• Авторизация


Еўрапейскі марш маімі вачыма 14-10-2007 20:49 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Значыцца, усе мае знаёмыя ці не ішлі, ці хварэлі сёння, а таму пайшоў адзін.
Недзе ў 13:40 прыехаў на Кастрычніцкую. Мянтоў не было. Народу - прыкладна 1000 чалавек, але хутка пад'язджалі і ў 14:00 было ўжо тысячы 2-3. Пад'ехаў мацюгальнік, але яго глушылі свістам - арыгіналы набылі свісткоў і свісцелі ва ўсю.
Калі мы рушылі па праспекце, нас было каля 4 тысяч + да нас далучаліся на ўсім шляху невялікімі купкамі, на падыходзе да Акадэміі прыблізна ацэньваю натоўп у 5000 чалавек. Мянтоў усё яшчэ мінімум.
На Акадэміі нас чакалі прыблізна столькі ж. Нехта крыкнуў "Ідзем на бібліятэку", большасці гэтая ідэя спадабалася і ў выніку 2-3 тысячы пайшлі на Бангалор, а 7-8 - далей па праспекце. Дарэчы, на Акадэміі, злучыўшыся, мы выйшлі на праезжую частку! Я ішоў ля гіганцкага сцяга Еўрасаюза, а за намі ехалі аўтазакі. Было крыху боязна, што зараз пачнуць хапун, але яны не вылазілі.
І тут між Чалюскінцамі і Маскоўскай, насупраць дзіцячай чыгункі калона раптам развярнулася. Фіг ведае, чаму. Мы пакрочылі назад, калона звярнула на Сурганава - відаць, на Бангалор. Але я, як і абяцаў, на Бангалор не пайшоў, а, сустрэўшы Вітуху, Віту і двух Вэшак пайшоў з імі ў Чалюскінцаў. Такі вось вынік.
Падагульняючы, ЕМ быў болей пазітыўны, чым папярэднія акцыі. Мы нарэшце ішлі не як дазволена (Акадэмія-Бангалор), а як хацелі (Кастрычніцкая - і амаль да Алмаза)
В колонках играет: System Of A Down - Highway Song

LI 5.09.15
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (5):
julycaesar 14-10-2007-21:06 удалить
Я был на Бангалор (живу там :):) Всё тоже было мирно. Всего народу тысячи две-три было. Появились неожиданно и тихо.
А мы на Бангалор пайшлі, месца, я кое дазволена аказалаўся стадыён у лесе..(((
rossonera 15-10-2007-11:10 удалить
я на жаль да чалюскніцаў не дайшла, да алмаза таксама, (справы былі), але ў цэлым атрымалася нядрэнна. онца падбадзёрвала, колькасць чалавек таксама. хаця перш, калі збіраліся на кастрычніцкай, думалася, што ўвогуле народу ня будзе( але ж наадварот!
Шыпшына 16-10-2007-11:03 удалить
шпацыр шпацырам - але якія вынікі?
І хто з лідэраў апаў быў?
Ultrabelarus 16-10-2007-21:15 удалить
Исходное сообщение Шыпшына: шпацыр шпацырам - але якія вынікі?

І хто з лідэраў апаў быў?

Самае кульнае - што гэтых п\лідэраў не было анікога! Усе на Бангалоры, і мы самі вырашылі на Бібліятэку пайсці!

LI 5.09.15


Комментарии (5): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Еўрапейскі марш маімі вачыма | Ultrabelarus - Дзённік сумнай пачвары | Лента друзей Ultrabelarus / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»