• Авторизация


Дзікае паляванне караля Стэфана. Трагедыя ЯТВЕЗІ 22-10-2015 00:19 к комментариям - к полной версии - понравилось!


[360x576]
Яцвягі (у польскіх і нямецкіх крыніцах - судова, дайнова) - заходне-балцкая народнасць, пражывала спачатку ў міжрэччы Нёмана і Нарвы. Да XIII ст. зямлі яцвягаў ляжалі паміж Нёманам і Бугам і межавалі з Мазовіяй, Уладзіміра-Валынскім і Наваградскім княствамі...
Першакрыніц па гісторыі яцвягаў усяго тры: "Аповесьць мінулых часоў", "Гісторыя Польшчы" Яна Длугаша і "Пруская хроніка" Сімона Грунау. Пісьмовыя крыніцы XVII-XVIII ст.ст. з'яўляюцца другаснымі і змяшчаюць незверыфікаваную інфармацыю. Астатнія крыніцы - лінгвістычныя, археалагічныя і этнаграфічныя.
Палітычная гісторыя яцвягаў выглядае прыблізна так:
1254 г. - зямлі яцвягаў падзелены паміж Нямецкім ордэнам, Мазавецкім і Галіцкім княствамі
1283 г. - вялікая частка знішчана Тэўтонскім ордэнам, частка пераселеная ў Самбію, раён Крулеўца (Кенігсберга); тыя, што засталіся - пераселены ў Літву. Яцвягі пакутвалі за тое, што ўстойліва трымаліся сваёй веры і не прымалі хрысціянства ні ад аднаго з суседзяў.
Яцвягі (як і прусы), пасля захопу іх зямель крыжакамі, перасяляліся ў раён Гродна, Слоніма, Валожына і Івянца. На тэрыторыі Заходняй Беларусі вядомыя толькі познеяцвяжские курганы X-XIII стст., якія пазней, у XIII-XIV стст. змяняюцца каменнымі могільнікамі, што сведчыць аб паступовым растварэнні яцвяжскага этнасу сярод мясцовага насельніцтва.
Паводле Мельнскага міру (1422 г.) амаль уся земля яцвягаў адыйшла да Вялікага княства Літоўскага.
Дарэчы, сярод беларускіх тапонімаў трэба адзначыць вёскі з назвай "ЯТВЕСК (ЯТВЕЗСК)" Гродзенскай вобласці (былы Лідскі павет):
у Шчучынскім раёне (зараз не існуе)
ў Свіслацкім раёне (http://www.radzima.net/ru/miejsce/jatwiesk_1.html) - тут, у 1,2 км на поўнач ад вёскі знаходзіцца каменны могіільнік XIV–XV ст.
Ятвезь — вёска ў Ваўкавыскім раёне
Ятвезь — вёска ў Гродзенскім раёне
Ятвезь — вёска ў Дзятлаўскім раёне
Ятвезь — вёска ў Карэліцкім раёне
Новая Ятвезь — вёска ў Ваўкавыскім р-не Субацкага сельсавета.
У Брэсцкай вобласці:
Ятвезь — вёска ў Баранавіцкім раёне
Ятвезь — вёска ў Івацэвіцкім раёне
Апошняе згадка пра яцвягаў звязана з беларускімі легендамі і паданнямі. Так, у зборніку П. Шпілеўскага ёсць гісторыя пра тое, што ў Белавежскай пушчы, у раёне Гродна, быў некалі пагорак, які зваўся Батурава гара - тут, згодна з паданнем, вялікі князь літоўскі Стэфан Баторы (сярэдзіна XVI ст.) паляваў на апошніх яцвягаў і забіваў іх нібы дзікіх звяроў...

Крыніцы:
1) http://spadczyna.com/history/reference/b_jacwiahi.htm
2) Яраслаў Звяруга. Яцвягі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 788
3) Уладзімір Свяжынскі. Балты і балцкія гаворкі ў старажытнай Беларусі // «Кантакты і дыялогі» № 2/3, 1999

Вобраз (хутчэй - правобраз) "Дзікага палявання караля Стаха" у мяне заўсёды звязваецца з каралём Стэфанам. Толькі не з сапраўдным Батурам, а з міфічным, - героем паданьняў,.Сярод тых паданьняў успамінаецца Батурава гара. І звязаны з ёю, як рэха ці бумеранг, - праклён самому Стаху ад забітых ім як на паляванні у тым месцы яцвягаў...
Але гэта, мабыць, уласныя прыдумкі...
(с) Д. Горбачёв
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Дзікае паляванне караля Стэфана. Трагедыя ЯТВЕЗІ | Irena_Dominique13 - Дневник Irena_Dominique13 | Лента друзей Irena_Dominique13 / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»