• Авторизация


Русіфікацыя Беларусі / Русификация Беларуси Annettika : 16-03-2023 17:42




комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
салідарнасць: сцяг Украіны ў Мінску Annettika : 24-02-2023 11:13


солидарность с Украиной (700x525, 53Kb)

У Мінску беларусы на знак салідарнасці з украінскім народам узнялі сцяг Украіны

P.S. Як мінімум 1575 беларусаў затрымалі за антываенную пазіцыю за год з пачатку ўварвання расейскіх войскаў ва Украіну, з іх 56 чалавек атрымалі тэрмін ад 1 да 23 гадоў.

комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии

ПТН ПНХ! Annettika : 21-02-2023 08:43


ПТН ПНХ (700x366, 55Kb)

24 лютага «Укрпошта» выпусціць новую марку.

Марка носіць назву «ПТН ПНХ!». На ёй — графіці Бэнксі з дзюдаістам, якога паваліла дзіця. Сродкі ад продажу пойдуць на дабрачыннасць.
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Радзіма, вярніся дадому Annettika : 19-02-2023 14:31




комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Палітвязня Мікалая Дзядка змясцілі ў ШІЗА на сем сутак Annettika : 10-02-2023 18:20


photo_2022-02-14_10-10-24 (700x466, 74Kb)Стала вядома, што нядаўна адміністрацыя гродзенскай турмы № 1 змясціла палітвязня Мікалая Дзядка ў штрафны ізалятар на 7 сутак. Мінулыя 7 сутак ШІЗА Мікола адбыў у студзені. Прычыны — невядомыя.

Міколу затрымалі 11 лістапада 2020, пасля чаго моцна збiли і катавалі. Яго асудзілі да пяці гадоў зняволення. 28 чэрвеня палітвязню ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым. Увесь час у знявленні на яго аказваецца ціск — толькі летам ён 44 дні бесперапынна ўтрымліваўся ў ШІЗА па надуманых прычынах.

pencil (460x11, 2Kb)

💌Падтрымайце палітвязня лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі: Турма № 1, 230023, Гродна, вул. Кірава, 1 Дзядку Мікалаю Аляксандравічу / 230023, Гродно, ул. Кирова, 1. Тюрьма № 1. Дедку Николаю Александровичу
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Ва Украіне выпусцілі адмысловыя канверт і марку, прысвечаныя Алесю Бяляцкаму Annettika : 26-01-2023 15:46


Конверт (700x502, 51Kb)

Ва Украіне выпусцілі адмысловы канверт, прысвечаны нобелеўскаму лаўрату прэміі міру Алесю Бяляцкаму. Адначасна выйшла і марка, прысвечаная Беларусі ў звязку з нобелеўскім уганараваннем праваабаронцы, піша «Гарадзенская Праваабарона».

Ініцыятарам такога выдання стаў Уладзімір Ханас, грамадскі дзеяч з Тэрнопалю: «Ва Украіне хапае патрыятычных марак, сусветны розгалас выклікаў знакаміты «рускі карабель».
У Беларусі такіх брэндаў няма. Таму мы вырашылі выпусціць праект маркі з беларускай сімволікай. Пасля абмеркаваньняў вырашылі абраць стылізаваны варыянт адной з першых марак незалежнай Беларусі з гербам «Пагоня».
Гэта афіцыйны плацежны сродак – і своеасаблівы сімвал падтрымкі і салідарнасці з беларускім народам. І канверты, і маркі зробленыя, пасля спецгашэння — мы іх дашлем беларускім сябрам».
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Мікола Дзядок знаходзіцца за кратамі 800 дзён Annettika : 22-01-2023 18:50


бацька Дзядка (700x700, 83Kb)
Выданне «Новы час» паразмаўляла з бацькам палітзняволенага Міколы Дзядка Аляксандрам.

Вось некаторыя цытаты:

💬 «Пачну з таго, што сёння ў нас вялікая радасць – Мікола тэлефанаваў, яму дазволілі 5 хвілін размовы. Я пачуў яго голас, адчуў ягоны настрой. Хачу сказаць, Мікола ў нас проста вялікі чалавек! Нават у гэтых абставінах з ім застаецца пачуццё гумару. Размова была, як звычайна, даволі сумбурная, бо шмат што хочацца сказаць, але стараліся паспець вымавіць адно аднаму самае патрэбнае».

💬 «У Міколы ўсё добра. Праўда, нядаўна адсядзеў сем сутак у ШІЗА, пакуль не ведаю, за што. Але зараз усё ў парадку. Сядзіць ён у камеры, чытае кніжкі».

💬 На пытанне, ці ўдаецца яму самому весці нейкае нармальнае, звычайнае жыццё, Аляксандр адказвае:

«Ведаеце, не атрымліваецца. Кожная хвіліна, кожны дзень праходзіць у думках пра яго. Гэта вельмі цяжка. Але для мяне найістотнейшае – каб у яго ўсё было ў парадку».

💬 А вось пасля пытанне, ці дастаткова падтрымкі з боку беларусаў, міжнароднай супольнасці, адзначае:

«Я стараюся заўсёды быць у сацсетках, усё чытаць… Але пра Міколу даўно нічога не чытаў. Пра матэрыяльную падтрымку не кажу, патроху самі спраўляемся, нам гэта не ў навінку. Але маральнай падтрымкі вельмі не хапае».

💬 «Дарэчы, зараз стала крыху лепш з лістамі. Ліставанне стала часцейшым».

pencil (460x11, 2Kb)
Крымінальная справа на Мікалая Дзядка была заведзеная ў лістападзе 2020-га. Пры затрыманні супрацоўнікі ГУБАЗіКа моцна збілі актывіста, выкарыстоўвалі пярцовы газ, а потым гвалтоўна прымусілі запісаць «пакаяльнае» відэа. У аддзяленні ГУБАЗіКа Міколу Дзядка жудасна катавалі.
10 лістапада 2021 года суддзя Анастасія Папко прысудзіла яму пакаранне ў выглядзе пяці гадоў пазбаўлення волі. Мікалай віну не прызнаў.

pencil (460x11, 2Kb)
Падтрымаць Міколу можна лістамі і тэлеграмамі: Турма № 1. 230023, Гродна, вул. Кірава, 1. Дзядок Мікалай Аляксандравіч
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
заложник лукашистского режима Annettika : 14-12-2022 13:21



edik- (700x466, 63Kb)
Эдуард по-прежнему остается в СИЗО — это рекорд нахождения в заключении без суда.

Жалобу на незаконность продления срока содержания под стражей Эдуарду Бабарико по итогам заседания не удовлетворили.
На следующей неделе будет 2,5 года, как Эдик содержится на тюремном режиме без предъявления окончательного обвинения и направления дела для рассмотрения в суд.

Напомню, 18 июня 2020 года Эдуарда и Виктора Бабарико задержали и заключили под стражу. С тех пор никаких видимых результатов «расследования» в отношении Эдуарда (кроме систематического продления срока в СИЗО) — не наблюдается.
Человеку нечего предъявить, кроме того, что он сын экс-кандидата в президенты Виктора Бабарико.

Ну что сказать, сволочная власть устанавливает по своим понятиям сволочные законы, но очень часто просто творит беспредел, ибо "не до законов". И так на протяжении долгого времени нахождения одного мудака у власти.
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру Annettika : 07-10-2022 12:15


Алесь Беляцкий (700x700, 69Kb)

Алесь Бяляцкі — кіраўнік і заснавальнік праваабарончага цэнтра «Вясна».
З ліпеня 2021 года знаходзіцца за кратамі.

комментарии: 1 понравилось! вверх^ к полной версии
Палітявязня Мікалая Дзядка бесперапынна ўтрымліваюць у ШІЗА 44 дні Annettika : 15-09-2022 14:44


photo_2022-02-14_10-10-24 (700x466, 74Kb) Мікалая Дзядка бесперапынна ўтрымліваюць у ШІЗА 44 дні. Пра гэта паведамляецца ў Telegram-канале палітвязня Мікалая Дзядка.

"Выпускаць з ШІЗА мяне мабыць не вельмі хочуць. За акт на ДР атрымаў яшчэ 7 сутак. А 27 жніўня займаўся ёгай, сеў рабіць медытацыю і на мяне склалі новы акт – парушэнне формы адзення – яшчэ 7 сутак. У мяне павінен быць выхад 13 верасня. Але за 9 дзён да гэтага ў 6:20 раніцы зноў зайшлі ў камеру і па-ранейшай схеме. Сказалі павярнуцца тварам да сцяны і зрабіць даклад па форме, а калі я гэта зрабіў, склалі акт аб тым, што адмовіўся зрабіць даклад. Увогуле, мабыць яшчэ і верасень буду ў ШІЗА. З надыходам халадоў стала трохі няўтульна, але я трымаюся і буду трымацца далей", – цытуе палітвязня канал.

Нагадаем, Міколу затрымалі 11 лістапада 2020, пасля чаго моцна збівалі і катавалі. Яго асудзілі да пяці гадоў зняволення. У калоніі яму замянілі рэжым на турэмны.

💌 Падтрымаць Міколу:
220023, Гродна, вул. Кірава, 1. Турма № 1, Дзядок Мікалай Аляксандравiч


pencil (460x11, 2Kb)

"Выпускать из ШИЗО меня видимо не очень хотят. За акт на ДР получил еще 7 суток. А 27 августа занимался йогой, сел делать медитацию и на меня составили новый акт – нарушение формы одежды – еще 7 суток. У меня должен быть выход 13 сентября. Но за 9 дней до этого в 6:20 утра снова зашли в камеру и по прежней схеме. Сказали повернуться лицом к стене и сделать доклад по форме, а когда я это сделал, составили акт о том, что отказался сделать доклад. В общем, видимо, еще и сентябрь буду в ШИЗО. С наступлением холодов стало немного неуютно, но я держусь и буду держаться дальше".

На данный момент Николай находится непрерывно в ШИЗО с 3 августа – 44 дня.

Адрес для писем:
230023, Гродно, ул. Кирова, 1. Тюрьма № 1.
Дедок Николай Александрович
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
У коміка Славы Камісаранкі выйшаў першы стэндап па-беларуску Annettika : 14-09-2022 16:17




комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
З’явіўся бясплатны сайт з беларускай музыкай, казкамі і аўдыёкнігамі Annettika : 31-08-2022 15:04


сайт (700x467, 22Kb) бясплатны сайт з беларускай музыкай, казкамі і аўдыёкнігамі
Праект BelarusMusic.com распрацаваны і падтрымліваецца валанцёрамі для распаўсюджання беларускай мовы.
Больш за 4300 песень, аўдыёкніжак і дзіцячых казак на беларускай мове. Штодзённыя абнаўленні.

Праект таксама можна падтрымаць і прапанаваць свае творы для публікацыі.

комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Кулеба, иди следом за российским кораблем! Annettika : 31-08-2022 11:51


Белорусы и Кулеба (700x700, 78Kb)
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии