Дажынкі
19-09-2004 17:24
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
У беларусаў пачатак збору ўраджая, калі зрываецца першы колас, называецца ЗАЖЫНКІ.
Свята заканчэння бітвы за ўраджай - гэта ДАЖЫНКІ.
Дык вось гэтыя два выходныя дні на Беларусі ДАЖЫНКІ!!!
У Ваўкавыску праходзяць асноўныя мерапрыемствы: уручэнне прызоў (аўтамабіляў, кампутараў, грошаў, тэлевізараў, халадзільнікаў і г.д.) тым, хто найбольш вызначыўся падчас жніва.
Яны сапраўдныя героі, бо без пераўвелічэння кажучы, сваімі ўласнымі рукамі зрабілі вялікі ўнёсак у стварэнне эканамічнай бяспекі нашай краіны, а гэта гарантыя незалежнасці!
Некаторыя камбайнёры намалацілі па 4000 тонаў збожжа! Для параўнання: сярэдні камбайнёр збірае 500-600 тонаў, добры - 800 тонаў, выдатны - каля 1000. А гэтыя - 4000 тонаў!!! Для такіх людзей не шкада грошаў.
А яшчэ ў Ваўкавыску адбыўся канцэрт майстроў мастацтва. Бачыла яго трохі па тэлеку - вельмі спадабалася!
Ну і канешне - святочны стол, на якім першы тост за Беларусь!
Мы першы бакал уздымем па праву
За Беларусь! За нашу дзяржаву!
За славу яе! За гордую славу -
Нам ёй даражыць!
За спеў салаўёў у вечнай дуброве!
За сінь васількоў на ўзмежках жытнёвых!
За шчасце любіць!
За шчасце на свеце жыць!
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote