Паколькі друкаваць вынікі апытаньняў з заўтрашняга дню нельга (
Паводле вынікаў апытаньня, за Аляксандра Лукашэнку ў лютым гатовыя былі галасаваць 58,6% выбарцаў, за Аляксандра Мілінкевіча — 16,5%, за Аляксандра Казуліна — 6,4%, а за Сяргея Гайдукевіча — 4,5%) , прыводжу вынікі аднаго вечара агітацыі за Мі.
Абыйдзена 6 пад'ездаў па 9*4 кватэры = 216 кватэр у спальным раёне
Больш за палову не было дома/не адчынілі. Меркаваньні астатніх 91 кватэр падзяліліся наступным чынам:
25 - прыхільнікі
43 - не вызначылісь/ не адказалі, аднак матэрыял узялі пачытаць
23 - лукашыстаў
Яшчэ завіталі ў інтэрнат, дзе не патрапілі на аніводнага лукашыста - усе бралі матэрыял і слухалі (хаця ў вачах некаторых і чыталась "ну ладна хопіць, валі ўжо"%). Гэтак напэўна на сьвядомасьць ўзьдзейнічае адсутнасьць уласных кватэр.
Безумоўна выбарка слабая, у кватэрах жыве розная колькасьць людзей. Аднак 75% падртымкі - стоадсоткавы МІТ.