Сёння нам пагражалі.
Дырэктрыса прама на ўроку ўварвалася ў кабінэт, стала пагражаць выключэннем любому, хто будзе заўважаны ў суботу на Бангалоры, бо ўсе класныя кіраўнікі і яна сама па ўказцы міністэрства будуць там вылаўліваць сваіх... Таму чакайце на пару тысяч болей чалавек! :)
Асабліва ўразіла фраза: "Не знаю, почему он вялікі... Вот наша гимназия можно сказать великая, или там Великая Отечественная Война"
Вось. Таму, як хто мяне пазнае, не крычыце, я буду маскіравацца, ну і наогул можа сцягам твар закрыю. На ўсялякі выпадак. Хоць і спадзяюся, што гэта звычайная чутка, якую спусьціла міністэрства для таго, каб меней прыйшло людзей.
Яшчэ цытата: "Вот будет вам 18 - тогда ходите куда хотите". Ага, а потым жа ўсё адно застанецца: могуць выгнаць з універа, не працягнуць кантракт на працы...
Наогул жа, ейная антырэклама фэсту мела адваротны эфект. Цяперака ўсе пра яго даведаліся, і нават пара чалавек з класа, што ў нас зусім не апазіцыянэры, вырашылі схадзіць, паглядзець на тое, што забараняюць...
В колонках играет:
Горад312 - Вясна
LI 5.09.15