Хадзіў учора на канцэрт на Бангалоры. Што здзівіла - толькі 2 спецназаўцы! Ды і ў штацкім было неяк няшмат. NRM - супер! Здалося, што на NRMе колькасць людзей падвоілася. І ўсе таньчылі, і ў мяне ногі стаміліся стаяць, рукі стаміліся махаць і язык стаміўся падпяваць і крычэць!.. Супер! А потым пад'ехаў пусты тралейбус і яго, як жартавалі, можна было везці ў бліжэйшае аддзяленне міліцыі.
LI 5.09.15