• Авторизация


Вандроўнікі. Восьмай вясною. 20-04-2006 20:19 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Калі памятаеце, калісьці я выклаў маленечкі аповед "Вандроўнікі. Іншы шлях". Пашукайце ў ранейшых запісах. Вандроўнікі - пенталогія. А таму - трымайце другую частку!
Вандроўнікі. Восьмай вясною.
05.03.06. Існаваньне
Дзяўчыну абудзіў тэлефонны званок. Была нядзеля, а таму 9 гадзін былі вельмі небяспечным часам для тэлефанавання.
- Алё, - незадаволена прабурчэла яна, - Хто? - Што? - Ну... - Добра, добра...
Праз паўтрары гадзіны яна ўжо была ў выцвярэзніку.
Яшчэ раз прабачце, што абудзілі, раніцою, але... - Доктар быў засмучаны тым фактам, што Дзяўчына аказалася не жонкай і нават не сястрой, а проста знаёмай.
- Ладна, усё роўна абудзілі.
- Яго прывезлі ўвечары, думалі - п'яны, ляжаў проста не дарозе і глядзеў у неба...
- Неба зорнае ўчора было, - задуменна сказала Дзяўчына.
- Так, канешне, але не на дарозе ж ляжаць.
- Добра, добра, працягвайце.
- Усю ноч Ён не спаў, не спіць і зараз, толькі паўтарае адно-адзінае слова - "Чаму?" Раней гучна, цяпер ужо - ледзь чутно... Пры сабе ў яго быў толькі лісток паперы і нататнік з двума тэлефонамі. Па адным сказалі - такая тут даўно не жыве, па другім - адказалі Вы...
- А што на лістку?
- Толькі верш нейкі...
- Можна паглядзець?
- Так, зараз прынясу.
Покуль Доктар хадзіў за лістком, Дзяўчына зірнула ў вакно. Неба, супраць усіх народных прыкмет было зацягнута аблокамі. Збіралася на дождж.
- Вось, трымайце, - працягнуў паперку неўпрыкмет вярнуўшыся Доктар.
На акуратна вырваным з вучнёўскага сшытка ўклетку лістку трохі нязграбна былі напісаныя восем радкоў. Левай рукой. Дзяўчына адразу пазнаала гэты почырк. І адразу ўсё зразумела. Гэта быў развітальны верш.
Да пабачэння, сябры мае!
Мілыя, родныя дарагія...
Больш не пачуеце вы мяне,
Больш не адчуюць ветру крылы.
Да пабачэння, мой родны край,
І пасля смерці я буду з табою...
Я адлятаю ў вырай ці ў рай.
Чакайце мяне восьмай вясною.
L.P.
L.P. - гэта быў Ейны псеўданім. Толькі два чалавекі ведалі, хто хаваецца пад гэтымі літарамі: Дзяўчына, якая ў чарговы раз перачытвала 8 вершаваных радкоў, і хлопец, які ляжаў у ложку ў выцвярэзніку і бясконца паўтараў: "Чаму?" - мабыць, усё яшчэ ўяўляючы, што над ім не столь, а зорнае неба.
...Гэта было восем гадоў таму. Дзе толькі не з'яўляліся простыя і чыстыя вершы з подпісам L.P... Ад часопісаў і газет да платоў ля будоўлі. Крытыкі ўхвалялі і абагаўлял талент, прарочылі вядомасць, але нечакана L.P. знікла. Проста вершы болей не апускаліся ў паштовыя скрыні рэдакцый, а пафарбаваныя наноў платы заставаліся безжыццёва шэрымі. І толькі два чалавекі ведалі...
- Ну што, можа пойдзеце да... Яго? - абарваў думкі Доктар.
- А? Што? Канешне, канешне.
Ён безжыццёва ўглядаўся ў столь. Дзяўчына наблізілася да яго і пачула шэпт: "Чаму? Чаму?"
Ён кахаў Яе. Бясконца аддана і нягледзячы ні на што. Але восем гадоў таму Яна скончыла жыццё самагубствам, пакінуўшы адно гэтыя восем радкоў. Ён цэлы тыдзень сядзеў ля Ейнай магілы, покуль яго не ўвезлі ў крытычным стане ў шпіталь. Ад гэтага часу ён хадзіў увесь час бы цень. А цяпер, значыцца, гэта.
- Не ведаю, што рабіць, - паціснуў плячыма Доктар, - Ён не п'яны, трэба яго адпусціць. Але ляжыць вось так. Можа, хуткую выклікаць? - Доктар ніколі не сустракаўся з такімі выпадкамі. Працаваць са звычайнымі п'янымі было нашмат лягчэй.
Раптам ён падаў праявы свядомасці - падняў руку і заварушыў ёю.
- Ён штось хоча напісаць! - здагадалася Дзяўчына.
- Левай рукой? - засумняваўся Доктар.
- Ён ляўша! - патлумачылы Дзяшчына і дала Яму той самы лісток, бо першы парапіў пад руку, і аловакЮ які заўжды насіла з сабою - "на выпадак натхнення", як сказала яна доктару.
Ён марудна пісаў. Здаецца, гэта быў таксама верш. " Сябры-паэты, - падумаў Доктар и нечакана працягнуў: - Складаюць санэты".
Гэта было чатырохрадкоўе:
Пакуль! Мы... Сустрэнемся заўтра?
Ад куль сьляды мне малююць "не".
Адчай. Імгненная думка раптам...
Чакай! Я йду да цябе.
Перачытаўшы напісанае разы чатыры, Дзяўчына паглядзела на Яго. Ён заплюшчыў вочы, змоўк, а на твары была ледзь бачная ўсмешка.
- Ён... жывы? - асцярожна запыталася яна, - Гэй, ачуняй! Доктар!!! - яна рэзка ўскрыкнула.
- А? Што такое? - той ужо напісаў амаль старонку вершаваных радкоў.
- Зрабіце што-небудзь!..
***
Было ўжо позна. Ён памёр, або, можа, таксама адляцеў "у вырай ці ў рай"...
Дзяўчына выйшла на вуліцу. Ішоў дождж, але праз хмары свяціла сонца. На імгненне сярод аблокаў Дзяўчына ўбачыла твар Яе, але падумла, што ёй здалося. Марудна шыбуючы дадому яна думала аб тым, што трэба зарганізаваць пахаванне, і што яна ўжо ведаеЮ што выбіць на помніку. І раз за разам у галаве праносіліся гэтыя загадкавыя 4 і 8 радкоў, і рука ў кармане механічна церабіла лісток паперы, акуратна вырваны з вучнёўскага сшытка ўклетку з вершамі, напісанымі дзвюма левымі рукамі крыху нязграбнымі почыркамі...

В колонках играет: Solidarni z Bialorusia project - Kocham Wolnosc - Chlopcy Z Placu Broni cover

LI 5.09.15
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Вандроўнікі. Восьмай вясною. | Ultrabelarus - Дзённік сумнай пачвары | Лента друзей Ultrabelarus / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»