беларуская мова.
Украл у ТА_ЕЩЕ_БЛОНДИНКА
посвящаеться какому-то парню.
Красиво...
Навальнічныя сінія вочы
З асалодай жыцця ў глыбіні...
Нешта ёсць ў іх ад ліпеньскай ночы
І ад майскіх нясмелых зарніц.
Не згасае агонь на Купалле,
Свеціць ярка ў гэтых вачах.
Толькі глянеш, адразу прапалі
Боль і гнеў, нават горыч і жах.
Вочы сотню світанняў хаваюць
І вясёлку праменяць наўкол,
Бляскам кошкі ўсіх апякаюць
І на свой узнімаюць прастор.
Нешта ў іх ад паўночнага ззяння,
Зоркі-знічкі палаючы след.
І маё ёсць - адбітак кахання.
Адны вочы - і цэлы Сусвет...
(неизвестный поэт....или - поэтесса)