Файна было! Учора прыйшоў а палове на 11 вечара, таму пісаць не было калі.
Вось. Прыехаў недзе без 20 хвілін 18, адразу сустрэўся з Юляй, што з зачыненага ліцэя. Пайшлі да калён, там згубіліся.
Затое сустрэў дзяўчыну з класа, Жэню. З ёю ўжо і застаўся. Прыемна, што сустрэў даволі шмат людзей са школы, і нават прамільгнуў твар адной настаўніцы.
Мянты здымалі нас на камэры, а мы ім крычэлі "Далучайцеся" і сьмяяліся, пазіруючы і здымаючы іх. Мянты засмучаліся, адыходзілі ўбок, але працягвалі здымаць.
Нарэшце, недзе ў 8, рушылі. Супер было! Дрэнна, што не перакрылі рух. Дзядзька нейкі ўспамінаў, што ў 1996 не пыталіся нават і йшлі па ўсёй вуліцы, а не толькі па тратуары. З вокнаў высоўваліся людзі, махалі сьцягамі і проста падтрымлівалі. Машыны гудзелі "Жыве Беларусь", прычым не толькі легкавыя, а нават і тралейбусы. Ля мяне йшлі дзяўчыны і спявалі беларускія песні. Найбольш папулярнай была "Паветраны шар".
Было недзе 15-20 тысяч чалавек.
Дайшлі да Бангалор, а потым - да нейкай царквы. Там памітынгавалі і ў 22:05 разыйшліся. (Я ў палову сыйшоў)...
Добра.
Жыве Беларусь!
В колонках играет:
ULIS - Pa-nad daxami
LI 5.09.15