Кахаць
04-10-2004 22:16
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
Вольга Шынкарэнка
Кахаць
Кахаць – гэта дыхаць.
Угадай подых ветру,
Уздых непаразумення
Або бездых захаплення
Закаханых у цябе вачэй.
Кахаць – гэта песціць.
Убачыш хіба недахопы
Альбо ацэніш учынкаў вартасць,
Калі малюе тваё ўяўленне
Аб’ект кахання як дасканаласць?
… Ты помніш пяшчоту ліўня,
Слязінку шчасця,
Растання слёзы?
Кахаць – гэта помсціць.
І яму назло ты ляціш
На злом галавы.
Не даруючы здрады,
Унутры гатовы да здрады.
Несмяшлівая, робішся радай
Усялякаму глупству.
Абы раззлаваць, перакрэсліць.
І, сябе дабіваючы, усё ж адпомсціць.
І тады рытм мяняецца арытміяй,
Дотык – колкасцю, а погляд – уколам дакору.
Гэта робіцца нават звычкай,
Усё звужаючы кахання прастору.
Кахаць – значыць быць па-за часам.
І, змагаючыся з пэўнымі межамі,
Разрушальнаю помстаю,
Вечна мкнуцца да зор і жадаць
Незгасальнасці Духу яго з твайго.
Дыхаць, песціць, і помсціць, і быць па-за часам…
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote