Вы калі-небудзь бачылі кантралёршу, якая б размаўляла па-беларуску?
Сёння, вяртаюся дадому не як зазвычай, на тралейбусах-аўтобусах, а на электрычцы - мне ўсяго прыпынак праехаць, але распісанне не супадае з канцом заняткаў.
А сёння хіміі не было. Вось. Уваходжу, бачу кантралёршу, іду ў іншы вагон. Яна таксама не дурная, ідзе за мной, даганяе. Я ўсьміхаюся, думаю, як адмазацца. "Няма ў мяне білеціка"... І тут яна таксама са мною пачынае па-беларуску! Хай з памылкамі, але ўсё ж! Спачатку сказала: "Што, начапіў "За свабоду" - значыць за "без білета?"", а потым адпусьціла без штрафа (6500!) са словамі "Ладна, хоць па-беларуску размаўляць умееш..." і накінулася на нейкую жанчыну, ужо па-руску: "Он-то ладно, молодой, а вы чего без билета?" Вось такія патрапляюцца...
В колонках играет:
Metallika - Metallika - Nothing Else Matters
LI 5.09.15