• Авторизация


Начны аповед №0. Дах. 17-03-2007 20:22 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Даўно ўжо вяду гэты праект - начныя аповеды. Усе яны сапраўды напісаныя ноччу, пасля апоўначы:) Існуе зараз 5 скончаных + 2 пачатых, надрукавана - 3.
Сёння - уступны аповед.

Начны аповед №0 (пралог). Дах
01.11.2006. 0:50

Палова на першую ночы. Уздымаю галаву. Падымаюся з-за стала. Скептычна перачытваю марныя спробы апісаць свой бягучы стан (Бязмерная туга, ваганне ад адчування ўласнай нікчэмнасці да эгаістычнага "яны не разумеюць мяне" з лагічным вывадам "яны ідыёты"). А між тым амаль кожны хоць раз у ім апынаўся. Змагаюцца з ім па-рознаму: лішкам калорый ці алкаголю, пусканнем слёз або крыві, змяншэннем колькасці сваіх нярвовых клетак шляхам біцця галавою аб сцяну, або чужых - пагрозамі самагубства. Я - лезу на дах. Плэер у кішэню, слухаўкі ў вушы - і наперад.
Люк зачынены. Д'ябал! У роспачы. Што рабіць?
- Алё! Хто гэта? Зараз гадзіна ночы! - незадаволена бурчыць сябра з суседняга пад'езду ў трубку, адначасова замяняючы даведку 0-88, - Люк? Нашто табе? Ну добра, добра, чакай.
Праз хвіліну, пачуўшы задавальняючы мяне адказ аб стане люка, не зважаючы на холад і дождж, крочу ў іншы пад'езд. Атрымоўваю яшчэ адну порцыю лаянкі ад сябра, які ўжо паспеў заснуць і быў абуджаны гукам дамафона, узбягаю па прыступках, вырываюся на адкрытую прастору. Халоднае паветра злёгку п'яніць, дождж хутка не пакідае на мне сухога месца, а я ўрубаю музыку на максімум, слабенькія кітайскія слухаўкі пачынаюць хрыпець, але мне ўсё роўна, і я крычу ў ноч, запракінуўшы голаў, утаропіўшы погляд у неба, на зоры і танюткі зараз месяц.
Аптымальна, гэта лепшы спосаб для выхаду з глыбокай дэпрэсіі, бо адзінае магчымае непрыемнае наступства - заява ў міліцыю цёткі-пляткаркі з рэхалакатарамі заміж вушэй, якая тольуі і робіць, што з усімі сварыцца, на ўсіх крыўдзіцца і з любой нагоды піша скаргі. Такія асобы ўсюдыісныя, яны з'яўляюцца гэткім жа невынішчальным наступствам цывілізацыі, як пацукі і рэклама. У верхнім вакне майго пад'езда пагражальна запальваецца святло і я нутром адчуваю, хто зачыніў люк на дах.
Узбуджэнне патроху сыходзіць, я злажу з даху. На гадзінніку палова на другую. Перакрэсліваю папярэдне напісанае.
Горад не з'яўляецца сам па сабе крыніцай дэпрэсіі. Але ён узмацняе гэты стан, бо нават у натоўпе ты можаш адчуваць адзіноту. Таму трэба памятаць, што ў любога будынку ёсць дах, і можна адчуць сябе вышэй за ўсе надзённыя праблемы проста ўзлезшы на яго. Самагубствы збольшага адбываюцца з тае прычыны, што людзі, апынўшыся наверсе, усё адно глядзяць уніз, на надзённае, не жадаючы (або не здагадваючыся) зірнуць у нябёсы.
Перачытваю. Уздыхаю. Камячу ліст і выкідваю. Кладуся спаць. Дождж яшчэ крыху задуменна грукоча ў шыбу, а ўраніцы саступае месца снегу. Я не люблю снег. Ён спараджае шапкі. З дажджом жа ў нас ёсць нешта агульнае. Мабыць, свабода і адзінота...

LI 5.09.15
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (1):
Андрюха:) молодчина:)
да. про плейер.. :) музыка-это святое!(с) Машка_Аврилли


Комментарии (1): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Начны аповед №0. Дах. | Ultrabelarus - Дзённік сумнай пачвары | Лента друзей Ultrabelarus / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»