• Авторизация


Ўласна кшталту вынікі РК 26-02-2007 20:36 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Вось, нарыў спецыяльна для вас вынікі:
Па выніках мінулага году, у намінацыі "Лепшая песьня" перамогу атрымаў N.R.M. з гітом Гадзючнік! Віншуем!

Астатнія вынікі такія:

Намінацыя “Лепшы выканаўца хіп-хопу году” — гурт “Городская тоска” з альбомам “С миром” (выдавец “Go-Records”, Гомель).

Намінацыя “Кліп году” — “Apple Tea” групы “Apple Tea” (рэж. Уладзімір Янкоўскі).

Намінацыя “Выканаўца году” — Янка Маўзэр (група “Tav.Mauzer”).

Намінацыя “Альбом году” — “Босиком по мостовой” групы “J_морс”.

Намінацыя “Праэкт году” — зборнік твораў розных выканаўцаў “Прэм’ер Тузін 2006”.

Намінацыя “Рок-выканаўца году” — Атмараві, за альбом “Романтика”.

Намінацыя “Папулярны выканаўца году” — група “J_морс” за альбом “Босиком по мостовой”.

Намінацыя “Пазытыўная музыка” — група “Наугаль” за альбом “У земли под юбкой”.

Намінацыя “Традыцыя і сучаснасьць” — група “Ur’ia” за альбом “Калі-чакра”.

Намінацыя “Сьпеўная пазія” — Зьміцер Вайцюшкевіч за альбомы “Танга з ружай” на вершы У.Някляева і “Калыханкі”.

Намінацыя “Цяжкая музыка” — гомельская група “Rasta” за альбом “The Age of Movement”.

Намінацыя “Рок-карона году” — група “Rasta”.

Спецыяльныя прызы: у намінацыі “Надзея году” — група ВИА “Визит”, у намінацыі “Лепшы замежны выканаўца беларускага рок-н-рола” — група “Daimos” (Смаленск).
Вось гэтыя Daimos - гэта было нешта! Яны сыгралі кавер на Мясцовы час! Зашыбенны! І размаўлялі па-беларуску.
В колонках играет: Misstake - Beer

LI 5.09.15
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Ўласна кшталту вынікі РК | Ultrabelarus - Дзённік сумнай пачвары | Лента друзей Ultrabelarus / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»