Трымайце трэцюю з пяці частак.
27.03.06. Рэінкарнацыя.
Вандроўнікі. Шэры горад.
Быў вечар. Збіралася на дождж. Дзяўчына ішла па шэрым горадзе ўздоўж шэрых дамоў, сустракала шэрых людзей у шэрай вопратцы. Яна шукала хоць каго-небудзь незквітенлага. Нічога. За ўвесь дзень ніводнай каляровай плямы. Хаця не. Калі яна йшла міма могілак, убачылатам нейкую няясную постаць, што сноўдалася між магіл. Нават здалёк была бачная ейная разгубленасць. Дзяўчына так задумалася, што не прыкмеціла, як постаць знікла.
Так, вырашыла яна, трэба схадзіць да Ягонай магілы. Гэта апошняя надзея...
Дзяўчына без цяжкасцяў знайшла, што шукала. Вось і невысокі помнічак з выбітым па яе загаду чатырохрадкоўем.
- Чаму? Чаму ты кінуў нас? Мяне? - адчайным шэптам закрычала Дзяўчына, - Што мне рабіць?
Дождж забарабаніў па каменню. Дзяўчына заплакала. Яна сапраўды не ўяўляла, што рабіць далей. Потым крыху супакоілася і працягнула:
- Калі ласка, падкажыце мне, што яшчэ магчыма зрабіць? Ці ўжо можна далучацца да вас дваіх на нябёсах? - трохі саркастычна запытала яна.'
Раптам неба падзяліла на дзве часткі маланка, і дзяўчына ўбачыла змяю, што абвівала куфэрак. Яна ўздыхнула. "Што ж , - падумала яна, - калі гэта галюцынацыі - я хворая; калі гэта знак - відавочна не заклік жыць..."
Яна зноўку шпацыравала па шэраму гораду. Нават чорны колер ночы тут замацавацца не мог. Людзей амаль не было - Гэтыя сядзелі па дамох, і толькі шэрыя постаці міліцыянераў, у якіх быў ПРЫКАЗ, падазрона пераследвалі яе вачыма, пакуль яна не хавалася за даляглядам.
Навальніца мацнела. І тут у думках Дзяўчыны ўрэшце акрэслілася задумка.
Зайшоўшы ў першы патрапіўшыся дом з незачыненымі дзвярыма яна шпарка ўзабралася на самы верх і , з некаторай цяжкасцю адчыніўшы люк, выбралася на дах.
На хвіліну ў яе перахапіла дыханне ад адкрыўшайся прыгажосцію Потым яна ўсё ж ткаі апомнілася, выпрасталася ва ўвесь рост і ўзняла рукі да неба.
- Давай, маланка! - перакрыквала навальніцу Дзяўчына, - Бі ў мяне! Колькі праклёнаў ты выслухала ад іншых , а я прашу цябе! Бі! Спыні маё існаванне!..
Яна заплюшчыла вочы і стала чакаць. Але дачакалася толькі таго, што нехта паклаў руку ёй на плячо. Яна азірнулася. Па-за ёю стаялі два міліцыянеры. "Мабыць, на крык прыйшлі", - падумала яна.
- Грамадзянка, вы парушаеце закон. Пройдземце ўніз, - роўна прабубніў адзін.
- Пройдземце з намі, - падхапіў другі, - да выяснення абставінаў.
- У Дзяўчыны падкасіліся ногі, яна ўпала і страціла прытомнасць.
- Два міліцыянеры сінхронна прамаўчалі, потым сінхронна хмыкнулі і гэтак жа сінхронна, узяўшы "за-рукі-за-ногі", пацягнулі яе ўніз.
- Шэры горад, здаецца, атрымаў апошнюю, рашаючую перамогу.
В колонках играет:
Joe Dassen - L'ete Indien
LI 5.09.15