Прымайце, ацэньвайце! Мой першы сур'ёзны твор у прозе. Не знающие белорусского языка - извиняйте, переводить мне как-то ну совсем влом. Я яго напісаў, дарэчы, яшчэ летам, але згубіў. А вось зараз знайшоў, і нават напісаў працяг - "Восьмай вясною". Будзе час - і яго надрукую.
24.08.05. Чарговая рэінкарнацыя.
Ён ішоў па дарозе і ўсьміхаўся. Ён не адмаўляў бязсэнсоўнасць свайго існаваньня. Гэта было зразумела. Ён проста йшоў насустрач Сонцу, але не як мы. Мы праходзім нейкую частку шляху, прыпыняемся. Частка застаецца жыць у адзіноце, і мы іх называем геніямі; іншыя селяцца разам з сотнямі, тысячамі падбных да іх, яны - "звычайныя людзі". Ён адносіўся да той катэгорыі людзей, што йшлі і йшлі, і, калі і не даходзілі да самога Сонца, дык праходзілі па гэтай дарозе нашмат болей за нас. Мы йдзем і ня ведаем, што хтосьці сярод нас і ёсьць такі Вандроўнік, а можа, гэта мы самі...
Шлях Вандроўніка часьцей за ўсё праходзіць у адзіноце - не знаходзіцца дастойных спадарожнікаў. Але некаторым даводзіцца прайсьці пару крокаў з Імі. Яны становяцца Вандроўнікамі ці збочваюць з дарогі і йдуць проста цераз палі да далёкіх зорак, каб стаць першаадкрывальнікам новых шляхоў. Не спрабуйце зразумець Вандроўніка і, тым болей, не спрабуйце яго пераўпэўніць. У нас з імі розныя мэты ў жыцьці. Мы йдзем каб спыніцца. Яны ідуць, каб жыць, і жывуць, каб ісьці.
А Ён ішоў і ўсміхаўся. Ён ішоў насустрач Сонцу. Усё радзей былі бачныя людскія пасяленьні, восьтолькі ўжо зрэдку хаты геніяў-пустэльнікаў. Тыя за сваёй геніяльнасьцю Яго не заўважаюць. Сонца стала прыкметна болей. Няма і думкі, каб прыпыніцца. Раптам даходзіць да скрыжаваньня дарог. Яго дарога яшчэ дастаткова вытаптаная ў траве; другая - ледзь-ледзь уецца, па ёй вельмі рэдка ходзяць. Па ёй шыбуе Нехта. Ён чакае, покуль постаць падыйдзе пабліжэй. Гэта Яна.
- Ты куды? - проста пытаецца Ён.
- Насустрач Сонцу, - адказвае Яна.
- Сонца там! - яго ўсьцмешка ледзь прыкметна становіцца шырэйшая, бо Ён паказвае і глядзіць на Сонца.
- Паглядзі туды! - Яна гэтаксама выцягвае руку ў сваім кірунку. Ён глядзіць туды і бачыць Сонца. Яна працягвае, - У кожнага свой шлях. Азірніся. І ты ўбачыш, што ззаду таксама Сонца. Мы йдзем ад Зоркі да Зоркі.
- Але... - Ён ня здзіўлены, Ён толькі кропельку зацікаўлены. Яна ўсё ўсьміхаецца, - Але ці ёсьць Сонцы на дваіх? Мне будзе адзінока, калі я дайду... - Ён задумваецца, - Што будзе, калі я... калі Мы дойдзем?
- Асабіста я пайду яшчэ далей. Мажліва, буду шукаць шлях да твайго Сонца, - Яна не асабліва думала пра гэта.
- Тады можа пойдзем удвох?
- Прыйдзецца абраць адзін шлях з двух. Якім пойдзем? - Яна лёгка згаджаецца. Мажліва, надакучыла стаяць.
- Давай абярэм іншы шлях!
Паміэ двух Сонц запальваецца трэцяе. Два цямнеюць.
- Што ж, пайшлі! - гаворыць Ён.
Яму хочацца зноўку йсьці і йсьці. Насустрач невядомаму Сонцу.
Яны ня ведаюць, ці правільна робяць, праўду кажучы, ім глыбока напляваць на гэта. Яны проста йдуць. Ідуць, пакуль іхнія галовы не зьнікаюць за даляглядам.
А мы... Мы гэтага ня бачылі. Мы засталіся ззаду, так і не дасягнуўшы мэты.
Вось адзін усё ж устае з масца і накіроўваецца наперад. Ён ідзе за імі, але да свайго Сонца. Яшчэ не ўсё згублена, кожны можа працягнуць шлях. Але не кожны здолее.
Калі-небудзь я таксама падымуся і пакрочу ўдалеч. А мажліва, я нават той, хто ўзняўся ўсьлед за тымі дваімі. А мажліва, я - гэта Ён, і я крочу зараз побач зь Ёю. А можа, і не. Ніхто ня ведае, хаця і хочацца верыць, што ты - Вандроўнік.
В колонках играет:
Iron Maiden - Afraid To Shoot Strangers
LI 5.09.15