Это цитата сообщения
АнАлДи Оригинальное сообщениеТОП-10 самых смачных беларускіх страваў, каб парадаваць гасьцей
Прыгатаваныя зь мясцовых прадуктаў і па традыцыйных рэцэптах стравы – больш карысныя для здароўя, чым замежны фастфуд, сьцьвярджаюць некаторыя навукоўцы. Павал Берасьнеў прапануе дзесяць самых смачных і простых беларускіх страваў, каб парадаваць сваіх сямейных і гасьцей.
1. Тушаная фасоля з цыбуляй і морквай
Запечаная фасоля – гэта страва, якая пры гатаваньні ў вёсцы патрабуе мінімальнага ўдзелу ў працэсе: фасоля на ноч заліваецца вадой, з раньня ставіцца ў печ – і ў абед вы маеце шыкоўную, наварыстую, духмяную і сытную страву.
Фасолю можна прыгатаваць і ў гарадзкіх умовах. Спачатку замочваем яе ў вадзе на ноч, каб набухла. Потым ставім варыцца ў падсоленай вадзе: надоўга і на малым агні, пакуль не разварыцца і ня стане амаль што гатовая. Асобна смажым цыбулю з морквай і сушанымі грыбамі (грыбы трэба папярэдне заліць кіпнем, каб разьмяклі) на нерафінаваным алеі (можна дадаць крышачку масла). Пасьля пасыпаем спэцыямі і трохі тушым, бо спэцыі добра аддаюць водар у алеі.
Нашу прыгожую і залацістую сумесь морквы, цыбулі і грыбоў зьмешваем з фасоляй. Калі трэба – дасольваем і дасыпаем яшчэ спэцыямі. Усё выкладваем у бляху, накрываем фольгай і ставім у разагрэтую да 180–200 градусаў духоўку на 30–40 хвілін. Усё, можна есьці – амаль як зь печы!
Што спатрэбіцца: фасоля, цыбуля, морква, сушаныя грыбы, спэцыі, соль, алей, масла.
2. Калдуны з сушанымі яблыкамі
Трымайце эксклюзіўную страву ад салігорскіх палешукоў – такога рэцэпту вы ня знойдзеце нават у інтэрнэце. Усе прывыклі, што калдуны робяцца зь мясам або грыбамі, а тут – вэгетарыянскі варыянт.
Пачынаем з бульбы – яе трэба надзерці на тарцы, як на дранікі, і пасаліць – каб і ня прэсна было, і ня надта салёна. Перамешваем і адціскаем праз марлечку ад лішняй вільгаці, каб бульбяная маса стала сухаватай. Бо потым трэба будзе рабіць бульбяныя шарыкі, і яны не павінны разлазіцца ў вадзе.
Далей бульбяную масу раскачваем на далоні і ў сярэдзіну кладзем сушаныя яблыкі, парэзаныя на невялікія долькі. Закрываем як пельмені, скачваем у шарыкі, абвальваем у муцэ і закідаем у рондаль з кіпнем. Варыць – пакуль не паўсплываюць.
У гэты час на патэльні смажым цыбулю на масьле, але не да поўнай гатоўнасьці. І не забудзьцеся пасаліць.
Апошні этап – вылавіць калдуны з рондаля, даць ім трохі абсохнуць на талерцы і пакласьці на патэльню да цыбулі. Абсмажваць да залацістай корачкі, падаваць на стол пад сьмятанай і запіваць малаком.
Што спатрэбіцца: бульба, сушаныя яблыкі, масла, соль, сьмятана.
3. Дранікі
Вядома, у ТОП-10 не абысьціся бяз дранікаў, якія прысутнічаюць у шмат якіх славянскіх кухнях пад нацыянальнымі назвамі. Мы ж гатаваць будзем паляшуцкі варыянт дранікаў – дадаўшы цыбулі.
Дзяром бульбу на тарцы. Калі задужа вадзяністая – адціскаем праз марлю, бо калі вадкасьці будзе шмат, то дранік цяжка будзе варочаць на патэльні. Дробна рэжам цыбулю, зьмешваем з бульбай і солім. Солі павінна быць дастаткова, каб дранікі ня выйшлі прэснымі.
Смажым на алеі да залацістых корачак (можна дадаць крышачку масла, але не абавязкова). Падаём гарачымі, паліваем сьмятанай.
Што спатрэбіцца: бульба, цыбуля, соль, алей, сьмятана.
4. Бабка
Бабку можна гатаваць у двух варыянтах – сапраўдную і вэгетарыянскую. У любым выпадку дзяром бульбу – тут ужо вадкасьць можна не адціскаць.
Для вэгетарыянскай бабкі трэба трошкі папасэраваць на патэльні цыбулю да залацістага колеру, дадаць у бульбу, перамяшаць і дастаткова пасаліць.
Для сапраўднай бабкі абсмажваем цыбулю з салам (калі яно ўжо засоленае са спэцыямі, то выйдзе вельмі духмяна). Потым зьмешваем з бульбай, добра солім і ставім запякацца – ці ў гліняныя гаршчэчкі, ці ў бляху. Пры тэмпэратуры 180–200 градусаў выпякаем хвілін 40. Бабку ядуць гарачай і з малаком.
Што спатрэбіцца: бульба, сала, цыбуля, соль.
5. Мачанка з грыбамі
Каб згатаваць мачанку, спатрэбіцца дзьве патэльні. Першая – для аладак з адной шклянкі кефіру, аднаго яйка, цукру і солі. І, вядома, мукі – яе трэба дадаваць столькі, каб кансыстэнцыя цеста нагадвала сьмятану.
Адстаўляем у бок цеста для аладак «адпачыць» хвілін на дзесяць, а пакуль на глыбокай патэльні смажым грыбы, дадаём да іх цыбулю і солім. Калі ўсё гэта будзе амаль гатова, у апошні момант заліваем тлустай сьмятанай. Не шкадуйце – ліце, каб плавала!
Ну, а цяпер смажым аладкі і падаём з нашай грыба-цыбульнай падліўкай – або заліваем зьверху, або мачаем асобна.
Што спатрэбіцца: кефір, яйка, цукар, мука, соль, грыбы, цыбуля, сьмятана, алей.
6. Расольнік зь ячнымі крупамі
Аўтэнтычны вясковы варыянт
Читать далее...