• Авторизация


Прыхільнікам фэнтэзі 03-06-2006 14:35 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Даўным-даўно. Мінулым летам. Арвэн Ундаміэль даслала мне верш свой, а я яго з ейнага дазволу перарабіў. ён, праўда, усё адно застаўся крыху вар'яцкім і няскладным...

I(частка першая)
Ваякі ішлі натоўпам вялікім
Ажно да Ангмара, а мо' і Арнора,
Ды гэта ня так ўжо і важна.
ваякаў тысячаў з дзесяць было
(А можа нават і болей)
Ды ворагаў колькасьць перавышала...

Чакалася жорсткая сеча.
ніхто і не марыў,
Пра дапамогу.
А з Захаду плыў Валінор-
бо Арвэн Элронда прасіла,
Па ворагам каб той ударыў.

Ён і ня думаў нікога чакаць-
сабраў народ і пайшоў ваяваць.

Гномы сталі разам-
такога даўно не было!
Хобіты вылезлі з нораў
З камфортных вылезлі нораў
(За зельле для трубак, ну й за сьвятло)

Змагацца на вуліцы выйшлі-
З транспарантам хто, хто - з мячом,
А хто на'т і проста з патэльняй!
Людзі таксама не спалі.
Арагорн не хацеў ваяваць,
а паехаў Радзіму ён абараняць,
разам з сябрамі з Рахана...

II(частка другая)
Бывае я думаю (дзіўная справа!)
і нешта здалёк мне нагадвае
Гэты вось сьвет.
Гэты няісны,прыдуманы сьвет,
Калі паглядзець ня так,
нагадвае мне... сучасны сьвет.
Бы іх маляваў адзін мастак,
Або мастакі сядзелі на адной з мільёнаў камет,
Што лётаюць вакол нас.
Проста у розны час!

III(частка трэцяя)
І хай вы палічыце ўсе мяне
банальнай дурніцай,
можа, яно так і ёсьць,але....
Мы ўсе за сусьвет баімся,
Баімся за родных людзей,
За Беларусь-Радзіму.
А што мне бэн Ладэн? Так, ліхадзей,
Я не баюся яго! І праз яго ня згіну.
Баюся таго,што нам не хапае свабоды
Нам не хапала яе заўжды,
Яе нехапала заўсёды!
Ды ў нас засталося яе, як у Сахары - вады.
Баюся....

Калі ж разабрацца, чаго я баюся найбольш?
Не, не пагрозы, што Захад й Усход нясе,
Не, не баюся я ядзерных бомб.
баюся найперш... сябе.

Я не баюся дэградацыі народа,
Я не баюся алкагалізма,
Не баюся забруджаньня прыроды,
Наркаманіі, сатанізма.
Змагаюся я з усім,
да чаго цягнецца наш сьвет дурны.
таго, чаго не пазьбегнуць нам.
...і з гэтым нічога не зробіш....

IV(частка чацвёртая)
Баюся... але ці мне хтосьці паверыць?
Ну, паслухае нехта мяне?
Што? Ніхто?
Напэўна, Вы мяне лічыце ўсе
З'ехаўшай з глузду.
напэўна. Я гэта прадбачыла.
Не трэба быць такімі ж як я.
вы, калі ласка, не бойцеся.
бо разам - мы сіла,
ні ў кога моцаў ня хопіць ісці насуперак нам!
Мы- Беларусы!
Мы- ня скіфы!
мы- ня гунны, якіх баяўся ўвесь свет!
Мы - горш, мы мацней!
Калі мы разам станем сьцяною
ніхто не пасьмее назваць нас нядобрым словам!
ніхто....
А?! Мяне ніхто не пачуў...
нажаль...
Гэтае я ня прадбачыла...

Arwen Undomiel & Ultrabelarus. лета 2005

LI 5.09.15
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (2):
вай! Дзякуй) эх.. а мне падабаецца)))
Шыпшына 12-06-2006-01:05 удалить
Моцна! Дзенькую бардзо паэтам фэнтэзі!


Комментарии (2): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Прыхільнікам фэнтэзі | Ultrabelarus - Дзённік сумнай пачвары | Лента друзей Ultrabelarus / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»