• Авторизация


26 анреля - 19 леь по Чернобылю 25-04-2005 13:41 к комментариям - к полной версии - понравилось!


В колонках играет - Кася Камоцкая
Настроение сейчас - светлая грусть

Чарнобыльская Багамаці

1.
На тонкай сцяне
Са старымі шпалерамі
Вісела карціна.
Там Маці гаротная,
Маці няўсцешная
Працягвае абдымаці
Дзіця няіснае.
Чарнобыльская Багамаці.
2.
Губляць
Няспынна,
Нястомна,
Няспешна.
Губляць…
Крычаць
Нячутна,
Самотна,
Драпежна.
Крычаць…
Стаяць
Скалечана,
Роўна,
Навечна.
Стаяць…
3.
Жалем атручаны шэрыя хмары.
Горкім жалем.
У бездань схаваныя светлыя мары.
Жыцця мары.
Пустка нішто па-над светам раскрылася,
Усё прыхавалася, усё затаілася.
Роспач прыбіла да шчасця няіснага,
Сон зелянінаю шкла непразрыстага.
4.
Знічкамі згараюць лёсы.
Напаўпразрысты крок.
Напаўпрыдуманае каханне.
Адно крыло за плячамі.
Ружова-шэрыя нябёсы.
Бурштынна-чырвоны паўзмрок.
І непатрэюныя ваганні
За паўпрыплюснутымі вачамі.
Усё напалову.
А ў некага і гэтага няма.
5.
Толькі не трэба,
Не спачувай.
Усё вырашу сама.
Ці ёсць патрэба
Расчаравацца ў прывідзе сна?
Бывай.
Я мільгану і знікну.
Ты не грэбуй.
Вазьмі, што застанецца,
Да новай ролі звыкну,
Я буду чым здаецца.
Прывідам.
6.
Гаркота.
Галота.
Дарэмна.
Журбота.
Самота.
Кахаюць прывідаў,
На жаль, не ўзаемна.
7.
Вось так і паміралі,
Не верачы да смерці,
Што не боскае дзіцяці абдымалі.
Вось так і пакахалі
З усмешкаю на вуснах,
Не верачы, што прывід абдымалі.
Вось так і замаўкалі
З крыкам у горле.
І горкую пустэчу абдымалі.
Вось так жылі…
8.
Вісела
Чарнобыльская Багамаці.
Карцела
Яе сарваць,разбіць, зламаці.
Няўмела
Зямны паклон адвесіўшы іконе,
Нясмела
Свячы агеньчык прыняла ў далоні.
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник 26 анреля - 19 леь по Чернобылю | Хиппи - Шкатулка с бисером | Лента друзей Хиппи / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»