні пачнуцца фінальныя гульні. Нагадаем, што ў мінулым навучальным годзе нашыя дзяўчаты пацвердзілі сваё званне чэмпіёнаў. Ці атрымаецца ў іх замацаваць занятую пазіцыю? Мы шчыра жадаем камандзе ФБФК перамогі і спадзяемся, што калі хто ў бліжэйшыя дні і будзе прапускаць заняткі, то выключна дзеля таго, каб падтрымаць нашых дзяўчат.

Навіны падрыхтавала
Кацярына Князева
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Авторство: Иринка Грумандзь-Лобан ROMA_shkA 22-07-2006 09:02


Межы

Межы маёй душы
Дзесьці ў тваіх далонях.
Я па жыццёвай шашы
Плаваю на паромах,
Езджу ў цягніках,
Імчуся ў самалётах.
Я ў тваіх руках,
Я ў тваіх пяшчотах.
Вобразы майго сна,
Напэўна, прыходзяць з табою,
Тутака я адна
Злілася з дажджу слязою.
Межы майго кахання
Дзесьці ў тваёй любові,
Межы майго жадання
Змешваюцца з воляй мроі.
Межы маіх імгненняў
Дзесьці ў маім жыцці,
Шмат існуе сумненняў,
Трэба мне шлях прайсці.
Межы майго жыцця
Зараз не вызначальны.
Зноўку мая душа
Ірвецца ў палёт парывальны.
Зноўку імчуся туды,
Дзе ты каханы, адзіны.
Зноўку лятуць цягнікі
У межы маёй Радзімы...


09.10.2003
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Визитка группы Шыпшына 11-07-2006 22:06


На первом курсе любая группа любого факультета по традиции должна подготовить и показать небольшое выступление. Мол, посмотрите, на что мы способны. Перед вами обрывок того, на что оказались способны мы - часть нашего сценария:

На сцэну выходзяць дзве дзяўчынкі, апранутыя на ўсходні манер. Дзея адбываецца на кафедры мовазнаўства.

Зульфія (Пячонкіна Г.): Абу-Алі ібн Сіна!
Голас з-за куліс (Мацяюн Н.): Абу-Алі нарадзіла сына.
Шахеразада (Карыба С.): Абу-Алі тарчок!
Г.: Малайчына Абу-Алі.
З.: Талмуд бардак,
Г.: А ў мяне журнал не запоўнены.
Ш.: Вах!
Г.: Вельмі дрэнна.
Ш.: Турсун задэ.
Г.: Не знасіць табе галавы.
З.: Кукіш, чувак!
Г.: Пераклад адсутнічае.
Ш.: Зульфія, айда пару!
Г.: Зульфія, пойдзем на пару.
З.: Сасі урук?
Г.: Можа, спачатку ў сталоўку.
Ш.: Урук кірдык.
Г.: Сталоўка не працуе.
З.: Шайтан!
Г.: Які жаль.

Уваходзіць Зухра (Папкова В.)

Зух.: Гарэм, курдзюк тарчок!
Г.: Дзяўчынкі, па-мойму, я цяжарная.
Ш.: Якшы сінром.
Г.: Гэта бывае.
З.: Юліш, ішак?
Г.: А ты не хлусіш.
Зух.: Вось це крэст!
Г.: Клянусь Алахам.
Ш.: Тады чалма кірдык.
Г.: Плакала твая навуковая ступень.
З.: Цыц! Хамума топ-топ!
Г.: Цішэй. Намеснік дэкана ідзе.

Уваходзіць Хамума (Грумандзь І.)

Х.: Гарэм, раўняйся!
Г.: Добры дзень, калегі.
Х.: Кранты базар!
Г.: Паслухайце мяне ўважліва.
Х.: Гюльчатай кірдык.
Г.: Гюльчатай захварэла.
Зух.: Што, курдзюк лычок?
Г.: Што, у яе насмарк.
Х.: Не, башка бабах.
Г.: Не, у яе тэмпература.
Х.: Урус шакал?
Г.: Хто пойдзе на замену.
З.: Талды курган.
Г.: Я не магу: у мяне экскурсія.
Зух.: Карван-сарай.
Г.: А ў мяне сход клуба.
Х.: Шахеразада, айда ішак!
Г.: Шахеразада, тады пойдзеш ты.
Ш.: Зноў ішак?
Г.: А чаму я.
Х.: А хто? Дзед Бабай?
Г.: Ну не Пушкін жа.
Разам: Алах акбар!
Г.: Будзь здаровы, наш дэкан.

Дыктар: Навіны спорту на факультэце.

На сцэну выходзіць Лысёнак Г. і выконвае гімнастычны нумар.

Дыктар: Рэклама на канале.

Выходзіць Шупенік А. з банкай кансерваў.

Насця: Купляйце беларускае! Віцебская птушкафабрыка выпусціла паштэт з курыных мазгоў. Калі ў Вас няма мазгоў, купляйце беларускае!

Дыктар: А зараз крымінальныя навіны.

Выходзіць Аліхвер А. і падае пасярэдзіне сцэны. Выходзіць Лысёнак Г., глядзіць на яго і раптам крычыць.

Ганна: А-а-а-а! Трупяня!

Дыктар: Завершыць выпуск навін прагноз надвор’я.

Дыктар уходзіць. На сцэне Білык Г.

Ганна: Добры дзень! З вамі Ганна Білык, прагноз надвор’я на бліжэйшы тыдзень.
У хуткім часе чакаецца павышэнне настрою на 5 градусаў; вецер з боку дэканатаў парывісты, 1-2 праверкі ў месяц; ціск на студэнтаў па-ранейшаму павышаны; а ля туалетаў воблачна, але без ападкаў. На гэтым усё пра надвор’е. Спонсары нашага паказу: сталоўка ВДУ імя П. М. Машэрава, кааператыў прыбіральшчыц універсітэта; адзенне для вядучай прадастаўлена гардэробам ВНУ. Асаблівая падзяка аддзелу па выхаваўчай рабоце за прадастаўленне ватману для карты універсітэта, а таксама...

Выходзіць Шупенік А.

Насця: Віцебскай птушкафабрыцы, якая выпусціла паштэт з курыных мазгоў! Калі ў Вас няма мазгоў, купляйце беларускае.
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
НАЧАЛЬСТВО :) anastasia_beauty 05-07-2006 01:46


Екатерина Князева :)
БОСС, она же староста нашей группы. Мне кажется, что просто не возможно описать словами этого Человечка, тут нужно усиленно жестикулировать!!!!!
Во-первых, Екатерина не только гений, но ещё и до ужаса обаятельная особа. В любое занятие вносит изящество и блеск. Она очень элегантна (лично я всегда и постоянно консультируюсь у неё в вопросах моды и не только, пока советы даёт бесплатно).
Во-вторых, с ней лучше не спорить – всё равно бесполезно. Катюша ясно и чётко, при помощи доходчивой аргументации объяснит, что ваша точка зрения, мягко говоря «неправильная», и что самое страшное, так оно и есть на самом деле ...
В-третьих, Екатерина Васильевна – преданный и очень верный друг, помощник и товарищ. С удовольствием может втянуть приятельницу в любую авантюру, в которой сейчас сама принимает непосредственное участие, и главное, я-то введусь 
В-четвёртых, это человек, которых не раз спасал не только меня, но и нашу группу … Она готова делать всё на благо РОДИНЫ, при этом совсем себя не жалеет … характер такой….
Продолжать можно ещё очень долго!!!
А вообще мы её любим, сильно-сильно … ПРАВДА :)
[236x437]
комментарии: 5 понравилось! вверх^ к полной версии
главные Cloudberry 05-07-2006 01:16


Катерина и Ремик. На заднем плане Аня Билык

[450x306]

комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии
группа по физкультуре Cloudberry 05-07-2006 01:11


спец. и сборная.

[600x401]

комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
традиционная газета... Cloudberry 05-07-2006 01:07


"Шосты паверх"

 

[500x348]

комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии