• Авторизация


Катеньке Катиной 19-04-2005 00:21 к комментариям - к полной версии - понравилось!


По твоей просьбе скину ка я тебе свою статейку, которую писала в родную газетку после фэста. Наслаждайся...
13-15 жніўня ў горадзе Навагрудку прайшоў рыцарскі фестываль, прысвечаны 960-цігоддзю гэтага горада. Нядзіўна, што ўжо трэці раз Навагрудак абіраюць месцам правядзення міжнароднага рыцарскага турніра караля Міндоўга. Навагрудак – гэта старажытны летапісны горад, пазней – першая сталіца Вялікага княства Літоўскага, месца каранацыі першага літоўскага манарха. У горадзе захаваліся сярэднявечныя планіроўка і забудова. Замкавая Гара са старажытнымі рэшткамі і замкавыя валы – натуральны амфітэатр.
Гэтак, я прапаную вашай увазе дзённік фэсту “Навагрудскі замак-2004” лунінецкага філіялу Беларускага рыцарскага клуба Вялікае княства Літоўскае (БРК ВКЛ).
Дзень першы (13 жніўня).
Вось мы і прыехалі ў сонечны горад Навагрудак. Пачуццё радасьці і свята ужо лятала ў паветры. Дзе-нідзе можна было ўбачыць дзяўчат і хлопцаў у сярэднявечнам адзенні. Усе былі чысцюткія і шчаслівыя. Хутка мы дайшлі да рыцарскага стана, зарэгістраваліся, паставілі палаткі і пайшлі гуляць па горадзе, час ад часу гледзячы на праграму фэста.
Нечакана цудоўны дзень скончыўся непрыемнасцямі. Пад вечар пайшоў дождж і лагер “паплыў”… Лужыны стаялі ў палатках, у шатры. З гэтай нагоды мы парасіліся на начлег да русскага клуба “Стальны Арол” (Тула). Герцаг Вульфрэд запрасіў нас да сябе ў шацёр, пачаставаў тульскімі пернікамі і расказаў гісторыю іх клуба. Вульфрэду ўжо за трыццаць, клуб быў створаны 6 год таму. Зараз колькасць удзельнікаў клуба перавальвае за сорак чалавек. Яны прыязжалі на ўсе фестывалі “Навагрудскі замак” і, спадзяюцца прыехаць яшчэ.
Праз пэўны час, седзячы ў шатры тульскага клуба, мы пачулі сярэднявечную музыку, якую нехта выконваў недалёка ад нас. Плюнуўшы на дождж мы і некалькі чалавек са “Стальнога арла” пайшлі танчыць. Музыкі сядзелі пад навесам, а вакол танцавала чалавек сорак. Гралі дзве дзяўчыны і хлопец, яны апынуліся гуртам сярэднявечнай музыкі з Польшы.
Так, не гледзячы на дождж, ноч скончылася вясёлымі скокамі і новымі сябрамі.
Дзень другі (14 жніўня).
Раніца пачалася дажджом. Шэрае неба, абложанае хмарамі, мокрыя рэчы і палаткі, сумны настрой. Свята працягвалася толькі а канцэртнай пляцоўцы (цэнтральная гарадская плошча). Яна натуральна апраўдвала сваю назву – два дні тут гучала музыка ад гуртоў “Бурдон” (Украіна), “Drolls» (Расія), «Яваровыя людзі», «Brevis” (Беларусь).
Дзесьці апоўдні дождж скончыўся. Усе радасна кінуліся да вогнішчаў, каб прасушыць рэчы. Арганізатар фестывалю Ігар Міхна нарэшце аб’явіў аб тым, што ўвечары пачнуцца баі без правілаў, а ў ночы будзе бугурт (спаборніцтва двух рыцарскіх рацей).
У хуткім часе прасушыўшыся, мы рушылі ў горад. Што там было! Па вуліцах гулялі сярэднявечныя дамы і рыцары. А калі ўлічыць, што быў зарэгістраваны 41 клуб, можна ўявіць колькі іх было. Турысты з цікаўнасцю разглядалі выстаўленыя на продаж сярэднявечныя пярсцёнкі, фібулы (засцёжкі для плашчоў), кашалі, паясы і іншае. У малым замку стаяў горад рамеснікаў. Там на вачах ва ўсіх маладыя людзі плялі з саломы кошыкі, гатавалі старажытнабеларускія бліны з мёдам, кавалі, выраблялі паперу, ткалі паясы і, нават, выраблялі гліняны посуд.
На цэнтральнай плошчы танчылі некалькі тысяч чалавек. Сярод іх можна было ўбачыць дзяўчат і хлопцаў з рыцарскіх клубаў, ля якіх, не зважаючы ні на што, скакалі маладыя і сталыя людзі, якія прыехалі паглядзець на гэты дзіўны фестываль і перанесціся ў сярэднявечча.
Праз некалькі гадзін, а-чацвёртай, пачаліся баі без правілаў. Біліся ўсім, чым было можна – кінжаламі, мячыма, алебардамі, тапарамі і нават шастапёрамі. Пераможцы былі з розных дзяржаў, што асабліва парадвала спадара Міхна.
Паказальна тое, што сярод удзельнікаў фестывалю можна было назіраць як дзяцей 4-5 год, так і ўжо дастаткова сталых людзей, як, напрыклад, спадарыня Арына Вячорка. Менавіта яна старшыня клуба БРК ВКЛ, ад якога мы (лунінецкая група) удзельнічалі ў фестывалі. Княгіня Арына ўжо адсвяткавала сваё саракагоддзе. Яе клуб першы з’явіўся на Беларусі. Як расказвае сама спадарыня Арына, спачатку было вельмі складана. Не было вопыту, не было падтрымкі дзяржавы і, нават, падтрымкі родных і блізкіх тых, хто ўжо пачынаў цікавіцца рэканструкцыяй сярэднявечча. Княгіня яшчэ памятае, як хлопцы рабілі мячы з дрэва, а дзяўчаты шылі сукенкі і плашчы з вясёленькага сітца ў кветачкі. Прайшло чатырнаццаць год і рэканструкцыя на Беларусі стала сур’ёзнай справай, дзяржава падтрымлівае пачынанні клубаў, удзельнікаў запрашаюць на святы, здымаюць іх у тэлеперадачах, пішуць аб іх у газетах і часопісах.
А-восьмай увечары адбылося ўрачыстае адкрыццё фестывалю і прадстаўленне клубаў. У вачах рабіла ад яркіх сукенак усіх колераў розных эпох. Гледачы ўбачылі славян 9-10 стагоддзяў, скандынаваў 10-12, шляхту Вялікага княства Літоўскага, тэўтонцаў, тампліераў, манахаў, англічан і французаў 13-15 стагоддзяў. Кожны клуб сустракалі радаснымі пляскамі ў далоні. Вельмі сардэчна нашыя гледачы прынялі і клубы з суседніх краін, Расіі, Украіны, Польшы. Мы збілі сабе далоні, калі на прадстаўленне выйшлі пінскія клубы. Між іншым, яшчэ да мінулага году у Пінску быў толькі адзін клуб, Радагаст. Але за год стварыўся яшчэ адзін дастаткова моцны клуб, які сур’ёзна заявіў аб сабе на гэтым фестывалі.
Далей вечар пайшоў сваім парадкам. Працягваліся танцы, на цэнтральнай плошчы прайшоў начны бугурт. Гэтае дзейства вельмі моцна уразіла гледачоў. Яшчэ б! Больш за дзве сотні вояў у даспехах, са стальной зброяй сышліся на бойку. Лязгат метала і запал бойкі захапіў не аднаго мужчыну-турыста, якія, падскокваючы на сваіх месцах, падбадзёрвалі удзельнікаў.
Пасля заканчэння праграмы людзі пацягнуліся па дамах. Большасць гледачоў накіравалася ў турытычны лагер, які знаходзіўся за тры кіламетры ад горада ля вёскі Сялец. Мы пайшлі ў рыцарскі лагер, дзе працягвала гучаць сярэднявечная музыка. У стане мы пазнаёміліся з трыма чэхамі. Старэйшы з іх, Ольда, распавёў нам, што яны прадстаўляюць тут чэскі рыцарскі клуб, які, на жаль, не змог зарэгістравацца ў гэтым годзе. У наступным годзе чэхі маюць цвёрды намер прыехаць як удзельнікі і паказаць моц і смеласць чэскіх ваяроў.
Дзень трэці і апошні (15 жніўня).
Сённяшняя раніца зусім адрозніваецца ад мінулай. Тут і там чутны вясёлы гоман, людзі ўсміхаюцца і віншуюць адзін аднаго з тым, што ноччу не было дажджа. У горадзе зноў пачалося свята. Роў пад замкавай гарой быў заняты рыцарамі, якія змагаліся ў двубоях за званне лепшага, а таксама у гонар сваёй дамы сэрца. Самі дамы стаялі вакол іх, падбадзёрваючы сваёй прысутнасцю. 2 турнір караля Міндоўга праходзіў у двух “намінацыях”: ратнае кола (баявое спаборніцтва сярод ваяроў 9-11 стагоддзяў) і рыцарскі турнір (баявое спаборніцтва сярод ваяроў 14-15 стагоддзяў). Пераможцы былі ўзнагароджаны срэбнымі пярсцёнкамі з пазалотай з выявай сімвала ўлады караля Міндоўга, якая ўзята з сапраўднага, знойдзенага археолагамі пярсцёнка легендарнага караля. Недалёка ад турніра праходзіла спаборніцтва лучнікаў, якое таксама карысталася вялікім поспехам у гледачоў. Паказальна, што ў спаборніцтве трымалі удзел не толькі хлопцы, але і дзяўчаты-лучніцы.
Але самы цікавы момант фестывалю, для якога ўсе і збіраюцца, быў наперадзе. А-першай пачалася інсцэніроўка штурму войскам Тэўтонскага Ордэнва Новагародскага замку ў 1394 годзе. Гледачы маглі паглядзець на тое, як выліся бойкі ў мінулым. Атаку пачалі лучнікі. Абаронцы адстрэльваліся мала, бачна, не хапала лукаў. Вось ужо першыя ахвяры… З пабудоў паляцелі першыя “забітыя”. Далей пачаўся сапраўдны штурм. Тэўтонцы наступалі строем. Абаронцы выйшлі з варот і пачалася бойка на схіле Замкавай гары. Бойка працягвалася паўгадзіны і выклікала жывы інтарэс ва ўсіх прысутных. Па заканчэнні воі дапамагалі адзін аднаму падняцца і віншавалі ваяводаў з добрым заканчэннем свята.
Па праграме заставаліся толькі танцы на плошчы. З пэўным сумам ад таго, што трэба пакідаць гэты цудоўны горад мы пайшлі ў стан збіраць рэчы. Ад’яджаючы ад Навагрудка мы памахалі яму рукамі і вырашылі, што на наступны турнір абавязкова паедзем. Можа нават як асобны сярэднявечны клуб.
Але і ў гэтым годзе лунінецкія рэканструктары ў верасні паедуць на рыцарскія фестывалі ў Заслаўлі і Несвіжы. Мы чакаем там на нашых суайчыннікаў. Сардэчна запрашаем назад у сярэднявечча!



вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (3):
Прочитала...классно таам было..наверняка..блин, и что я в Бресте делала в ето время?
Хиппи 21-04-2005-01:25 удалить
Катенька, не всё потеряно! В этом году тоже будет Новогрудок. Съездим????
ОКККККККККККККК!!!!!!!!!!!!
Если живы буим-сЪездим!

Кста, а я уезжаю в Германию-так что паке те, до встреч!


Комментарии (3): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Катеньке Катиной | Хиппи - Шкатулка с бисером | Лента друзей Хиппи / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»