Сёння хавалі настаўніцу... Не буду падрабязна апісваць, бадай, кожны перажыў гэта сам, а хто не перажыў - дай Бог і надалей не трапляць на могілкі. Дзядоў-бабуль маіх хавалі на вясковых могілках. Я ўпершыню трапіў на Менскія могілкі - у Калодзішчах. Адчуванні можна параўнаць з тымі, якія перажывае чалавек, які ўпершыню прыехаў у горад. На вясковых могілках ціха, яны заўжды між дрэваў і, што самае галоўнае, яны маленькія. Там спакой, цішыня, цень ад дрэваў, урэшце рэшт.
А вось гарадскія могілкі... Як жылі мы ў гарадскіх джунглях, так і там. Маленечкія ўчастачкі з агароджай. Ад краю да краю. І наводнага дрэўца наўкол, нават травы амаль няма. Колькі тысяч тут пахавана! Дзесяткі, калі не сотні!..
Другі шок я атрымаў, калі мы падышлі да новых могілак. Колькі магіл без помнікаў яшчэ, а гэта значыць, ім і года няма! Жах... Перад намі хавалі, і мы ад'язджалі і чулі, што ў 3 будуць хаваць яшчэ кагосьці...
Не дай вам Божа патрапіць на менскія могілкі. Лепш хай мяне пахаваюць там, адкуль мае бацькі (хоць сам я і карэнны мянянін)...
В колонках играет:
Moonspell - Luna
LI 5.09.15