Анжаліка, ты ўсё роўна малайчына!
22-05-2005 20:44
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
Няхай усе кажуць, што хочуць, няхай хахлы дастаюць любыя канверты і адпраўляюць у фінал любы адстой, для мяне асабіста АНЖАЛІКА АГУРБАШ - МАЛАЙЧЫНА!
У мяне ёсць прынцып, як казалі старажытныя рымляне "Feci, quod potui, faciant meliora potentes" - Я зрабіў усё, што мог, няхай хто можа, зробіць лепей! Дык вось Агурбаш зрабіла, што магла, і я ўпэўнена, што да тых часоў, пакуль гэтым дурацкім конкурсам будзе кіраваць палітыка, ніхто з беларусаў ніякага прыстойнага месца не зойме. Прынамсі, да звароту Беларусі ў бок Еўропы.
Аднак не магу не адзначыць, што шоў на песню Агурбаш было ў рускай азіяцкай традыцыі (усё вельмі дарагое, грувасткае і падкрэслена багатае) і зусім далёкае ад беларускасці і значыць еўрапейскасці. Еўропа не выбірае Азію... хоць гэта і не адмяняе палітычных прычын.
Агурбаш, ты малайчына! Дзякуй табе за веданне беларускай мовы, за шанаванне нашых традыцый, за беларускамоўную кружэлку (не ў прыклад нашым "беларускім" выканаўцам, у якіх столькі патрыятызму, што яны ніводнай песні не могуць спець па-беларуску).
Я пляскаю ў далоні табе, Анжаліка! Ты ўсё роўна малайчына!
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote