Ох... Увесь дзень на нагах. Спачатку школа. Потым на 10 хвілін забягаю дадому, каб кінуць партфель, пераапрануцца, узяць грошы і падпісаць паштоўку.
14:30 - у піцэрыі яшчэ раз адзначаем ДН Арвэн. Было 6-8 чалавек (бо Фрадкін і Шумейка то прыходзілі, то ўхадзілі).
16:00 - ужо на Бангалоры, з Незразумелай (яна ж паступіла ў нас на журфак) на Джынсавым Фэсце. Спачатку ўсялякія гаварылі (у тым ліку і Мі), потым былі Parason і Чырвоным па белым, а на Краме, на другой песні ("Будзь разам з намі") вырубілі электрычнасць. Спачатку адныя спявалі "Купалінку", а другія "Гадзючнік". Потым - усе разам "Тры чарапахі". Канешне ж, скандавалі, з'явіўся нават новы лозунг - "У Ве-не-су-э-лу!", нехта нават запусціў фейерверк. Але канцэрт так і не аднавіўся.
Нікога з настаўнікаў не бачыў, роўна як і іншых знаёмых...
В колонках играет:
Nirvana - Pennyroyal Tea
LI 5.09.15