На маю думку гэта некалькі войнаў, у кірунку зьмяншэньня стратаў:
1-2. "ізраіль/зша - мірныя арабы"
1-2. "хезбала- мірныя габрэі"
3. "ізраіль/зша - хезбала"
4. "хезбала - мірныя арабы".
Апошняя зь іх - самая ацтойная на маю думку. Інфа пра тое, як яны выкарыстоўваюць сваіх жа, у тым ліку дзетак((
тут)) дае зразумець, за кошт чаго яны зараз выйграюць інфармацыйную вайну і як зьбіраюцца перамагчы габрэяў/амерыку.
Вось з-за гэтай апошняй вайны - я за жыдоў. Бо яны сваіх не кідаюць і тым болей не падстаўляюць...
Як там можна дасягнуць міру я ня бачу. У тое, што прыпыненьне 3-й вайны зь сьпісу цалкам спыніць першыя дзьве, веры мала (згодны з
гэтым). Хочацца верыць, што перамога Ізраілю (у выглядзе дэмілітырызаванай 15-кілямэтровай зоны на поўдні Лівана) хоць неяк зьменшыць агульныя страты...