Мне перадали эстафету, спачатку Шыпшына, а потым Незразумелая.
Прыдумаць 5 словаў на першую літару назвы дзённіка.
"Канец ілюзіяў і што здараецца пасля"
К.
КАХАННЕ - тое адзінае пачуццё, дзякуючы якому яшчэ існуе жыццё на гэтай плянэтцы.
КУРТ (Кабэйн) - не слова, а імя, ды ўсё ж. Геніяльны музыка, вакаліст аднаго з лепшых гуртоў усіх часоў і народаў Nirvana з філясофіяй жыцця, якая мне ўсё болей падабаецца: "жыві хутка, памры рана", "лепей згарэць, чым згніць".
КРЫНІЦА - пачатак чаго заўгодна.
КРАМА - магазін, а яшчэ беларускі гурт.
КРАІНА - тая, дзе ты жывеш.
Перадаю эстафету ўсім, хто пажадае.
В колонках играет:
H.I.M - Rip Out The Wings Of A Butterfly
LI 5.09.15