• Авторизация


Невядомыя раней тэксты Язэпа Драздовіча выклалі ў інтэрнэце 17-12-2014 20:42 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Язэп Драздовіч вядомы перадусім як мастак. Значна менш засвоеная ягоная літаратурная спадчына. Многія яго тэксты дагэтуль не публікаваліся і вядомыя хіба спецыялістам. Гэта датычыць, напрыклад, некаторых рукапісаў Драздовіча, якія захоўваюцца ў Вільні, у бібліятэцы Акадэміі навук Літвы (у зборах Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча).

Сярод іх вылучаюцца сшыткі і нават адмыслова аформленыя Драздовічам самаробныя кніжкі (сёння такія рэчы зазвычай называюць арт-кнігамі) з апісаннямі яго “начных візіяў” — “самнамбулістычных” (як ён сам іх акрэсліваў) падарожжаў у космас. Гэта абсалютна надзвычайныя, ні да чога не падобныя тэксты — дэталёвая дакументацыя ўсяго ўбачанага на Марсе, Сатурне, Месяцы, з асобнымі замалёўкамі, калажамі, а таксама мапамі, на якіх пазначаныя іншапланетныя краіны, гарады.

Беспрэцэдэнтнасці гэтым матэрыялам дадае тое, што Драздовіч лічыў свае “візіі” цалкам рэальнымі, мяркуючы, што мае дар яснабачання. Ён выключна скрупулёзна фіксаваў у сваіх нататках геаграфічныя адметнасці планет, якія “наведваў”, асаблівасці іх флоры, фаўны. Шмат увагі надаваў і тамтэйшым насельнікам — больш ці менш чалавекападобным істотам, іх выгляду, адзенню, заняткам і побыту, узведзеным імі асобным будынкам і цэлым гарадам (у гэтых рукапісах процьма падрабязных апісанняў архітэктуры, інтэр’ераў іншапланетнага жытла) і інш.

http://prajdzisvet.org/news/nevyadomyiya-ranej-tek...cha-vyiklali-u-internecze.html
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Невядомыя раней тэксты Язэпа Драздовіча выклалі ў інтэрнэце | Irena_Dominique13 - Дневник Irena_Dominique13 | Лента друзей Irena_Dominique13 / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»