• Авторизация


Крочым разам 10-04-2007 16:44 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Крок. Крок. Крок. Крок.
Крочу па мокрым асфальце.
У свеце 6 мільярдаў людзей,
(120 мільярдаў пальцаў)
У свеце 12 мільярдаў ног,
Ў секунду 12 мільярдаў крокаў
Робяць яны разам са мной...
Ну, можа, крыху меней ці болей.
Ну добра, з іх два мільярды спяць,
І столькі ж у школе або працуюць.
Яшчэ мільярд у столю глядзяць...
Але ж мільярд кудысьці шыбуе!
І так прыемна адчуваць,
Што не адзін ты ў цемры крочыш...
Хоць пагадзіўся б абмяняць
Ўсіх на адну,
Што крочыла б побач
19.09.06
В колонках играет: Nirvana - Old Age (Outtake, 1991)

LI 5.09.15
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Крочым разам | Ultrabelarus - Дзённік сумнай пачвары | Лента друзей Ultrabelarus / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»