• Авторизация


Пімен Панчанка 21-03-2007 22:53 к комментариям - к полной версии - понравилось!




Не_подарок
(Беларусы)



П. Панчанка


“Беларуская мова”





Ільняная і жытнёвая. Сялянская.


Баравая ў казачнай красе.


Старажытная. Ты самая славянская.


Светлая, як травы ў расе.





Вобразная, вольная, пявучая,


Мова беларуская мая!


Дратаваді, здеквалі, мучылі...


Ты жыла і ў працы і ў баях.





Пра цябе, як сонечная дзіва,


І Купала, ды і ўсе мы снілі сны...


Ад цябе, ласкавай і праўдзівай,


Адракаюцца цяпер твае сыны.





Пра народ мой, цярпялівы, прцавіты,


Помняць партызанскія лясы...


Хто за намі? Пакаленне прагавітых.


Халуеў я чую галасы.





Я спяваў пра жыта і пра жаўранкаў,


Ненавідзеў акупантаў і прыгнёт,


А сягодння- вялікадзяржаўнікаў,


Што разбэсцілі вялікі мой народ.





Навучылі не рабіць-


Хлусіць і красці.


Дзеці ў школу з іншай моваю бягуць.


Я хацеў, нашчадкі вас праклясці,


Ды люблю сваю зямлю... і не магу.


1986г.
В колонках играет: 3 Doors Down - The Real Life

LI 5.09.15
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Пімен Панчанка | Ultrabelarus - Дзённік сумнай пачвары | Лента друзей Ultrabelarus / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»