Настроение сейчас - файна!
Калі мне будзе сорак дзевяць,
ці нават, пяцьдзесят,
я буду жыць па-чалавечы,
плённа працаваць.
я запалю адну свечу
і красамоўна памаўчу,
і усё тады пачну з нуля...
Калі мне будзе трыццаць восем,
я скажу ОК!
Цяпер я ужо зусім дарослы,
не тое, што раней.
Усё Шматзначна і ярчэй,
няма зачыненых дзвярэй,
усё як трэба толькі мне...
Калі мне будзе дваццаць дзевяць,
а можа, дваццаць пяць,
я буду і кахаць, і верыць,
марыць і жадаць.
Збудую свой уласны свет,
які разбурыцца ўшчэнт,
і будзе выпіта да дна...
Калі мне будзе васемнаццаць,
мой улюбёны узрост
я буду сам сабе здавацца
старэйшым, чым я ёсць.
У вачах і сонца і туман.
Прайсці праз крыўду і падман,
і падаць з вышыні уніз...
Вось такі капрыз...
Калі мяне яшчэ не будзе,
буду толькі я,
і будзе травень, будзе студзень,
Неба і зямля.
Я не аб чым не папрашу,
Адкрыю сэрца і душу
і На прастору палячу
і на увесь голас закрычу:
Мама, тата, гэта я!
Неба, сонца і замля...
Мама, тата,я люблю
Сонца, неба і зямлю!
(с) Незалежная Рэспубліка Мроя