• Авторизация


Генадзь Бураўкін 25-03-2008 13:07 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Горка ўспамінаючы нягоды,
Судзячы глухую даўніну,
Як жа нам ня хочацца
Заўсёды
На сябе прымаць сваю віну!

Сьцішваючы скрушнае рыданьне
Боль свой разбаўляючы ў віне
Мы сабе шукаем апраўданьне
На чужой, нялюбай старане.

У душы пануюць невылызна-
Колькі іх сабе не выбачай
Раўнадушны сьмех старога блазна
І бясьсільны малады адчай.

І узыходзіць на лугах наступства
Забыцьця калючая трава.
Нам пакорнасць нашую і глупства
Бог ужо стаміўся дараваць.
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Генадзь Бураўкін | Беларусы - Жыве Беларусь!!! | Лента друзей Беларусы / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»