• Авторизация


Гродна 29-03-2007 17:21 к комментариям - к полной версии - понравилось!


У Гродна было файна!
Уразіла:
- Болей, чым у нас, беларускай мовы
- Рэальна старажытны горад, ёсць будынкі нават 17 стагоддзя, і шмат брукаваных дарог
- Прыгажосць краявідаў і гораду
- Кафэ "Транзіт" на вакзале. Вырашыў не рызыкаваць. Там жа на вакзале ёсць зялёны зубр і мемарыяльная дошка, што там, на вакзале, 14 сакавіка 1863 году адбыўся бой між паўстанцамі і царскімі войскамі.
- Заапарк. Неверагодна, але я ўпершыню патрапіў у заапарк! Малыя клеткі. Мядзведзь, які ўставаў на бетонную паілку і ўсёй вагой абрушваўся на сценку клеткі, але так і не змог яе парушыць. Сумна сеў зусім як чалавек, паклаўшы лапы на калені. Галубы, што былі абсалютна ва ўсіх клетках і, відаць, лічылі сябе галоўнымі экспанатамі. Каты, якія таксама паўсюль лазілі і паказвалі мадэль лепшага заапарка, без клетак.
- Мноства розных рэлігій у адным месцы. Суседнічаюць царква, касцёл, сінагога (праўда, зачыненая на вечны рамонт) і кірха. А яшчэ пабачыў Каложу. Не вельмі ўражвае, насамрэч, пасля пачутага і прачытанага. Але, тым не менш, даволі старажытная, у месцах, дзе мясцовыя напаўсектанты не абабілі яе дошкамі. Ізноўткі вельмі прыгожыя краявіды.
- Маршрут Мінск-Гродна транзітам з Віцебска каштуе 19000, а Гродна-Мінск транзітам да Масквы - 20000...
- Паліглотка Маша, сустракаючы бок, якая ведае беларускую, рускую, англійскую, польскую і іспанскую мовы, думае на вар'яцкай сумесі ўсіх гэтых моў і таму пастаянна выпраўляючая сваю хуткую гаворку.
- 40 гадзін без сну дазволілі праспаць сёння да паловы на другую дня.
- Маленькая чалавечая трагедыя. Дзядуля 75 год вырашыў пад старасць павандраваць, узяў квіток Віцебск-Гродна (у яго 2 ступень інваліднасці, квіток бясплатны), паглядзець Гродна. Але ў дарозе яму стала блага і цяпер ён, па ўсім, бачыць мясцовы шпіталь.
- Іншыя 2 спадарожнікі, трэнеры нейкай дзіцячай каманды па кахею. Вязуць дзяцей, а самі ўзялі ў дарогу піва, гарэлку і бухаюць...

LI 5.09.15
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (2):
ааа:) Прывітанне перадаў Гародні?:) мы хутка таксама там будзем:)..
з.ы. чакай ад мяне ліст з фоткамі:) папаўняць калекцыю з флагам будзеш:)))
Прывітанне табе ад Дашкі. Яна таксама з Гародні. Чытай яе артыкул "Як навучыцца размаўляць па-беларуску" ў апошнім нумары "Нашай Нівы". Вельмі класна.


Комментарии (2): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Гродна | Ultrabelarus - Дзённік сумнай пачвары | Лента друзей Ultrabelarus / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»