• Авторизация


Пасьля апакаліпсіса 07-11-2006 13:04 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Выстаўляю на суд свой найноўшы твор, здаецца, пазаўчорашні.

6:42 раніцы. Зьвініць будзільнік. Прачынаюся. На аўтамаце працягваю руку, выключаю будзільнік. Накрываюся зноў коўдрай, але раптам прахопліваюся. Падсьвядома адчуваю – штосьці тут няправільна. Немаведама адкуль з’яўляецца ўпэўненасьць, што нікуды йсьці ня трэба. Перабіраю ў галаве магчымыя варыянты (ад аптымістычнага “сёння нядзеля” да песімістычнага “мяне выключылі з ВНУ”). Кідаю позірк на пакой. Пакой, дзякуй Богу, мой. Адрыўны насьценны каляндар паказвае сераду, перакідны нападложны (раней ён быў, напэўна, настольным) – чацвер, але абодва аптымістычны варыянт абвяргаюць. А вось сябры – адзін нязграбна разваліўся ў крэсьле, другі – інтылігентна пасопвае, расьцягнуўшыся на дыване, – падцверджваюць другую здагадку, абнадзейваючы, праўда, што сябрам мой лёс неабыякавы, прынамсі ўчора вечарам яны мяне суцяшалі. Прымаючы ва ўвагу колькасьць пустых бутэлек, з’яўляецца вэрсія, што суцяшалі мяне болей за 2 чалавекі. І праўда, у выніку агляду кватэры знаходжу яшчэ 5 целаў сяброў і сябровак у незадавальняючым стане.
Пасьля няўдалых спробаў дамагчыся ад іх хоць нейкай інфармацыі, вяртаюся ў пакой. Заўважаю на стале газэту. Першая старонка аддадзена артыкулу “Заўтра апакаліпсіс!”, другая – праблемам фармавання бюджэту на наступны год. Апошняя старонка змяшчала аб’яву “У сувязі з апакаліпсісам наступны нумар нашае газэты выйдзе ў суботу” і гараскоп на тыдзень. Узрадаваны тым, што “на наступным тыдні дзеяньні будуць падмацаваныя цвярозасьцю меркаваньняў”, а “найгоршым днём будзе субота, і не варта на яе што-небудзь плянаваць”, я быў жорстка вернуты ў рэальнасьць гукам сьвідраваньня. Суседзям, якія ўжо другі год рабілі рамонт кватэры, нішто не магло замінуць, нават апакаліпсіс. Зрабіўшы яшчэ круг па кватэры, знайшоў дзяўчыну, што спала ў ваньне. Яна дрэнна памятала, што было ўвечары, але аказалася ў больш-менш задавальняючым стане, каб дапамагаць прыбірацца.
Уключыўшы тэлевізар, мы ўбачылі на экране пустую студыю навінаў, і голас за кадрам, у якім чытаўся галаўны боль, паведаміў нам, што “па непрадбачаных абставінах канец сьвету адтэрмінаваны і ў сувязі з гэтым сёньняшні дзень аб’яўлены непрацоўным”.
- Як жа, - хмыкнула дзяўчына, - проста большасьць сёньня проста не ў стане працаваць.
- Так, - пагадзіўся я, - Што яны там сьвідруюць раніцай пасьля апакаліпсіса? – я кіўнуў галавою ўніз, на суседзяў, - Можа, у іх не рамонт там? Можа, яны выкрадаюць людзей і сьвідруюць іх, покуль тыя не скажуць, дзе грошы?
Яна ўсьміхнулася.
Я зірнуў у вакно. Ноччу выпаў сьнег і, паколькі яго ніхто не прыбраў, прыхаваў увесь гарадзкі бруд. Горад быў чысты і прыгожы, як ніколі. Але пачынаўся новы дзень. Людзі прачыналіся, віншавалі адно аднаго з непрацоўным днём і зноў ішлі забруджваць Зямлю. А цярпеньне Зямлі падыходзіла да канца. Яе ўжо пачынала трэсьці ад ўзбуджэньня. Любы, каханы астэроід, па ўсім, ізноўку забыўся на спатканьне. Або ён наўмысна не прыляцеў? Плянэта ажно здрыганулася ад такой думкі, недзе ў Японіі робаты, у якіх яшчэ не было функцыі ап’яненьня, зарэгістравалі землятрус сілай 6 балаў. А можа, ў яго ёсьць іншая?!..
В колонках играет: N.R.M. - Толькі для цябе

LI 5.09.15
[420x491]
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (1):
Прывітаннне,прабач што не пішу, не тэлефаную, але часу проста катастрафічна не хапае. Наогул, нядрэнна. Эпізод цалкам рэальны.Па законах жанру тут павінна ісці "але". Не яго не будзе, добра. А што б ты рабіў на месцы свайго героя?


Комментарии (1): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Пасьля апакаліпсіса | Ultrabelarus - Дзённік сумнай пачвары | Лента друзей Ultrabelarus / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»