вот, что сегодня узнала у однокурсника...
28-11-2005 21:21
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
Рэктар БДЭУ падпісаў загад аб выключэньні Тацяны Хома
24-га лістапада, Тацьцяне Хома, студэнтцы факультэта міжнародных эканамічных адносінаў БДЭУ, прарэктар унівэрсытэта С.В. Шаўрук паведаміў што яе выключаюць з унівэрсытэта. Два тыдні таму яна была абраная ў Праўленьне Саюза нацыянальных студэнцкіх аб’яднаньняў Эўропы ESIB – буйнейшай эўрапейскай студэнцкай арганізацыі, якая займаецца абаронай правоў і інтарэсаў студэнтаў у Эўропе. Афіцыйнай прычынай выключэньня адміністрацыя ўнівэрсытэта называе тое, што Тацьцяна прапусьціла 3 дні заняткаў без дазволу дэканата для ўдзелу ў Зьезьдзе ESIB у Францыі, дзе і адбываліся выбары новага кіраўніцтва арганізацыі. Аднак некаторыя супрацоўнікі ўнівэрсытэта ў прыватных размовах кажуць, што патрабаваньне выключыць Тацьцяну паступіла зь Міністэрства адукацыі па прычыне абраньня Тацьцяны ў Праўленьне ESIB.
Студэнтку 4 курса факультэта міжнародных эканамічных стасункаў БДЭУ Тацьцяну Хома, якая зьяўляецца адной зь лепшых студэнтак свайго курса, выклікалі на тэрміновае паседжаньне прафбюро ўнівэрсытэта. Там Тацьцяне паведамілі, што падрыхтаваны загад аб яе выключэньні з унівэрсытэту. Афіцыйнай прычынай выключэньня называюць тое, што Тацьцяна без дазволу ўнівэрсытэта прапусьціла тры дні заняткаў ва ўнівэрсытэце для замежнай вандроўкі. У гэты час Тацьцяна ўдзельнічала ў паседжаньні 49-га Зьезда ESIB, які праходзіў у Францыі. Акрамя таго Тацьцяне паведамілі, што інфармацыя пра тое, што беларускую студэнтку абралі ў кіраўніцтва эўрапейскай студэнцкай арганізацыі праз электронныя СМІ патрапіла ў Міністэрства адукацыі, якое было абуранае такой падзеяй і запатрабавала ад рэктара ўнівэрсытэта выключыць гэту студэнтку.
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote