Дзень вожыка
05-02-2007 11:58
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
Дзень сурка па беларуску: Ёжик-вождь - прэзідэнт нашай дзяржавы - у пятніцу вынырнуў са свайго ложка, каб паглядзець, у які бок дзьме палітычны вецер. СБ напісала, што калі кіраўнік дзяржавы ня ўбачыць свой цень, то ён гарантуе пасьпяховы Саюз зь вялікім суседам і нізкія кошты на энэрга рэсурсы. Калі сонца будзе сьвяціць з усходу і беларукі лідар убачыць цень Пуціна, замест свайго ўласнага, то ён увядзе Эўра і зробіць так, каб наш Панксатоўні выглядаў, як Германія.
...
Барадаты Jeżik правёў Дзень Сурка, як і большасьць іншых сьвятаў, за мяжой. Паколькі атрымаць шэнгенскую візу ці заходні грант ня проста, мы ня ведаем дакладна, што дакладна ён пабачыў у пятніцу. Ягоны верны прыхільнік, сівы Вожык К праінфармаваў Палітычную раду Аб’яднаных дэмакратычных сіл, што калі ягоны бос бачыў свой цень, то ён застанецца ў кааліцыі і ня будзе захопліваць БНФ. Але калі сонца сьвяціла з захаду і яго цень пракрычаў “За Свабоду”, то ён не забудзецца на свой пашпарт, перастане размаўляць па-французску і пачне дзейнічаць як сапраўдны лідар.
Аднак ня гледзячы на розных вожыкаў, калі 10000 чалавек прысягнуць тут
http://www.pledgebank.com/DzienVoli2007 , я буду на плошчы.
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote