• Авторизация


Без акуляраў 11-09-2007 20:03 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Першы аповед з новай серыі "Асобныя аповеды".
Кожны ранак я прачынаюся ад таго, што сіні (а ўзімку - фіялетавы) прамень сонца гарэзліва ўрываецца праз вакно і асвятляе ўвесь мой невялічкі пакой. І кожны ранак у мяне з'яўляецца няўцямнае адчуванне, што нешта з гэтым святлом не так. Аднойчы мне на вочы патрапілася кніга, у якой сцвярджалася, што калісьці сонца было не сінім, а чырвоным. Не ведаю, ці можна даваць веры гэтаму, бо таксама ў кніжцы даводзілася, што трава і дрэвы раней былі зялёнымі, а гэта ўжо дакладна абсурд.
Што мяне яшчэ засмучае - дык гэта акуляры, якія ўсе вымушаныя насіць для абароны ад радыяцыі (чамусьці ўвесь астатні антырадыяцыйны камплект аніякіх пачуццяў не выклікае). Часам вельмі карціць іх зняць, але радыяктыўнае выпраменьванне захалоджвае гэтае памкненне.
Сёння ўсё змянілася. Да планеты набліжаецца астэроід і калонія паспешліва збірае рэчы, каб шукаць прытулку дзе-небудзь яшчэ.
Я сеў на прыгорку і назіраю за заходам сонца. Для ўсіх астатніх ты проста зорка, але не для мяне, прынамсі, усё маё жыццё прайшло ў тваім святле... Задуменна кідаю позірк на наваколле. Ну і д'ябал з ёй, з радыяцыяй! Колькі ўжо было радыяцыі і колькі яшчэ будзе! Цікава ж, ці напраўду трава ружовая, а сонца сіняе! Здымаю акуляры. Так, напраўду. Уздыхаю. Ярка-салатавы заяц сеў у сотні метрах ад мяне і смешна варушыць вушамі. "Вось ён жа без акуляраў, без касцюма - і нічога, нармальны заяц!" - думаю я, марудзячы вяртаць акуляры на месца. Сонца кідае мне на развітанне апошні праменьчык і знікае.
"Ну што, мо, сустрэнемся яшчэ! - кажу я зайцу, - Шанцы, што метэарыт праляціць міма - 20%..."
Заяц уважліва слухае, а потым хутка знікае ў лесе, відаць, каб падзяліцца навіной з супляменнікамі.
Я ўстаю, закідваю акуляры кудысці ў цемру і крочу да ракеты - апоўначы мы адлятаем.

В колонках играет: Iron Maiden - Journeyman

LI 5.09.15
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (2):
rossonera 12-09-2007-13:37 удалить
мдзя, сповед дзяцей Чарнобыля...
Ultrabelarus 14-09-2007-21:33 удалить
Исходное сообщение rossonera: мдзя, сповед дзяцей Чарнобыля...

Я наогул іншае меў на ўвазе, але версія цікавая.

LI 5.09.15


Комментарии (2): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Без акуляраў | Ultrabelarus - Дзённік сумнай пачвары | Лента друзей Ultrabelarus / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»