ЗА ЎСЬМЕШКУ! ці Ўсьмешка без канца
Калісьці, падчас Пляцу, спадар Дж. plaschinsky прапанаваў на minsk_by моб: адгэтуль і далей размаўляць па-беларуску, у сеціве й па-за сецівам. То была вельмі добрая ідэя! Гэнае надхніла мяне. Цягам сваех 33-ох год я не размаўляў па-беларуску, а тут пачаў вывучаць яе, пісаць ёй і, патроху, размаўляць па-за сецівам. Пэўна, я не адзіны такі...
Пасьля
Аперацыі "Усьмешка" прапаную падобны да яе не флэшмоб, але стыль жыцьця - "Усьмешка без канца". Калі б мы ні йшлі празь Пляц Каліноўскага й навакольле - заўсёды усьмехацца навакольлю й навакольным людзям. Усьмешка - Небу. Усьмешка - Пляцу. Усьмешка - прэзервацыі й саркафагу. Усьмешка - менчукам і ментукам. Усьмешка сваем спадарожнікам і самім сабе... Выходзячы зь Пляцу, не спыняць усьмешкі, а несьці яе далей - у цэнтар Менску ды ў спальныя раёны. :) Няхай абуджаны на Пляцу Сьвет нашыма ўсьмешкамі ільецца ў навакольле.
Несьці ўсьмешку Свабоды - лягчэй за значок "За Свабоду!". "ЗА ЎСЬМЕШКУ!" Садраць усьмешку з вачоў ня проста. Мы пазнаем адзін аднаго па вольнай усьмешцы й нашаму слову. Калісьці міліцыянты атрымалі загад паляваць носьбітаў значкоў "За Свабоду!". Няхай цяпер хапаюць усіх, хто "рожай ня выйшаў" - носьбітаў усьмешкі. Няхай яны адчуваюць самі сабе імьбіцыламі, бо паслухмяна выконваюць імьбіцыльныя загады імьбіцыльнай улады. Ня трэба спасылацца на чыісьці загады. Яны добраахвотна сталі міліцыянтамі, бо ім было "впадлу" пахаць зямлю, гадаваць хлеб, будаваць дамы, класьці дарогі - цяжкая праца звычайнага мужыка была не па іхных плячох...
Прапаную адгэтуль і далей без канца несьці Усьмешку Свабоды!
адсюль by
nicolaev