ой... паспрабую коратка апісаць, што з намі тварылася апошнія 2 сутак.
02.06 ў 11:20 мы сабраліся. Марат умудрыўся набыць для магнітафона не тыя батарэйкі, і мы ледзь не спазніліся на электрычку, чакаючы, покуль ён спрабаваў вярнуць грошы - патрэбных батарэек там не было. І вярнуў жа!
Надвор'е было паскуднае, што не замінала нам ужываць і купацца :) Вада была цёплая (у суботу. А вось у нядзелю ўжо не вельмі...)
А потым было весела: дровы варавалі дровы. Сцямнела, сухіх дроў няма, дзе ўзяць? Дэлегацыя з мяне, Марата і, здаецца, Пілікулы, ідзе вараваць дровы... і ўдалося ж!
Паколькі мафон аказаўся нечакана толькі касетным, было ў нас 3 касеты: NRM, Three Days Grace і Nirvana. Апошніх круцілі не меней за 20 разоў, пэўна.
Ноч, паўстае пытанне: а нафіга наогул нам цэлыя 3 намёты? 5 чалавек лезе ў адзін, каб было цяплей, астатнія 7 (Юля, Маша, я, Нося, Бузя, Таня і Пятро) чакаем світанка.
Каля 3 гадзін ночы мабільнік канчаткова разраджаецца. Прыемна быць незалежным ад сучаснага свету.
Адкрываюцца іншыя сутнасці некаторых асоб: 9-ае месца на рэспубліканскай алімпіядзе па фізіцы спявае песню са словамі "Четыре трупа возле танка \ Дополнят утренний пейзаж". Спачатку ўсім падабаецца. Але пасля раза дзесятага ён пачынае ўсіх выводзіць і да агульнай радасці засынае ў намёце пасля наступнага выпадка: Марата пасылаюць дакупіць - не хапае. Ён ідзе - але крамы ўжо зачынены. Нейкім чынам дастае нейкую самагонку ў бутэльцы з-пад мінералкі. Апа п'е і хоча запіць мінералкай...
Нося паказвае фокусы: са словамі "Петюнь, хочешь фокус?" паслядоўна з'яўляюцца заныканая восьмая бутэлька, бутэлька ліманаду, нейкія сухарыкі і яшчэ шмат іншага. Я забаўляюся тым, што адбіраю ў яго свой уласны плед па сістэме Вэйдара: 3 падыходы па 10-12 разоў... не ўдаецца.
Уранку ўсе не могуць дачакацца 9 гадзін - адкрыцця крамы.
Вандроўка назад - у ідылічнай канструкцыі з трох чалавек: Юля спіць, паклаўшы галаву на калені Машы, а ногі - на мае калені.
У 20:00 нядзелі я вяртаюся дадому.
В колонках играет:
Nirvana - Polly
LI 5.09.15