• Авторизация


Газета "Звязда"... 08-07-2006 01:45 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Я ўпарта выпісваю газету "Звязда" па адной простай прычыне: гэта адзіная (лепей сказаць, апошняя) штодзённая газета на беларускай мове. Але ў апошні час ужо такія ляпы яны дапускаюць. Вось, з нядаўнага.
"Папугай". Хаця я і сам толькі нядаўна даведаўся, што па-беларуску гэта ЧЫЮК, але то я, а то газета.
"Лятучая мыш". З маленства думаў, што КАЖАН.
"Ведзьма". Яшчэ МРОЯ спявала пра "паляваньне на вядзьмарак"...
Можа, хто яшчэ памятае ляпы? (Акрамя хрэстыматыйных птыц ды дзярэўні)

LI 5.09.15
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (6):
julycaesar 09-07-2006-08:35 удалить
Самую крутую трасянку я слышал по телевизору, году в 96-м...В какой то молодежной передаче (беларускамоунай) ведущий на всю, как говорится, страну шахнул - " Крысты на кладбiшчы" :)
Ultrabelarus 09-07-2006-18:25 удалить
Супер... вось сам крэст зраблю прэзидэнту на кладбишчы

LI 5.09.15
Шыпшына 10-07-2006-03:02 удалить
магу пераслаць сваю курсавую "Адхіленні ад літ. нормаў у газеце "Звязда". Разглядала толькі 5 нумароў, а памылак... Ад звалкі да "Дзежа Вю"
Amakunakatta 13-08-2006-15:10 удалить
Бачыла плакат:"Прырода--бясцэнны дар беларусаў!".
З.Ы.А чаму назва газеты "Звязда",а не "Зорка"?
02-10-2006-00:49 удалить
скажы, калi ласка, дзе ты бачыў (чытаў)цi чуў у апошнi час чыстую мову, акрамя як у забаненых газетах цi на забаненым радыё - дзе нi вазьмiся, на тым жа афiцыйным першым канале радыё(што само па сябе не вызывае здзiўлення)любы запрашаны госць - цi то кандыдат гiстарычных навук з дакладам аб гiсторыi Беларусi, цi сам паэт - песеньнiк Карызна - звярнi ўвагу на тое, з якой цяжкасьцю яны падбiраюць словы на мове i з якой натхненнасцю перабiраюць сваю "беларускамоўную" гутарку ўсялякiмi "это", "вот", "она" , "да" i т. д....Ды й не дзiва, што "Звязда" - лукашоўская, па сутнасьцi газета (пара навучыцца разлiчаць - i назва сама за сабе гаворыць, гэта яшчэ з 30-ых, пэўна, пайшло)дазваляе сабе такiя справы... Гэта нават, можа, i наўмысна робiцца - своеасаблівы рупар такi дзеля ягоных намераў абрусiць, абсавецiць, як толькi можна, тое, што засталося ад мовы, i заўжды там прысутнiчаў такi таемны намер...Каб трохi паглыбiць свае веды ў гэтым фiлдзе, раю пачытаць караценькi артыкул "Небеларуская мова ў беларускай літаратуры", напiсаны Кузьмой Чорным яшчэ ў 1928 годзе (i наогул, для агульнага развiцця, ягоныя творы)адгэтуль - http://txt.knihi.com/corny/niebielaruskaja.html, i ўспамятаеш, што не сёння з'явiлiся гэтыя праблемы, а калi хочаш пачытаць сапраўдны беларускi часопiс, не купляй нiчога, а чытай у iнтэрнэце, у тым жа knihi.com...(imHo, канечне... бо калi цягне да савецкiх часоў - калi лааска)
25-10-2006-01:06 удалить
Прабачай ужо, але зноўку цябе патурбую. Выпадкова натрапіла на вось такое (дарэчы, у гэтага ЖЧ-карыстальніка юзэрпік, надта падобны на твой) - проста цікава, імхо ... http://mobiusz.livejournal.com/21311.html


Комментарии (6): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Газета "Звязда"... | Ultrabelarus - Дзённік сумнай пачвары | Лента друзей Ultrabelarus / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»