Узнікненне шыцця адносіцца да эпохі першабытна-абшчыннага ладу і непасрэдна звязана з неабходнасцю вырабляць адзенне спачатку са скур, а з вынаходствам ткацтва - з тэкстылю. Удасканаленне прылад шыцця ад каменнага, касцянога шыла да жалезных і стальных іголак мела вынікам паступовае яго ўскладненне і эараджэнне на гэтай аснове вышыўкі. Упрыгожанне тонкіх, якасных баваўняных, ільняных, шарсцяных тканін дасягнула высокага майстэрства ў краінах Старажытнага Усходу. Між тым арнаментацыя зводзілася тут спачатку толькі да вышыўкі і набойкі. Тканы арнамент з'явіўся пазней. Высокімі тэхнічнымі якасцямі вызначалася вышыўка Візантыі, у развіцці якой відную ролю адыграла антычная традыцыя.
Сусветную вядомасць набыло старажытнарускае сюжэтнае, так званае "лицевое" шыццё, цесна звязанае з іканапісам, фрэскамі. Яно з'явілася на Русі з прыняццем хрысціянства, калі новая рэлігія патрабавала адпаведных прадметаў ужытку. Вышыўка каляровым шоўкам, залотнымі, сярэбранымі ніткамі, каштоўнымі камянямі аздабляла рызы свяшчэннаслужыцеляў, упрыгожвала інтэр'еры храмаў, дзе прысутнічала на абразах, завесах, харугвах, покрывах.
... ўвесь матэрыал
http://jivebelarus.net/our-heritage/history-of-belarusian-embroidery.html
[700x525]